Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Надта актуальная выстава

На выставе „Высяленне” ў цэнтры ўвагі макет невялікага доміку, пастаўлены дагары нагамі Радыё Рацыя
На выставе „Высяленне” ў цэнтры ўвагі макет невялікага доміку, пастаўлены дагары нагамі
Радыё Рацыя

Навейшая мастацкая выстава Лявона Тарасэвіча „Высяленне”, якая 14 сакавіка адкрылася ў Вроцлаве, у сваім універсальным пераказе вельмі актуальная. Аўтар па-мастацку пераносіць гледача ў траўматычнае перажыванне бежанцаў, якім свет з дня на дзень пераварочваецца дагары нагамі. Гэта пакідае трывалы свет у агульнай свядомасці і гістарычнай памяці пацярпелага народу.

Тарасэвіч моцна свядомы, які вялікі боль, страх, фізічнае і псіхічнае цярпенне мусяць перажываць людзі, якім трэба ўцякаць з уласнага дому. Так як у 1915 г. ад вайны ўцякалі яго продкі разам з сотнямі тысяч беларусаў з Падляшша.

Як сказаў мастак для Радыё Рацыя рэалістычныя малюнкі не ў змозе перадаць душу бежанцаў і іх драматычны жыццёвы досвед, таму чалавечае ўяўленне трэба зварушваць сімваламі. Менавіта на выставе „Высяленне” ў цэнтры ўвагі макет невялікага доміку без вокнаў і падлогі, пастаўлены дагары нагамі. Над ім падвешаны копіі ікон – падляшскіх, украінскіх, нямецкіх, яўрэйскіх, ромскіх…

Домік на выставе памаляваны такім свойскім і блізкім для нас сінім колерам. У беларускіх дамах даўней такою сіняю глінкай часта фарбавалі сцены. Таксама намагільныя помнікі і прыдарожныя крыжы.

Невыпадкова такая выстава адкрылася ў Вроцлаве. Бо ж адгэтуль у 1945 г. выселілі немцаў. Цяпер гэта ўсё стала зноў актуальнае за справай болю бежанцаў з Украіны.

Тарасэвіч лічыць, што экспансія мацнейшых народаў і краін у свеце ніколі не скончыцца. Як сказаў у Радыё Рацыя, „чалавек – homo sapiens з’яўляецца думаючым тыпам жывёлы, і калі толькі з’яўляецца нехта мацнейшы, то ён стараецца падпарадкаваць іншых сабе. Няважна, які гэта будзе прынцып: рэлігійны, палітычны ці этнічны…”.

Як мудра і трапна заўважыў мастак – каб не дапусціць да гэтага, у грамадстве павінна быць заўсёды некалькі сілаў, якія ўзаемна сябе кантралююць не дазваляючы на насілле і дыктатуру. Сапраўды, каб так было ў Расіі, Пуцін вайны з Украінай не пачаў бы. Трэба, каб зразумелі тое і ў Беларусі, дзе Лукашэнку цяпер папраўдзе, на жаль, ніхто не кантралюе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com