Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Наколькі Беларусь страціць сувернітэт?

Змест зацверджаных „28-мі саюзных праграм” да публічнага ведама пакуль не пададзены
Змест зацверджаных „28-мі саюзных праграм” да публічнага ведама пакуль не пададзены

4 лістапада ў Севастопалі на анексаваным Расіяй Крыме адзначаўся Дзень народнага адзінства. Там быў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Напярэдадні ён зацвердзіў дамову Расіі і Беларусі аб паглыбленні інтэграцыі абедзвюх дзяржаў. З Крыму падключыўся да відэаканферэнцыі, у рамках якой адбывалася паседжанне вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Галоўным яго пунктам было падпісанне Аляксандрам Лукашэнкам таго ж дакумента, які прадугледжвае 28 інтэграцыйных праграм.

Паводле самых радыкальных ацэнак гэта прывядзе да страты сувернітэту Беларусі і ўвойдзе яна ў склад Расіі. Невыпадкова на падпісанне ключавой дамовы быў абраны расійскі Дзень народнага адзінства. Аднак змест зацверджаных тых жа „28-мі саюзных праграм” да публічнага ведама пакуль не пададзены.

Аляксандр Лукашэнка толькі сказаў, што рэалізацыя інтэграцыйнага пакету прынясе Беларусі рост валавога ўнутранага прадукту сама менш на 1 млд долараў, не лічачы дадатковых фінансавых прыбыткаў з адкрыцця расійскага рынку для беларускіх тавараў. Выказаў ён спадзяванне, што падпісаная дамова ў практыцы больш зінтэгруе не толькі дзяржаўныя органы і ўстановы, але таксама беларускіх грамадзян з расійскімі. Дзеля гэтага прапанаваў стварэнне „магутнага саюзнага медыйнага канцэрну”.

Два тыдні пазней расійскі карэспандэнт BBC у інтэрв’ю з Лукашэнкам спытаў яго, ці прадбачваецца, што Беларусь і Расія будзе мець аднаго супольнага прэзідэнта. Той, аднак, катэгарычна запярэчыў.

Як ні круці выглядае, што частку свайго сувернітэту Беларусь аднак страціць. Пытанне толькі, як вялікую.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (762) – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com