Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Каб не зніклі магілы беларускіх дзеячоў

8 лістапада ў Беларускім хабе „Новая зямля” ў Беластоку адбыўся арганізацыйны сход ў справе аховы магіл беларускіх дзеячоў на праваслаўных могілках Усіх святых у Беластоку. З такой ініцыятывай выступіў краязнаўца Аляксей Трубкін. Паволе яго апекі асабліва патрабуюць магілы кампазітара і дырыжора Кастуся Кіслага (1898-1980)б грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста і педагога Міколы Чанрецкага, грамадскіх заходнебеларускіх дзеячоў Лявона Богуша (1909-1957) і Сяргея Богуша (1907-1942). 

Згодна з рэгламентам адміністрацыі могілак за іх трэба кожныя дваццаць гадоў уносіць адпаведную плату. Інакш будуць ліквідаваны і на іх месцы можна будзе хаваць іншых людзей. Менавіта, каб да гэтага не дапусціць – паколькі няма ўжо сваякоў, якія гэтага пільнавалі – будзе абвешчаны грашовы збор пад эгідай Беларускага гістарычнага таварыства. Яго старшыня праф. Алег Латышонак выказаў задавальненне, што беларусы якія прыехалі ў Беласток і сталі жыхарамі нашага горада, якраз гэтым цікавяцца.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У студзені

    985 – 1040 г. паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву. Першае ўпамінаньне Літвы ў славянскіх летапісах. 960 – 1065 г. першая летапісная зьвестка пра горад Браслаў, заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам. 905 – 1120-я гады, стварэньне „Аповесьці мінулых гадоў” …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (775) – 1250 г. забойства язычнікамі ігумена Лаўрышаўскага манастыра прападобнага Елісія, кананізаванага царквой як сьвятога Беларусі.
  • (240) – 1785 г. нар. Каспар Бароўскі (пам. У 1854 г.), жывапісец, вучань Францішка Смуглевіча, з 1813 г. жыў і працаваў у Беластоку.
  • (133) – 6.01.1892 г. у в. Арляняты, Ашмянскага павету нар. кс. Адам Станкевіч (памёр у лагеры Тайшэт, Іркуцкай вобласьці 29.11.1949 г.), сьвятар, палітычны, рэлігійна-культурны дзеяч. У 1914 г. скончыў Віленскую Каталіцкую Сэмінарыю. Як адзін зь першых ксяндзоў стаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі Сойм. Быў ініцыятарам, кіраўніком, рэдактарам многіх беларускіх арганізацыяў, публікацыяў. Прасьледаваны польскімі ўладамі. Нямецкую акупацыю перажыў у Вільні. У 1944 г. не падаўся ў эміграцыю, быў арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1949 г.
  • (80) – 6.01.1945 г. у Фрыбургу, у кляштары сясцёр дамініканак памерла Магдалена Радзівіл (нар. 8.01.1861 г. у Варшаве), беларуская мэцэнатка і культурная дзеячка; фінансавала выданьне беларускай каталіцкай газэты „Biełarus” (1913-1915), зборніка „Вянок” Максіма Багдановіча, засноўвала беларускія школы, м. інш. У сваім маёнтку Кухцічы і ў ваколіцы.
  • (62) – 6.01.1963 г. у Маскоўскім санаторыі пам. Андрэй Аляксандровіч (нар. 22.01.1906 г. у Менску), паэт; дэбютаваў у 1921 г. Быў адным з арганізатараў літаратурнага аб’яднаньня “Маладняк”. У 1938 г. быў рэпрэсаваны.і высланы на крайнюю поўнач. У Менск вярнуўся ў 1947 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.
  • (20) – 6.01.2005 г. у ЗША памёр Янка Юхнавец (нар. 03.11.1921 г. у в. Забродак каля Докшыц), беларускі эміграцыйны паэт. З прыходам на Беларусь немцаў быў арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Вывучаў заходнеэўрапейскае права ў Вольным універсітэце ў Мюнхене. З 1949 г. жыў у ЗША. Вершы і прозу пачаў пісаць у эміграцыі (першыя творы надрукаваны ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына» і «Сакавік», 1948). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія» (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967), кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989-1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis