Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Невялікі ўплыў рэлігійных канфесій на падзеі

Айцец Уладзімір Драбышэўскі з Гомеля (на здымку) гэта адзіны ў Беларусі праваслаўны святар, які асабіста ўключыўся ў жнівенскія пратэсты. За гэта праседзеў дзесяць дзён у арышце Фота Тэлеграм
Айцец Уладзімір Драбышэўскі з Гомеля (на здымку) гэта адзіны ў Беларусі праваслаўны святар, які асабіста ўключыўся ў жнівенскія пратэсты. За гэта праседзеў дзесяць дзён у арышце
Фота Тэлеграм

Рашучую роль у палітычных пераменах у Польшчы адыграў Каталіцкі касцёл, асабліва з моманту, калі рымскім папам стаў кардынал родам з-пад Кракава Караль Вайтыла, вядомы як Ян Павал ІІ. Цяпер у Беларусі такіх аналогій не відаць.

Праваслаўная царква, дамінуючая канфесія, намагаецца заставацца нейтральнай калі ідзе наогул пра палітыку, хаця ў сваёй натуры ёсць праўладная (так як і ў многіх краінах на свеце). Аднак крывавая жнівеньская канфрантацыя многім іерархам і святаром не дазволіла быць абыякавымі. Некаторыя з іх адкрыта скрытыкавалі ўладу за жорсткія метады, недапушчальныя рэлігіяй. Аляксандр Лукашэнка меў за гэта прэтэнзіі.

Новы патрыярхальны экзарх у Беларусі, мітрапаліт Веніямін – беларус, які нечакана змяніў на гэтай пасадзе расейца мітрапаліта Паўла – паводзіць сябе даволі стрымана.

18 верасня ў Мінску адбылося грандыёзнае праўладнае жаночае форум „За Беларусь” з удзелам каля пяці тысяч удзельніцаў, якіх аўтобусы прывезлі з усёй Беларусі. Гэта быў адказ Лукашэнкі на суботнія маршы пратэстуючых жанчын. У праўладным форуме прыняла ўдзел м.інш. праваслаўная манашка з Гродна, матушка Гаўрыіла. Агітавала за Лукашэнкам, а яго апанентаў, якіх сотні тысяч што нядзелю выходзяць на беларускія вуліцы, назвала „шалёнымі”. Сваю „пропаведзь” чытала яна з карткі, значыць – было гэта рэжысіраванае.

На другі дзень прэсавы сакратар беларускай Царквы напісаў у інтэрнэце, што „матушка Гаўрыіла бясспрэчна парушыла прынцып апалітычнасці беларускай Царквы, але выказала толькі ўласныя погляды, яе асабістыя”.

Каталіцкі касцёл, які налічвае нашмат менш вернікаў, вуснамі іерархаў і ксяндзоў болей адназначна выказваецца ў справе цяперашняга драматычнага крызісу ў Беларусі. Моліцца за поспех пераменаў і заклікае да дыялогу ўлады з пратэстуючымі.

Становішча Царквы і Касцёла аднак не мае вялікага значэння, паколькі грамадзяне Беларусі ў сваёй масе не надта ўжо веруючыя. Цяперашнія паводзіны пастыраў, асабліва праваслаўных, на жаль, гэтага не мяняюць.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com