Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Канец сезону беларускіх фэстаў

Танцавальны ансамбль „Перапёлка” на фэсце з цыклу „І там жывуць людзі” ў Палічнай Фота арганізатараў
Танцавальны ансамбль „Перапёлка” на фэсце з цыклу „І там жывуць людзі” ў Палічнай
Фота арганізатараў

Так як у мінулым годзе Беларускае грамадска-культурнае таварыства з ліпеня па верасень зладзіла беларускія народныя фэсты у розных гарадах і мясцовасцях рэгіёну. Старшыня БГКТ Васіль Сегень у Фейсбуку пажаліўся, што „мала што змянілася ў падыходзе некаторых палітыкаў і мясцовых уладаў да дзейнасці БГКТ”. Гэта намёк на маргінальны цяпер падыход да дзейнасці арганізацыі з боку афіцыйных асоб. „Каму яны чыняць крыўду такой грэблівасцю? Мне, Васілю Сегеню? Не, даражэнькія! Вы наносіце шкоду вашым жыхарам, магчыма вашым выбаршчыкам” – напісаў старшыня. Гэта рэакцыя на непрысутнасць падчас фэстаў прадстаўнікоў уладаў, палітыкаў і важных асоб, якія ў мінулым былі заўсёды сярод гледачоў і ў такі спосаб павышалі ранг фэстынаў і самога БГКТ.

3 верасня апошні ў сёлетнім сезоне свой фэст правёў Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Адбыўся ён у Палічнай, што ў гміне Кляшчэлі. Гэта быў фэст з цыклу „І там жывуць людзі”. Ужо 15-ты год арганізатары ў супрацоўніцтве з мясцовымі самаўрадамі ладзяць такія мерапрыемствы ў абезлюднелых вёсках на Гайнаўшчыне і Бельшчыне. Іх мэта – развесяленне нешматлікіх жыхароў, больш часовых як пастаянных, беларускімі песнямі і гэтым прыпомніць культуру, традыцыю і спадчыну продкаў. На гэтых фэстах палітыкі таксама бываюць зрэдку, але арганізатарам і публіцы гэта не перашкаджае. Хутычэй наадварот.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com