Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Касцюшка быў неграм

Калі б Тадэвуш Касцюшка мог бачыць на тое, што на пачатку чэрвеня 2020 года адбываецца ў яго другой радзіме ў ЗША, дык стаяў бы на баку пратэстуючых, ці на баку прыгнёту, несправядлівасці і беспакаранай стральбы па чорных суграмадзянах? Безумоўна, наш зямляк заслугоўвае пафаснага помніка дзеля мінулага, да таго атрымліваецца, што тастамент Касцюшкі жывы.

Пандэмія каронавіруса, якая забрала жыццё больш за 100 000 амерыканцаў, выклікала эканамічны крызіс і беспрацоўе, нябачаныя дзесяцігоддзямі. І калі ў канцы траўня сталі абнародаваны абставіны гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда, узрушыліся жорсткія пратэсты. Флойда, шыю якога некалькі хвілін ціснуў да зямлі каленам супрацоўнік паліцыі Мінеаполіса, падазравалі ў тым, што ён заплаціў падробкамі. Апошнія яго словы „Я не магу дыхаць” сталі адным з лозунгаў масавых пратэстаў супраць расізму і ў абарону афраамерыканскай супольнасці. У выніку сутычак з паліцыяй помнік польска-беларуска-амерыканскаму герою за свабоду Тадэвушу Касцюшку быў распылены фарбай.

Замаляваны помнік Тадэвушу Касцюшку на плошчы Лафайет (Вашынгтон), усталяваны ў 1910 годзе. Фота з Вікіпедыі
Замаляваны помнік Тадэвушу Касцюшку на плошчы Лафайет (Вашынгтон), усталяваны ў 1910 годзе. Фота з Вікіпедыі

Польскі амбасадар у ЗША Пётр Вільчык заявіў у сацыяльных сетках сваё абуранне вандалізмам. У Польшчы таксама кіпелі правыя СМІ, скіраваўшы свой гнеў на афраамерыканскую супольнасць. Нечакана на словы польскага амбасадара адказаў прэзідэнт амерыканскай рады Фонду Касцюшкі Алекс Сторажынскі, заявіўшы, што <<Касцюшка быў бы больш абураны тым, што сотні неграў штогод паміраюць ад рук паліцыі, чым тым, што расчараваныя дзеці пісалі на яго помніку „Black Lives Matter”. Графіці можна змыць. Смерць – гэта смерць.>>

У заяве Сторажынскага і дырэктара фонду Марка Скулімоўскага гаворыцца, што акт дэвастацыі глыбока іх засмуціў, але яго аўтары разумеюць боль афраамерыканскай супольнасці ў сувязі з забойствамі безабаронных чарнаскурых людзей. „Графіці можна змыць, страта каханага чалавека незваротная” – пішуць.

Аўтары заявы адзначаюць, што Тадэвуш Касцюшка прысвяціў сваю зарплату генерала арміі ЗША за вызваленне і выхаванне вызваленых рабоў. „Ён папрасіў, каб грошы былі выдадзеныя на набыццё зямлі, жывёл і інструментаў, каб вызваленыя рабы маглі зарабляць на жыццё, як свабодныя грамадзяне ЗША. Ён ведаў, што жыццё чорнага чалавека важнаe”, – чытаем.

Джордж Вашынгтон назірае за сваімі рабамі ў Маунт-Вернан. Літаграфія з 1853 года. Фота з Вікіпедыі
Джордж Вашынгтон назірае за сваімі рабамі ў Маунт-Вернан. Літаграфія з 1853 года.
Фота з Вікіпедыі

Як вядома, у завяшчэнні Касцюшка загадаў сваю амерыканскаю уласнасць – у асноўным пратэрмінаванаю вайсковаю аплату (жолд), якую ён павінен запатрабаваць ад федэральнага ўрада – аддаць на вызваленне і навучанне чорных рабоў. У 1817 годзе, калі Касцюшка памірае, маёнтак складаў 17 000 долараў. У тым жа годзе, паводле гісторыка Брэнда Э. Стывенсана, за здаровага, дарослага раба (мужчыну) плацілі каля 450 долараў, за жанчыну 300, 100 -150 долараў за дзяцей. Простыя разлікі паказваюць, што нават некалькі дзесяткаў чалавек маглі стаць вызваленымі дзякуючы завяшчанню Касцюшкі.

Выканаўцам завяшчання Касцюшка зрабіў трэцяга прэзідэнта ЗША (1801-09), аўтара Дэкларацыі незалежнасці, Томаса Джэферсана. Сам Джэферсан быў уладальнікам плантацыі Монтічэла, заснаванай на працы рабоў. Згодна з завяшчаннем, ён мусіў выкарыстаць сродкі з маёнтка Касцюшкі, каб выплаціць кампенсацыю за вызваленых рабоў альбо набыць іх у іншых плантацыях. Трэцяму прэзідэнту пастаянна былі патрэбныя грашовыя сродкі – даходы ад плантацый не ашаламлялі а ўсе актывы палітыка былі моцна запазычаныя.

4.Агрыпа Хул (Agrippa Hull), асабісты ад'ютант Т. Касцюшкі Фота з Вікіпедыі
4. Агрыпа Хул (Agrippa Hull), асабісты ад’ютант Т. Касцюшкі
Фота з Вікіпедыі

Аднак амерыканец ніколі не выканаў волю свайго сябра. Ён адмовіўся ад выканаўчай ролі і любых карысцяў для ўпаўнамочанага. Чаму? Прычыны складаныя. Сам Джэферсан патлумачыў, што ён занадта стары і стаміўся, каб узяць на сябе задачу. Прэтэнзіі да маёнтка Касцюшкі былі таксама прад’яўлены яго польскай сям’ёй і швейцарцам, з якімі ён правёў апошнія гады жыцця. На самай справе Джэферсан можа не адчуваць сябе дастаткова моцным, каб весці доўгую юрыдычную барацьбу, каб захаваць запісы свайго сябра. Магчыма таксама, што ў моцы быў эканамічны разлік – Джэферсан вырашыў, што ўтрымліваць чорных рабоў выгадней за наяўныя грошы, без якіх прадукцыйнасць яго плантацыі ўпадзе, яшчэ больш пагрузіўшы яго ў запазычанасць.

Касцюшка лічыў, што чорныя амерыканцы могуць быць свабоднымі грамадзянамі рэспублікі. Грошы з маёнтка павінны былі быць выдаткаваны такім чынам, каб вызваленыя атрымалі зямлю, сельскагаспадарчыя прылады і ўмеласці, якія дазвалялі ім нармальна функцыянаваць у амерыканскім грамадстве. Гэтая пазіцыя была адзінай нават сярод адмяніцеляў (абаліцыяністаў), для якіх пытанне паўнавартаснага грамадзянства вызваленых неграў вельмі доўгі час зусім не было відавочным.

Абурэнне літарамі BLM („Black Lives Matter” – Жыццё чорных мае значэнне) на помніку Касцюшку выклікае парадаксальнасць. Касцюшка быў адной з нямногіх постацяў з пачатку амерыканскай гісторыі, якія цалкам падпісаліся пад гэтым лозунгам. Адной з прычын таго, што праз некалькі дзён ў чэрвені ЗША знаходзіліся ў агні, быў факт праігнаравання сённяшнім грамадствам гуманітарнай спадчыны польска-беларуска-амерыканскага героя Тадэвуша Касцюшкі.

Тамаш Суліма

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis