Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Кадравыя змены ў Маршалкоўскай управе

Калі пасля восеньскіх самаўрадавых выбараў уладу ў Падляшскім ваяводстве пераняло ПіС, стала вядома, што будуць змены на кіраўнічых пасадах у Маршалкоўскай управе ў Беластоку. Сапраўды, больш як паўгода месяц у месяц а то і часцей маршалак Артур Касіцкі аб’яўляе фармальныя конкурсы на шэфаў і намеснікаў падлягаючых яму структураў. Хаця прыступаць можа да іх  кожны, хто  мае адпаведныя кваліфікацыі, то і так у выніку выйгрываюць кандыдаты павязаныя з ПіС.

Маршалкоўская ўправа з’яўляецца найбольшай адміністрацыйнай установай у ваяводстве. У яе структурах працуе агулам больш як тысяча людзей. Працу знайшлі там таксама праваслаўныя і беларусы. На кіраўнічых пасадах нашых, праўда, ніколі амаль не было. Але сярод звычайных чыноўнікаў вядома – не адны католікі. „Нашых людзей” нямала працуе так у Маршалкоўскай управе, як і падлягаючых ёй установах – ці то ў Ваяводскай управе працы, ці нават у Падляшскай оперы і філармоніі.

Кадравая структура ў самаўрадзе была даволі стабільнай, калі на працягу шмат гадоў пры ўладзе была кааліцыя Грамадзянскай платформы і Польскай сялянскай партыі. Яна, вядома, на працу прымала перадусім сваіх, асабліва на вышэйшых пастах. І ПіС цяпер іх мяняе. На пачатку чэрвеня маршалак Касіцкі адклікаў з пасады дырэктара Дэпартамента культуры Анатоля Вапа – бадай адзінага беларуса на такім высокім узроўні ва ўсёй управе. Працу страціла і яго намесніца Эдыта Юркевіч, таксама праваслаўная.

ПіС, якое кіруе самаўрадам ваяводства, хутка пазбудзецца вышэйшых чыноўнікаў, звязаных з папярэднімі ўладамі, значыць, з апазіцыяй. Было б аднак вар’яцтвам, каб „чыстка” кранула яшчэ ніжэй, а не дай Бог праваслаўных, якія гэтага пабойваюцца, што зразумелае.

У нядаўніх выбарах у Еўрапарламент на ПіС свой голас аддала таксама частка праваслаўнага электарату, што раней не здаралася. Але прыцягнуць да сябе яшчэ больш выбаршчыкаў, палохаючы месцамі працы, прынясе жа адваротны вынік. Думаю, што ПіС гэта разумее. З другога боку гэта сітуацыя даказвае, што рызыкоўна рабіць нам стаўку на адну толькі палітычную сілу, як было гэта дагэтуль з дамовамі з Грамадзянскай платформай, а раней з СЛД. Найлепш рашэнне пакінуць самім выбаршчыкам. А мо прыйшоў час паклікаць своў уласны выбарчы камітэт?

Юрка Хмялеўскі

 

P.S. Неафіцыйна вядома, што Анатоль Вап, мабыць, атрымае іншую высокую пасаду ва ўстанове, падлягаючай падляшскаму самаўраду.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (121) – у сьнежні 1902 г. стварылася Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, пазьней перайменавана на Беларускую сацыялістычную Грамаду. Яе стваральнікамі былі Іван і Антон Луцкевічы, Алёйза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандар Уласаў, Францішак Умястоўскі і іншыя.
  • (118) – бунты у 1905 г. на беларускіх землях сялян, жыхароў гарадоў ды некаторых вайсковых частак супраць царскага самадзяржаўя.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis