Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Успамін

Колішнія сады і садочкі

Вёска Новае Ляўкова Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета мае каланійныя прысёлкі і ўрочышчы Лазовае, Яськовэ Пуолько, Макаровэ і Лісія Норы. Не ўсім вядома, дзе канчанецца Старое Ляўкова – ніколі тут не было пасялковай дошкі з надпісам „Старое Ляўкова”. Ёсць дом з нумарам 115 пры дарозе з Новага Ляўкова ў Бандары, але якія хаты маюць нумары 114 або 113 невядома, ды аднае драўлянай хаты – Вэршкаў – даўно няма. Пры гэтай хаце быў стары сад і я яго помню. Мы з бацькам (тады жылі яшчэ мае бацькі) аднойчы восенню прывезлі з яго многа смакавітых яблык, груш і вялікіх сліў. Не былі мы доўга ў садку – нас з запрэжаным да воза канём прагналі шэршні, там у дуплах шматлікіх старых пладаносных дрэў было іх процьма. Вакол дома Міхала і Паўла Харкевічаў (ён абазначаны нумарам 115) садзілі многа арэшніц, яблыняў антонавак і рэнетаў. Тыя арэшніцы растуць і цяпер.

У мінулым стагоддзі ў Новым Ляўкове былі сады, а ў іх пладаносныя дрэвы старых устойлівых на хваробы і марозы парод. Пра іх клапаціліся нашы дзяды і бацькі. Адкуль ім і іх сем’ям было назапасіць крыху фруктаў на зіму. Яблыкі і грушы любілі есці ўсе маладыя і старыя. Каб перахаваць іх як мага даўжэй, сушылі ў хлебных печах, варылі кампоты ў слоікі. Сады і садочкі мелі між іншым, Васіль Леўчук, Парфен Красноўскі, Андрэй Галубоўскі. Сяргей Саевіч, Уладзімір Целушэцкі, Пятро Жукоўскі, Міхал Жукоўскі, Мікалай Болбат, Фёдар Красноўскі, Пётр Саевіч, Якуб Сухадола, Мікалай Скепка, Кірыл Кучка, Ілья Пучынскі і Міхал Баканач. Мала хто не садзіў у сваіх агародах і агародчыках яблынь, сліў, чарэшняў або вішняў.

Яны мне незабыўныя з таго часу, калі я ў пяцідзесятых гадах мінулага стагоддзя хадзіў у Пачатковую школу (тады сямігодку) у Старым Ляўкове. На ўчастку суседа Грышы Болбата (пасля тут пасяліўся Міхал Баканач) раслі высокія грушы, а іх плады, калі паспелі, былі такія салодкія і смачныя, што малышам слінка цякла ў роце. Вялікая груша расла ў агародзе цераз вуліцу ад нашае хаты, які належаў самотнай пажылай жанчыне, якую я запамятаў як Раманчу (толькі так у нас усе яе называлі), а мужам яе быў, як можна здагадацца, Раман, якога я ніколі не бачыў у жывых. Даспелыя жоўтыя плады гэтай аграмаднай „салодкай” грушы мне і майму брату Кастусю помняцца дагэтуль. Спадарыня Раманча частавала нас яблыкамі і грушамі.

Праз дзесяткі гадоў не забываю смаку вялікіх чырвоных яблык суседа Парфена Красноўскага. Бывала, мая мама наведвала суседку Парфенчу (спадарыню Красноўскую), калі тая прыхварэла зімой. Мама вярталася дадому познім вечарам і прыносіла нам салодка-кісленькія яблыкі. Мы не спалі і чакалі маму. Дадам, што восенню ў агародзе суседа Парфена даспявала многа дробных салодкіх сліў. Чамусьці было імі малое зацікаўленне. Ніхто іх не сушыў, каб есці іх зімой. Цяпер ужо тых сліў няма. Няма нават, каб пакаштаваць і прыпомніць іх смак.

Вялікі сад меў далейшы мой сусед ужо святой памяці Васіль Леўчук. У ягоным агародзе раслі пераважна лепшых парод яблыні, і некаторыя растуць яшчэ і цяпер. Пару гадоў таму яблыні вельмі абрадзілі і дачка Васіля і Агаты Леўчукоў Вера (цяпер яна мае прозвішча Шыкула) дазволіла аднаму ноаваляўкоўцу прыехаць па апаўшыя яблыкі возам. Прабаваў я гэтыя яблыкі – вельмі сакавітыя і смачныя.

Высокія пладавітыя яблыні раслі перад драўлянай прыгожай хатай Андрэя Галубоўскага (тая – зараз адноўленая – хата ёсць і зараз). Радзілі яны смачныя прыгожыя ружовыя яблыкі. За кошык іх мы з братам цэлы дзень пасвілі вялікую чараду кароў на супольным вясковым выгане ў трох кіламетрах ад сяла. А тыя яблыкі не толькі таму так запомніліся нам. Мелі яны свой непаўторны пах і смак ды ўпору сарваныя проста з галін яблыні маглі доўга паляжаць.

Не забываю я смачных сліў з садка Якуба Сухадолы. Было іх некалькі парод, між іншым, вянгеркі, вялікія білослівы і вадзянкі (так мы іх называлі), а дробных салодкіх сліў расла там процьма.

Яшчэ што запомнілася мне і брату. Аднаго разу мы ішлі падмяніць бацьку, які пагнаў пасвіць кароў на ўчастак зямлі пад лесам Плянта. Была ранняя восень. Мы праходзілі каля садка Пятра Жукоўскага , а ў ім на галінах звісалі долу такія прыгожыя яблыкі. Задумалі ўварвацца ў той садок ды так і зрабілі. Не было толькі месца, каб схаваць яблыкі ў кішэнях, дык мы іх панапіхалі ў калошыны нагавіц. Калі ўжо сабраліся адыходзіць з саду, нечакана для нас забрахаў сабака. А тут жа і спадар Пятро кінуўся бегчы за намі. Калі б не тыя яблыкі, мы здолелі б уцячы. У загружаных пладамі нагавіцах мы акрыху адбеглі ад саду ды запутаўшыя пападалі, але каланійны жыхар Новага Ляўкова нас пазнаў і пагразіў, што скажа нашаму бацьку. Як пасля аказалася, ён не паведаміў бацькоў пра наш дрэнны ўчынак. Для нас гэтае здарэнне запамяталася дагэтуль. Шмат гадоў няма ўжо ў жывых спадарстава Жукоўскіх, няма іх садка, але памяць усё гартае, гартае.

Сёння ў маёй роднай вёсцы Новае Ляўкова расце вельмі мала фруктавых і не толькі гэтых дрэў. Старэйшыя вяскоўцы іх не садзяць. Пойдуць у краму і купяць колькі там яблыкаў. Малaдыя (іх тут мала) таксама. Сады без догляду ўжо здзічэлі. А мне колішніх садочкаў і іх уласнікаў не забыць. Пра іх гэты мой успамін. Можа іх дзеці, якія выехалі адсюль і зараз жывуць далёка ад роднай вёскі, успомняць, як жылі іх бацькі ды пра роднае сяло і людзей. Пра прыгожыя традыцыі, хаты, сады, агароды, поле, лугі і лясы нельга забываць.

Янка Целушэцкі

Фота Юркі Хмялеўскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (241) – 10.10.1783 г. памёр Людвік Грынцэвіч (нар. 29.01.1717 г.), архітэктар, прадстаўнік віленскага барока. Праектаваў касьцёл аўгусьцінцаў у Валынцы каля Верхнедзьвінска, касьцёл дамініканцаў у Друі, дамініканскі кляштар у Несьвіжы. 
  • (228) – 10.10.1796 г. у Барсукаўцах Ушацкага пав. Падольскай губ. нар. Міхал Без-Карніловіч (пам. 19.01.1862 г. у Пецярбургу), выдатны беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф. Апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі (даказаў між іншым паходжaньне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў). Стварыў карту Беласточчыны. Пахаваны на Ваўкавыскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.
  • (107) – 7-10.10.1917 г. у Маскве адбыўся Першы Усерасійскі Зьезд бежанцаў-беларусаў, скліканы па ініцыятыве Беларускай Народнай Грамады.
  • (86) – 10.10.1938 г. у лягэрнай бальніцы ў п. Княж-Пагост (Комі АССР) памёр Адам Бабарэка (нар. 14.10.1899 г. у в. Слабада-Кучынка каля Копыля), беларускі пісьменнік і крытык. У 1927 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі і ў БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны, засуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Друкаваўся з 1919 г., быў адным з арганізатараў літаратурных аб'яд’аньняў „Маладняк” і „Узвышша”.
  • (85) – 10.10.1939 г. перадача Літве Вільні і часткі былога Віленскага ваяводзтва (якія пасьля 17.09.1939 г. далучаны былі да БССР) на аснове дагавору паміж СССР і Літвой.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis