Загаловак таго артыкула – Ад дзікай прыроды да дабрабыту. Гэта і пра Яніну Зубрыцкую, і фірму, дзеля якой збірае яна зёлкі. «За межамі старажытнага лесу на паўночным усходзе Польшчы каліфарнійская кампанія па вытворчасці травяной гарбаты дэманструе сваю прыхільнасць да збору раслін у рамках праграмы FairWild». Заакіянскі журналіст піша пра ціхую старадаўнюю, нават легендарную вёску: «Баб’я-Гара, насельніцтва якой складае 30 чалавек, размешчана на ўскрайку Белавежскага нацыянальнага парку, з польскага боку апошняга першабытнага лесу Еўропы. Вёска – увасабленне сельскай мясцовасці: певень спявае пад шэрым асеннім небам. Дзве каровы пасуцца на лузе, дзе плямы сухой травы сігналізуюць пра набліжэнне зімы. Зараснікі бяроз распасціраюцца на гарызонце, недалёка ад мяжы з Беларуссю. Сёння днём Яніна Зубрыцкая, жвавая жанчына ў акулярах, капае апошнія карэньчыкі дзьмухаўца ў гэтым сезоне. Раптам яна выдае радасны крык. «Перамога!» – кажа яна, усміхаючыся сваім калегам-калекцыянерам, 75-гадоваму Толіку Лукшы, фермеру на пенсіі, і яго 64-гадовай жонцы Вользе. І на здымку: „Яніна Зубрыцкая, менеджэр па зборы польскага пастаўшчыка траў Runo, прадстаўляе корань дзьмухаўца, знойдзены ў яе роднай вёсцы Баб’я-Гара».

Пад здымкам: «Спадарыня Зубрыцкая трымае вялікі, пакрыты зямлёй кавалак лекавага дзьмухаўца (Taraxacum officinale) – навуковая назва таго, што ў Злучаных Штатах звычайна лічыцца пустазеллем. Але тут, у сельскай мясцовасці Польшчы, дзе глеба багатая і цёмная, а надвор’е спрыяе росту, дзьмухаўцы – гэта традыцыйны лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для стымуляцыі печані, садзейнічання натуральным працэсам дэтаксікацыі арганізма і падтрымкі здаровага стрававання. Для спадарыні Зубрыцкай, менеджара па зборы лекаў пастаўшчыка траў Runo, дзьмухаўцы таксама з’яўляюцца крыніцай даходу, не кажучы ўжо пра тое, што іх цікава збіраць. Дзьмухаўцы растуць у дзікай прыродзе на ўскраіне Белавежжа, Сусветнага біясфернага запаведніка ЮНЕСКА, які забяспечвае ўрадлівае, некранутае асяроддзе для тысяч раслін і істот, у тым ліку незлічоных грыбоў, бактэрый і насякомых. Гэты раён адыграў вырашальную ролю ў прадухіленні вымірання відаў, у прыватнасці, еўрапейскага зубра; тут жывуць каля 700 з 3000 жывёл, якія засталіся ў свеце».
На наступным здымку: «Збіральшчыца Вольга Лукша і спадарыня Зубрыцкая на лузе на ўскрайку Баб’яй-Гары. Спадарыня Зубрыцкая напаўняе свой самаробны кошык каранямі дзьмухаўца».
Па ўсім свеце, у сваёй штаб-кватэры ў Себастопалі, штат Каліфорнія, і на вытворчых магутнасцях, якія працуюць на сонечнай энергіі, кампанія Traditional Medicinals, якая займаецца батанічным здароўем, ператварае дзікарослыя карані ў розныя лекавыя прэпараты. Яе чай з смажанага кораня дзьмухаўца мае моцны смак і нагадвае каву, у той час як чай з дзьмухаўца EveryDay Detox, прабіётык з дзьмухаўца – лісце і корань дзьмухаўца маюць больш мяккі і травяністы смак. «Як траўнікі, для нас важна ствараць травяныя чаі, якія не толькі смачныя, але і ўтрымліваюць лекавыя травы», – казала Эмбер Валенсуэла, клінічны траўнік з Traditional Medicinals. «Каб забяспечыць гэты стандарт лекавай якасці, мы пачынаем з пошуку тых жа відаў раслін, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца ў фітатэрапіі, і тэстуем кожную культуру, каб пераканацца, што травы ўтрымліваюць пэўныя вымерныя ўзроўні актыўных злучэнняў. Толькі невялікая частка сусветных запасаў траў адпавядае нашым стандартам, і таму нашы травяныя формулы працуюць». Таму тое зелле збіраецца на ўскраі Белавежжа, ад менеджараў «Руно». «Traditional Medicinals» закупляе арганічна вырашчаныя або дзікарослыя травы і іншыя расліны з больш чым 35 краін свету. У 2008 годзе «Runo» далучылася да стандарту FairWild – комплекснай бізнес-структуры для абароны дзікарослых відаў раслін ад празмернага збору і садзейнічання справядлівым умовам працы. Яна застаецца адзінай кампаніяй у Польшчы, сертыфікаванай па стандарту FairWild. «Стандарт FairWild, які з’явіўся ў пачатку 2000-х гадоў, з’яўляецца самым строгім добраахвотным стандартам, спецыяльна прызначаным для збору дзікарослых лекавых раслін, з улікам эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай устойлівасці для ўсёй тэрыторыі збору, уключаючы сродкі да працы збіральнікаў». «Traditional Medicinals» была адной з першых, хто ўкараніў і быў актыўным прыхільнікам сістэмы вытворчасці і гандлю FairWild і былі яны вельмі рады, калі «Runo» пагадзілася далучыцца да сеткі FairWild». Карані дзьмухаўца мыюцца і сушацца ў «Runo», адзінай кампаніі ў Польшчы, сертыфікаванай FairWild.
Сустракаемся на палетку ў суседняй з Баб’яй-Гарой Семенякоўшчыне- Мадзьвадзях 12 верасня, на святкаванні шасцігоддзя пасадкі Алеі адлятаючых птахаў. Тут і спонсары, і ўдзельнікі пасадкі з Падляшша, Польшчы і Еўропы, суседзі з навакольных вёсак. Пасля ўрачыстасці – вялікая бяседа ля вогнішча, багатае застолле, падрыхтаванае таксама сябрамі і сяброўкамі Гуртка вясковых гаспадынь «Езяранкі» з Семяноўкі, да якога належыць таксама Яся Зубрыцкая. Апрача смакоцця тут і плады з садоў і агародаў, ды яе травяныя вырабы, у адмысловых пакуначках, з біркамі-наклейкамі, з дадзенымі збіральніцы.
– Належу да Езяранак, як і шмат хто з ваколіцы. І са сваімі дзяўчатамі раблю розныя гарбаткі. Збіраю сама – пшытулію (падмарэннік чэпкі, чапяла), крапіву, цвет ліпы, самыя розныя зёлкі. Часта недаацэньваемыя і разгляданыя як звычайны пустазелле, чапяла насамрэч з’яўляецца адной з самых магутных траў, якія падтрымліваюць натуральныя працэсы дэтаксікацыі арганізма. Вядомая ў першую чаргу сваім карысным уздзеяннем на лімфатычную і мачавыводзячую сістэмы, яны прапануюць значна больш – ад заспакаення праблем са скурай да ўмацавання крывяносных сасудаў. Зёлкамі займаюся ад сарака гадоў. Вяду таксама пункт скупкі зёлак, для гайнаўскай фірмы. Ад васьмі гадоў супрацоўнічаю з «Езяранкамі». І сваім дзяўчатам раблю розныя зборы гарбатак. Сушу травы, пакую ў пачачкі. раблю мяшанкі. Ездзім па розных мерапрыемствах, фэстах, кірмашах, і прадаем іх. Дзяўчаты пасля курсаў, і травяных збораў, і кулінарных, і розных мастацкіх… Сёлета я пачала таксама рабіць мазі. Позняй восенню збіраю карані. Капаю, вось, корань жывакосту. Прыношу дадому, мыю, крою альбо тру на тарцы, мачу – раблю мацэрат: частку ў алеі, частку ў алкаголі. Ён стаіць чатыры тыдні. Праз чатыры тыдні раблю мазі. Да мацэрату дадаю гусіны шмалец, пчаліны воск, вару гэта, запакоўваю ў пушачкі. Гэтыя вырабы возім на продаж на свойскія мерапрыемствы… А вясной збіраю шышкі сасны, вару сіропы. Вару сіропы з кветак чорнай бузіны, з ліпавых кветак. А нават сіропы з крапівы! А гэта неспатыканае! І сама ўсяго шмат ужываю. Зімою п’ю крапіву, глог, бо маю праблемы з сэрцам, і з узростам (я 1957 году нараджэння). А вось мазь з жывакосту – бо круціць мне пальцы, націраю, а мацэратам з крапівы і жывакосту на алкаголю і алеі націраю калені. Чалавек ратуецца – каб штось памагло. Ці чакаць мяне толькі на фэстах з вырабамі? Упакоўку купляю сама, замаўляю слоічкі, бутэлечкі. Часам хтосьці прыедзе, ведаючы, што маю рознае зелле, або ў падарyнку камусь дам. Мой адрас: Babia Góra 18. Punkt Skupu Ziół. Janina Zubrycka… На жывот што – тое што на Духу пушчы :-). Усё мусіць памагчы! Напэўна не зашкодзіць. Амаль усё што расце можна з’есці. Вось я многа раблю пэста – з крапівы, з ліста хрэну, падагрычніка. Проста немагчыма пералічыць, колькі таго дабра ў нас расце! Вось калі мы ездзім у Белавежжа, у Буды, дзе многа прыезджых людзей, яны вельмі зацікаўленыя зёлкамі, распытваюць, купляюць. У нас на вёсках людзі можа гэтым не так цікавяцца, асабліва маладыя. Людзі ўжо ў маім узросце і вераць у гэта, і карыстаюцца. Маладыя вераць у аптэчнае, купнае, хутка дзейнічаючае… Калісьці, калі мае дзяўчаты былі меншыя, у мяне была язва на дванаццаціперснай кішцы, мая мама прывезла зелле з буквіцы, сказала: Яся, мачы ў спірце і пі. Я піла больш года. Мае дзяўчаты маюць ужо 44 гады, а я вылечылася. Доктар сказаў: Цяпер ёсць вельмі добрыя лекі, а я кажу: зеллем вылечылася… І яшчэ корань пяцерніка – гусінай лапчаткі, калі баліць жывот. А калі крапіву піць – дык трэба два тыдні, пасля зрабіць перапынак, пасля зноў – бо крапіва гэта лякарства на кроў. Так як і чапяла, добрая і на кроў, і на лімфу… Я большасць прадаю для Руна, сабе пакідаю па пару торбачак. Сёлета прыехалі мае сваякі з Заблотчыны, і ўсю чапялу сабе забралі. А цяпер з чапялы я зрабіла воцат. Удаўся! Пакуль адлежваецца. Такі воцат гэта нефільтраваны і непастэрызаваны раслінны фермент, які спалучае ў сабе карысныя для здароўя ўласцівасці чапялы і натуральны працэс ферментацыі воцату. Падтрымлівае мікрабіём: жывы воцат змяшчае натуральныя ферменты і так званую «матку воцату», якія спрыяюць збалансаванаму мікрабіёму кішэчніка. Рэгулюе страваванне: можа палегчыць метэарызм (газы), падтрымаць абмен рэчываў і забяспечыць пачуццё лёгкасці пасля ежы. Мае дэтаксікацыйныя ўласцівасці: чапяла вядомая сваімі дрэнажнымі, ачышчальнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Яна забяспечвае каштоўныя раслінныя злучэнні і арганічныя кіслоты, атрыманыя шляхам біялагічнай ферментацыі. Вось прымяненне такога воцату пры ранішнім рытуале: 1–2 лыжачкі воцату, змяшаныя са шклянкай цёплай вады. Прыгатаванне ежы: у якасці дадатку да хатніх заправак, салатаў, марынадаў і заквасак. А воцат з падагрычніка валодае моцнымі супрацьзапаленчымі, мачагоннымі і дэтаксікацыйнымі ўласцівасцямі… А чапяла яшчэ і незвычайны натуральны заменнік кавы. Яе шаравідныя плады, высушаныя і абсмажаныя, вылучаюць водар, падобны да кававых зерняў. Важна адзначыць, што настой, прыгатаваны з гэтых пладоў, не ўтрымлівае кафеіну, што робіць яго ідэальным выбарам для тых, хто аддае перавагу пазбягаць стымулятараў. Гэта расліна таксама забяспечвае два тыпы натуральных фарбавальнікаў: з каранёў можна атрымаць ярка-чырвоны колер, з надземных частак – прыемнае жоўтае адценне! Чапяла прапануе выключна шырокі спектр лячэбных і аздараўленчых уласцівасцей дзякуючы багаццю актыўных інгрэдыентаў. Яе антыаксідантная актыўнасць эфектыўна ліквідуе свабодныя радыкалы, абараняючы клеткі ад акісляльнага стрэсу і запавольвае працэс старэння. Расліна таксама валодае моцнымі антысептычнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Яе комплексныя перавагі ўключаюць падтрымку ключавых сістэм арганізма. Ён праяўляе гепатаахоўныя (абарона печані), імунастымулюючыя (умацаванне імунітэту) і гастраахоўныя (абарона страўніка) уласцівасці. Яна таксама аказвае спазмалітычны эфект на гладкія мышцы, падтрымліваючы працэсы стрававання. Станоўча ўплывае на нервовую сістэму і рэгулюе ліпідны абмен. Акрамя таго, яе абязбольвальныя і танізавальныя ўласцівасці асабліва важныя падчас выздараўлення. Вось што!
Вось на зёлках і вылечыцца можна, паправіць красу і настрой, не старэць ну дый зарабіць!
Міра Лукша
Фота Міры Лукшы











