Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Сустрэча з „каралевай польскага дэтэктыву”

Падчас сустрэчы Катажына Бонда падпісала больш як 200 сваіх кніг Фота арганізатараў
Падчас сустрэчы Катажына Бонда падпісала больш як 200 сваіх кніг
Фота арганізатараў

13 лістапада ў Падляшскай кніжніцы ў Беластоку госцяй чарговай „Літаратурнай серады” была вядомая польская пісьменніца родам з Гайнаўкі – Катажына Бонда. Падчас сустрэчы сказала, што найлепшай сваёй кнігай лічыць раман „Акулярнік”, у якім апісала забойствы мірных праваслаўных беларусаў на Падляшшы байцамі Рамуальда Райса псеўданім „Буры”. Прызналася, што сярод усіх кніг над гэтай ёй было працаваць найбольш цяжка. Аўтарка доўгі час збірала да яе матэрыялы, запісывала ўспаміны, праводзіла кансультацыі з экспертамі. Людзі, з якімі тады гаварыла, не верылі, што яна гэту кнігу напіша і што будзе выдадзена. Нават выдавец яе папярэджваў, што такога раману выдаваць не будзе. Але яна напісала і выдала яго, бо палічыла гэта сваёй павіннасцю.

Карэспандэнту Радыё Рацыя Катажына Бонда расказала, што ў маладосці спявала з бацькамі ў царкоўным хоры і паўсюль падкрэслівае свае беларускія карані. Сказала, што гаварыць па-беларуску ёй ужо цяжка, але чытае без праблем.

Падчас сустрэчы з ёю было шмат людзей з Гайнаўкі. Адна жанчына спытала пісьменніцу, чаму яна не бывае ў беларускім ліцэі, у якім вучылася. – Каб запрасілі, абавязкова прыехала б – сказала „каралева польскага дэтэктыву”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com