Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Марш роўнасці ў Беластоку паказаў хворы кансерватызм Падляшша

20 ліпеня пад лозунгам „Беласток – горад для ўсіх” прайшоў у сталіцы Падляшша Першы марш роўнасці. Яго сарганізавала асяроддзе LGBT і адбіўся ён шырокім рэхам у Польшчы і ў свеце з увагі на натоўпы беластачан, якія ва ўдзельнікаў мірнага шэсця кідалі камянямі, петардамі, яйкамі і бутэлькамі. Выкрыквалі зняважлівыя словы і лозунгі, як „wyp…ać!” і т.п. Паліцыя ідэнтыфікавала звыш 150 асоб, якія парушалі закон. Вядзецца следства, пракуратура заклала больш як дваццаць спраў.

У першым беластоцкім парадзе роўнасці прыняло ўдзел каля сямісот асоб, пераважна звонку, хаця сярод іх было і крыху беластачан. Тое, што адбылося падчас маршу палохае, пахне фашызмам. У свет пайшоў вобраз Беластока як сталіцы надта кансерватыўнага рэгіёну. Такія маршы праходзяць ў розных гарадах Польшчы, але нідзе не сутыкнуліся яны дагэтуль з такой жорсткай варожасцю. Такой бандыцкай гомафобіі большасці беластачан, вядома, прыпісваць нельга. Аднак паводзіны той групы, у якой жа пераважалі „kibole”, могуць палохаць таксама нас, беларусаў. Бо ў шматкультурным Беластоку тое, што не адпавядае традыцыйным польскім і каталіцкім вартасцям, ёсць усё ж такі чужое. Гэта ўпісваецца і ў дух неталерантнага польскага нацыяналізму, які асабліва яркі менавіта на Падляшшы. Цікава, як быў бы ўспрыняты, скажам, марш нас, беларусаў, у якім прадэманстравалі б мы проста сваю прысутнасць, не толькі наш фальклор і песні.

Усё-такі трэба заўважыць, што на Падляшшы, як і ва ўсёй Польшчы, праходзіць доўгі працэс прыстасавання да выклікаў у сувязі з далучэннем краіны да „вольнага свету”. Бандыцкая варожасць да іншых культур і паводзінаў, нават LGBT, не адпавядае дэмакратычным стандартам. Можна, зразумела, не пагаджацца з поглядамі і вартасцямі, якія мабыць не адпавядаюць польскай традыцыі і гісторыі, але адпіхаць іх камянямі гэта чыстае шаленства. Падчас параду роўнасці ў Беластоку хапілі б транспаранты з надпісам „Stop związkom partnerskim” або штосьці падобнае.

І яшчэ адно. У нас у Беластоку і на Падляшшы, а нават у Польшчы наогул няма дагэтуль свядомасці, што ў LGBT знаходзяцца і раней знаходзіліся часта надта інтэлігентныя людзі – мастакі, пісьменнікі, акцёры, навукоўцы. Геем быў, скажам, Алан Турынг – ангельскі геніяльны матэматык, які зламаў нямецкія шыфры падчас другой сусветнай вайны. Пра яго гісторыю распавядае фільм „Ігра тайнаў” з 2014 г. Каб не дасягненне гея Турынга, мабыць не ўдалося б перамагчы гітлераўцаў, а тых, якія ў ліпені ў цэнтры Беластока як звяры крычалі „wyp…ać!” наогул не было б на свеце.

Юрка Хмялеўскi

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com