Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Мільёны грошай у другой раздачы Польскага ладу. На гэты раз таксама для Міхалова

Пад канец траўня былі абвешчаны вынікі другога адбору Праграмы стратэгічных інвестыцый у рамках урадавага фонду Польскі лад. Мільённыя датацыі атрымалі ўсе самаўрады ў Польшчы. Таксама гміны і паветы на Падляшшы, дзе пражываюць беларусы. Будуць яны прызначаны на пабудову дарог, водаправодаў, ачышчальняў сцёкаў, мадэрнізацыю сістэм абагравання, таксама для культуры і спорту.

Для прыкладу Орля атрымала амаль дзесяць мільёнаў злотых (папярэднім разам удвая менш) на пабудову вадасховішча і часткова на аднаўленне цэнтра мястэчка. Столькі грошай прызналі гміне Бельск-Падляшскі на пабудову мясцовых дарог. Сам горад атрымаў 13 млн зл. і будуць яны прызначаны на разбудову самаўрадавага прадшколля і рамонт вуліц.

За 6,4 млн зл. з праграмы ў Гарадку мае быць разбудаваны будынак гміннай управы. Самаўрад шукаў грошай на гэта звыш дзесяці гадоў.

На гэты раз датацыю атрымала таксама суседняе Міхалова. За амаль пяць мільёнаў злотых будзе там пабудавана спартыўная зала. Гэта была адна з чатырох маштабных заявак пасланых яшчэ на першы адбор. Тады аднак гміна Міхалова як адзіная ў павеце не атрымала ні адной залатоўкі. Вядома, што бурмістру Марку Назарку не так залежала на грошах на пабудову спартыўнай залы, колькі для пабудовы прадшколля, інтэрнату сярэдняй школы ці канферэнцыйна-выставачнага цэнтра. У першай раздачы Міхалова склала на гэта запатрабаванне агулам на больш за 60 млн зл. Жыхарам такія маштабныя інвестыцыі не ёсць неабходныя, тым больш, што іх будаўнічыя праекты яшчэ і перабольшаны, беручы пад увагу патрэбы. Там ужо і так шмат гмінных будынкаў, з выкарыстаннем якіх ёсць праблемы. Пабудова чарговых гэта новы фінансавы цяжар з увагі на дадатковыя вялікія кошты іх утрымання.

Праўда, Міхалова мае даволі вялікія ўласныя грошы. Гэта перад усім заслуга аграмаднага фінансавага прыбытку ад падаткаў мясцовай перапампоўні газу. У сувязі з санкцыямі накладзенымі на Расію ёсць рэальная пагроза, што хутка такіх грошай (якія складаюць амаль траціну гміннага бюджэту) не стане. Тады прыйдзецца, пэўна, спыніць не толькі інвестыцыйны размах, але і зачыніць магчыма існуючыя аб’екты, напрыклад басейн. Пра такую пагрозу гаварылася ў гміне ўжо даўно. Што трэба на такую эвентуальнасць падрыхтавацца і весці больш стрымана інвестыцыйную палітыку, прыцягваць інвестараў з улікам на большыя прыбыткі з падаткаў. Назарка гэтага і слухаць не хацеў. – Будзем клапаціцца, калі такое здарыцца, – гаварыў.

Праблемай ёсць таксама паводзіны Назаркі ў контры да ўраду (хаця б падчас міграцыйнага крызісу на польскай мяжы) і яго цесны кантакт з апазіцыяй.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (208) – 23.10.1816 г. у Кублічах Лепельскага пав. нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісьменьнік і дасьледчык беларускага фальклёру. У 1858 – 1863 гг. вёў рукапісны „Альбом”, у якім свае запісы пакінулі м. інш.: У. Сыракомля, В. Каратынскі, А. Кіркор, В. Дунін-Марцінкевіч. Пераклаў на беларускую мову „Конрада Валенрода” А. Міцкевіча. Памёр у Сібіры ў 1884 г.
  • (201) – 23.10.1823 г. у Замосьці Слуцкага пав. нар. Адам Плуг (сапраўднае Антоні Пяткевіч), пісьменнік і журналіст. З 1831 г. жыў з бацькамі ў Жукавым Барку над Нёманам, у гг. 1835-1842 вучыўся ў Слуцкай гімназыі. Сябраваў з Уладыславам Сыракомляй, які тады жыў у Залучы. Працаваў настаўнікам на Падольлі. У 1874 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам у часопісе „Kłosy”, дзе друкаваў шмат матар’ялаў пра Беларусь. Пазьней працаваў у рэдакцыях „Wielkiej Powszechnej Encyklopedii Ilustrowanej”, часопіса „Wędrowiec”, газэты „Kurier Warszawski”. Памёр 2.11.1903 г. у Варшаве. У беларускую літаратуру ўпісаліся яго апавяданьні на беларускай мове. 
  • (87) – 23.10.1937 г. расстраляны Уладзімір Крыловіч (нар. 1.11.1895 г. у Крыловічах каля Койданава), акцёр.
  • (83) – 23.10.1941 г. у Унжлагу на лесапавале загінуў Васіль Шашалевіч (нар. 9.01.1897 г. у Мхінічах на Магілёўшчыне, брат Андрэя Мрыя), драматург (п’есы „Апраметная”, „Змрок”, „Воўчыя вочы”, „Рой”, „Сімфонія гневу”) і празаік.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis