This Day In History: 1896-11-07

7.11.1896 г. у в. Рудзенск на Меншчыне нар. Міхась Чарот (сапр. Міхал Кудзелька), паэт, драматург, празаік, грамадзкі дзеяч. З 1918 г. актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху – быў сябрам Беларускага Нацыянальнага Камітэту, настаўнічаў у беларускай школе ў Менску (сьпяваў таксама ў хоры У. Тэраўскага). Адзін з заснавальнікаў у 1923 г. літаратурнага аб’яднаньня „Маладняк”.  Аўтар між іншым паэмаў: „Босыя на вогнішчы”, „Карчма”, „Марына”, п’есаў „Мікітаў лапаць”, „Дажынкі”. Арыштаваны 24.01.1937  г. савецкай беспекай, 28.10.1937 г. асуджаны на сьмяротнае пакараньне. Прысуд быў выкананы.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis