Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Як смачней?

У жніўні вёска жыла сваім жыццём і сваімі чыста вясковымі праблемамі, быццам бы свет вакол не існаваў. Прынамсі усе войны, канфлікты і крызісы выдаваліся быць настолькі далёка, што няма часу на іх звяртаць увагу. Бо сёлета выдаўся надзвычай добры ўраджай памідораў і агуркоў. Дагэтуль, у ліпені, шмат вішні людзі пазбіралі, а зараз на яблынях і грушах гнуцца галіны ад пладоў. На градках працы ў канцы лета амаль скончыліся, таму літаральна ўсе займаліся прыгатаваннем кансерваў і варэнняў. Прычым шмат у якіх сем’ях рабілася іх значна больш, чым на працягу года можна будзе з’есці. Але як жа не гатаваць, не выкідаць жа!

Юлька таксама ледзь паспявала адпачыць, вяртаючыся да дому з працы. Трэба было бегчы ў агарод збіраць чарговую партыю агуркоў з памідорамі і ўсе выходныя стаяць у кухні над слоікамі. Клопатаў дадаваў дзед, які амаль штодзённа цягнуў са сваіх градак і саду кабачкі з парэчкай і папяроўкамі. На Юльчыным твары відаць было выразную стомленасць, але адысці ад пліты яна не магла. Ну бо ж не выкідаць?! Зрэдку прыязджала сястра з горада, каб хоць троху дапамагчы, але да кансервацый Юлька яе не падпускала, бо прывыкла рабіць сама па сваёй ўласнай рэцэптуры. 

На гэтай глебе ўзнікла паміж жанчынамі спрэчка, а лепей сказаць, непаразуменне, бо сястра з Юлькай ніколі не сварылася, аднак час ад часу выказвала свае меркаванні. Справа ў тым, што сястра, пражыўшы шмат гадоў з мужам, які нарадзіўся шмат кіламетраў на ўсход ад вёскі, прывыкла кансерваваць агуркі і памідоры так, як рабілася ў яго краях. То бок рабіць так, каб былі салёныя (квашаныя), а не салодкія.

Вось як выглядаюць яе рэцэпты. Спелых памідораў трэба ўзяць каля 3 кілаграмаў, да іх дадаць з тры штукі чырвоных перцаў. З прыпраў выкарыстоўваюцца лісты вішні, чорнай парэчкі, сухі кроп, хрэн ды некалькі зубкоў часнаку. Памідоры, палавінкі перцу і прыправы раскладваюцца ў слоікі і заліваюцца кіпенем, каля трох літраў. Праз пяць хвілін ваду зліваюць і на гэтую яе колькасць дадаюць тры сталовыя лыжкі цукру і дзве солі. Потым ваду зноў кіпяцяць і заліваюць у слоік, не даліваючы да верху, бо трэба наверсе палажыць часнок і корань хрэну.

Агуркі ж пачаткова замочваюць у халоднай вадзе і раскладваюць па слоіках з тымі самімі прыправамі, што да памідораў. Адначасова робяць расол, на літр вады дадаючы дзве сталовыя лыжкі солі. Потым слоікі накрываюць крышкамі і пакідаюць квасіцца ў тазе прыкладна на тры дні. Калі агуркі зменяць колер і ў слоіку з’яўляецца белая пена, ваду зліваюць і кіпяцяць, а крышкі стэрылізуюць. Агуркі са спецыямі прамываюць проста ў слоіках і заліваюць гарачым расолам, укідваючы часнок і корань хрэну. А на капусту „ўсходні” рэцэпт такі: на тры кілаграмы белай капусты бяруць адну вялікую моркву. Капусту мыюць і дробна шаткуюць, а моркву націраюць на вялікай тарцы. Потым перамешваюць капусту з соллю, прыгэтым трохі капусту мнуць, пасля дадаюць моркву і зноў перамешваюць. Пасля гэтага капусту накрываюць плоскай талеркай і ставяць на яе груз, каб дала сок і пакідаюць квасіцца на тры дні. На чацвёрты дзень капусту трэба праткнуць, каб выйшлі газы, і перанесці ў халадзільнік.

Юлька ж любіць, каб кансервацыі з гародніны былі салодкія. На трохлітровы слоік з памідорамі дадае пяць лыжачак солі, пятнаццаць лыжачак цукру і дзве сталовыя лыжкі воцату. З прыпраў кладуцца часнок, кроп, перац, пакроеная морква, цыбуля і лісты чорнай парэчкі. Агуркі яна робіць гэтак: на літровы слоік дадае сталовую лыжку солі і цукру. З прыпраў выкарыстоўвае пятрушку, цыбулю кольцамі ці часнок, кроп і духмяны перац (ziele angielskie). Агуркі ў слоіку заліваюць кіпенем, накрываюць крышкай і стэрылізуюць, пакуль гародніна не зменіць колеру. Пасля гэтага ў слоік дадаюць дзве сталовыя лыжкі воцату.

Кабакі закатвае ў таматным соку. З прыправаў дадае лаўровы ліст, пятрушку, кроп, чорны і духмяны перац (ziele angielskie), якія кладзе на дно слоіка. Марынад (гэта 1,5 літры вады, 200 г цукру, па дзве сталовыя лыжкі солі і воцату) варыць асобна, даводзячы яго да кіпення і потым заліваючы ім слоік.

Капусту Юлька не ўмее квасіць, а яе сястра ў сваю чаргу не робіць кансервацыі з кабачкоў. Кожная з іх, што тычыцца кансервацый, застаецца пры сваім меркаванні і ўпэўненая, што толькі яе рэцэпты правільныя. А вы як лічыце, якія рэцэпты смачнейшыя?

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com