Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нашы памежныя гміны – найхутчэй абміраючыя ў Польшчы

У Арлянскай гміне Фота Юркі Хмялеўскага
У Арлянскай гміне
Фота Юркі Хмялеўскага

20 верасня Галоўная статыстычная ўправа абвясціла чарговыя вынікі праведзенага ў мінулым годзе перапісу насельніцтва і жылля. Дадзены тычыліся колькасці жыхароў паасобных ваяводстваў, гарадоў, мястэчак і гмінаў. На 31 сакавіка 2021 г. насельніцтва Падляшша скарацілася на працягу дзесяці гадоў на 3 прац. і з’яўляецца самым хутка старэючым рэгіёнам у Польшчы. Найбольшы спад (21,7 прац.) зафіксавала гміна Дубічы-Царкоўныя. Толькі ў дзвюх гмінах у Польшчы паказчык быў вышэйшы. Гэта Добжэнь-Велькі на Апольшчыне (36,2 прац.) і прыморскі Гель (24 прац.).

У спісе дзясятка гмінаў у краіне, якія найхутчэй скарачаюцца, ажно шэсць знаходзяцца ў Падляшскім ваяводстве. Апрача Дубічаў гэта яшчэ Чыжы, Кляшчэлі, Чаромха, Мілейчычы і Новы Двор на Сакольшчыне.

Такім чынам, усходняя Беласточчына, як этнічны беларускі рэгіён, становіцца адным з найхутчэй абміраючым у Польшчы. Не скарачаецца толькі насельніцтва мястэчак і гарадоў. У 2021 годзе ў Беластоку пражывала 294242 чалавекі, дзесяць гадоў раней – 293998. Выразна павялічваецца лік жыхароў вакол гарадоў.

Восенню бг. будуць яшчэ аб’яўлены найбольш нам цікавыя дадзеныя пра нацыянальную і этнічную прыналежнасць грамадзян Польшчы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com