Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у лістападзе

395 – 13.11.1625 г. памёр Саламон Рысіньскі (нар. каля 1560 г. у Расіне на Полаччыне), філёзаф, паэт і настаўнік. Сваю радзіму называў „Лейкарасіяй” (Беларусь). Настаўнічаў м. інш. у Гданьску і ў гарадах Нямеччыны (да 1587 г.). З 1600 г. служыў настаўнікам і паэтам у Радзівілаў, пісаў філязафічныя расправы, меў цесныя сувязі з арыянамі.

235 – 19.11.1785 г. у вёсцы Волька Выганоўская каля Орлі нар. Міхал Баброўскі (пам. 3.10.1848 г. у Шэрашэве Пружанскага пав.) выдатны беларускі вучоны – беларусазнаўца, арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Пахаваны ў Шэрашэве.

225 – 25.11.1795 г. кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысьць расійскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Рэч Паспалітая спыніла сваё дзяржаўнае існаваньне.

220 – 6.11.1800 г. у маёнтку Аборак каля Маладэчна нар. Леанард Ходзька, выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У1819-1822  гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Напісаў м. інш.: паэму „Залесьсе” (1821), біяграфію А. Т. Б. Касьцюшкі (1837),  выдаў м. інш.: зборнікі твораў Адама Міцкевіча (1828), мэмуары Агінскага (1827-1828). Памёр 12.03.1871 г. у Пуацье ў Францыі, пахаваны там на Шпітальных могілках.

195 – 17.11.1825 г. у маёнтку Пятроўскае Цьвярской губерні памёр Зар’ян Далэнга-Хадакоўскі (сапр. Адам Чарноцкі – нар. 24.12.1784 г. у Гайне на Лагойшчыне), пачынальнік беларускай і наогул славянскай археалёгіі, фальклярыстыкі, этнаграфіі і дыялекталёгіі.

165 – 26.11.1855 г. памёр у Канстантынаполі Адам Міцкевіч (нар. 24.12.1798 г. у Завосьсі каля Наваградка), выдатны паэт-рамантык.

145 – 11.11.1875 г. у Менску нар. Альбэрт Паўловіч (пам. 17.03.1951 г. у Курску) пісьменьнік. Літаратурную дзейнасьць пачаў у канцы XIX ст., друкаваўся з 1907 г. у „Нашай Ніве”. У 1910 г. у віленскім выдавецтве „Палачанін” выйшаў ягоны першы зборнік „Снапок”. Пісаў гумарыстычныя творы, вершы для дзяцей.

135 – 12.11.1885 г. нар. Міхаіл Грамыка (пам. 1.07.1969 г.) геолаг, географ, пісьменьнік. Прасьледаваны савецкімі органамі бяспекі, з 1930 г. па 1953 г. на прымусовым пасяленьні ў Сібіры. Літаратурныя творы друкаваліся з 1907 г., аўтар выдадзенай у 1923 г. „Пачатковай геаграфіі”.

115 – 1.11.1905 г. у в. Баброўня Гарадзенскага павету нар. Міхась Васілёк (сапраўднае прозьвішча Касьцевіч, пам. 3.09.1960 г. у Гародні) пісьменьнік, дзеяч нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Друкаваўся з 1926 г., арганізаваў на Ськідзельшчыне гурткі Таварыства Беларускай Школы ды Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У верасьні 1939 г. будучы жаўнерам Войска Польскага трапіў у нямецкі палон, дзе разам з Янкам Брылем вёў нацыянальную працу сярод палонных беларускага паходжаньня. Пасьля вайны жыў на Гарадзеншчыне.

115 – 22.11.1905 г. у Гародні нар. Мсьціслаў Аляхновіч, мовазнавец. Закончыў гуманістычны і праўны факультэты Віленскага Унівэрсытэта. Пасьля ІІ сусьветнай вайны кіраваў Дзяржаўнай Рэпатрыяцыйнай Управай (Państwowy Urząd Repatriacyjny). З 1949 г. працаваў навукова ў Лодзінскім Унівэрсытэце, дасьледаваў рускую мову і займаўся зацікаўленьнямі беларускім фальклёрам і мовай у ХІХ ст. Памёр 24.07.1982 г. у Лодзі. У 1986 г. была выдадзена яго доктарская дысэртацыя „Polscy badacze folkloru i języka białoruskiego w XIX w.”

110 – выданьне у 1910 г. першага зборніка вершаў Якуба Коласа „Песьні жальбы”.

105 – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.

100 – 27.11.1920 г. пачаліся першыя баі беларускіх вайковых фарміраваньняў на Случчыне. У палове лістапада адбыўся зьезд партыяў ды грамадзкіх арганізацыяў, які акрэсьліў Случчыну як частку тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі ды заклікаў да агульнабеларускага змаганьня супраць бальшавіцкай улады, за беларускую незалежную дзяржаву. Вайсковыя дзеяньні закончыліся ў другой палове сьнежня 1920 г. бальшавіцкай збройнай перамогай. У баях удзельнічаў беларускі батальён зь Беласточчыны, які ўзначальваў ураджэнец Гарадка Мікола Дзямідаў.

95 – 18.11.1925 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар газэты „Беларуская Ніва”, якая зьяўлялася прэсавым грамадзка-палітычным органам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Фактычным рэдактарам быў Янка Бабровіч. Паяўлялася 3 разы ў тыдзень, было выдадзено 35 нумароў. Зьмяшчаліся на яе старонках карэспандэнцыі зь Беласточчыны.

95 – 25-29.11.1925 г. адбыўся ў Менску І Усебеларускі зьезд паэтаў і пісьменнікаў аб’яднаньня „Маладняк”.

90 – 1.11.1930 г. быў надрукаваны ў Вільні першы нумар часопіса „Беларускі Кліч”, рэдагаванага Б. Кляпацкім.

90 – 2.11.1930 г. у вёсцы Бандары на Беласточчыне нар. Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі) паэт, літаратуразнавец, перакладчык, вучоны. Друкуецца з 1956 г., аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў, паэм, навуковых артыкулаў, унівэрсытэцкіх ды школьнах падручнікаў. Шматгадовы старшыня „Белавежы”, ГП БГКТ. Віншуем з юбілеем!

90 – 26.11.1930 г. у Оршы нарадзіўся Уладзімір Караткевіч (пам. 25.07.1984 г. у Менску) выдатны беларускі пісьменьнік, стваральнік беларускага гістарычнага рамана. Друкаваўся з 1955 г., больш вядомыя творы: „Цыганскі кароль” (1961), „Дзікае паляваньне караля Стаха” (1964), „Каласы пад сярпом тваім” (1968), „Чорны замак Альшанскі” (1983). Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску.

80 – 6.11.1940 г. памёр у Вільні Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, грамадзкі дзеяч (нар. 7.07.1869 г у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету). Пахаваны на могілках Росы, на Літаратурнай горцы.

60 – 24.11.1970 г. памёр у Вільні Адольф Клімовіч, беларускі дзeяч. Нарадзіўся 20.04.1900 г. у вёсцы Казаноўшчына на Сьвянцяншчыне, у сям’і каваля. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі ды аграноміі Унівэрсытэту ў Празе. Пасьля вяртаньня на радзіму актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, між інш. у 1932-1939 гг. рэдагаваў часопіс „Самапомач”. У 1952 г. арыштаваны саветамі. Вярнуўся зь лягеру ў Вільню ў 1956 г. Пахаваны на парафіяльным могільніку ў Клюшчанах.

40 – 6.11.1980 г. памёр у Нью Ёрку Станіслаў Станкевіч (нар. 23.02.1907 г. у Арлянятах на Ашмяншчыне), нацыянальны дзеяч, журналіст, гісторык, літаратуразнавец.

35 – 20.11.1985 г. памёр у Беластоку Юрка Геніюш (нар. 21.10.1935 г. у Зэльве), пісьменнік, сын Ларысы Геніюш. Дэбютаваў як празаік у 1983 г. у „Ніве”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com