Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Міра Лукша з медалём «Urbi Meritus – Заслужаны Гораду»

21 чэрвеня прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі падчас урачыстасці ў рамках Дзён горада адзінаццаці асобам і адной установе ўручыў медалі за заслугі ў развіцці і прасоўваніі сталіцы падляшскага ваяводства. Сярод узнагароджаных была наша супрацоўніца Міра Лукша. Віншуем!

У пастанове чытаем:

Міра Лукша атрымала ўзнагароду Urbi Meritus за ўсю сваю творчасць, за творы на польскай і беларускай мовах, за творчае даследаванне памежжа культур і нацый, у якіх мы жывем. Паэтка, празаік, журналістка, перакладчыца, мастачка, аўтар вершаў і прозы, піша на беларускай і польскай мовах. Летась яна адзначыла пяцідзесяцігоддзе сваёй мастацкай творчасці. Шмат сваіх твораў яна прысвяціла нашаму гораду, які абрала для жыцця, які палюбіла. які бачыць як асаблівае месца на скрыжаванні культур і светаў. Неаднойчы  прызнавалася, што лічыць сябе спадчынніцай і эмісарам Вялікага Княства Літоўскага. Гэтым тлумачыцца яе атаясамленне з шматканфесійнай і полікультурнай Беласточчынай. Лаўрэатка Літаратурнай прэміі прэзідэнта Беластока за ўсю творчасць. Працягвае пісаць, чым радуе сваіх чытачоў не толькі ў горадзе і ў краю.

1 каментар да “Міра Лукша з медалём «Urbi Meritus – Заслужаны Гораду»

Пакінуць адказ на Darek Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    – 13.11.1625 г. памёр Саламон Рысіньскі (нар. каля 1560 г. у Расіне на Полаччыне), філёзаф, паэт і настаўнік. Сваю радзіму называў „Лейкарасіяй” (Беларусь). Настаўнічаў м. інш. у Гданьску і ў гарадах Нямеччыны (да 1587 г.). З 1600 г. служыў настаўнікам …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (129) – 7.11.1896 г. у в. Рудзенск на Меншчыне нар. Міхась Чарот (сапр. Міхал Кудзелька), паэт, драматург, празаік, грамадзкі дзеяч. З 1918 г. актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху – быў сябрам Беларускага Нацыянальнага Камітэту, настаўнічаў у беларускай школе ў Менску (сьпяваў таксама ў хоры У. Тэраўскага). Адзін з заснавальнікаў у 1923 г. літаратурнага аб’яднаньня „Маладняк”. 
  • (77) – 7.11.1948 г. у Нямеччыне загінуў у аўтамабільнай катастрофе Хведар Ільляшэвіч (нар. 17.02.1910 г. у Вільні) – грамадзка–палітычны дзеяч. Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі, Віленскага Унівэрсытэту. Выкладаў беларускую мову ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцьці,  друкаваўся ў беларускіх часопісах. Да 1939 г.  былі выдадзены тры зборнікі ягоных вершаў. Двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. У 1937 г. улады выкінулі яго з працы ў гімназіі. Жыў у Тапалянах каля Беластоку. Падчас нямецкай акупацыі ўзначаліў Беларускі Камітэт у Беластоку, рэдагаваў „Новую Дарогу”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com