This Day In History: 1569-07-01

1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб, судовы апарат, свае законы ды сваю мытную сістэму.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis