Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Ірчына вяртанне

Пахавалі Ірчыну маці на пачатку вясны. Усе клапоты і выдаткі ўзяла на сябе плямянніца нябожчыцы, то бок Ірчына дваюрадная сястра. Бо ад малодшага брата Іркі няма ніякага пажытку, нідзе толкам не рабіў за ўсё жыццё, а тое, што зарабляў на часовых працах, прапіваў адразу, ды й яшчэ ад старой маці апошнія грошы выцягваў, пакуль была жывая.

Ну а сама Ірка аб’явілася недзе толькі праз месяц пасля таго, як маці-нябожчыцу адпелі ў касцёле ў суседнім мястэчку. Калі паведамілі ёй пра тое, што маці сканала, напісала ў адказ, што білетаў на самалёт немагчыма хутка купіць, а трэба браць адразу на два рэйсы, бо праз Стамбул ляцець. Як прыляцела, то адразу ж паехала ў вёску, у матчыну хату. Маці раней жыла на хутары, а ў вёску перабралася, каб на старасці быць трохі бліжэй да цывілізацыі, каб хаця б прыязджала аўталаўка і хуткую дапамогу можна было выклікаць. Але й апошнія гады, як і маладосць, пражыла амаль без выгодаў.

Ірчына дваюрадная сястра, што займалася пахаваннем, прасіла, каб тая абавязкова да яе заехала, бо шмат гадоў ужо не бачыліся. Ірка ў кароткай тэлефоннай размове адказала, што зазірне канешне і аддасць грошы, якія выдалі на пахаванне маці. Але зробіць гэта трохі пазней, бо спачатку мусіць замовіць для маці помнік. Падчас чарговай размовы зноў спасылася на тэрміновыя справы, маўляла, што купіла для брата халадзільнік і чакае, пакуль прывязуць, бо ў яго і таго нават ў хаце не было.

Трэба тут дадаць, што Ірка гадоў мо з дваццаць ужо як жыве за мяжой. Раней рабіла на шклянай фабрыцы. Займалася там цяжкай фізічнай працай, але жадала лепшага жыцця і таму вырашыла паехаць на заробкі ў Італію. Ды там засталася. Вядома, што працуе у невялічкай кавярні, афіцыянткай хіба, купіла кватэру ў крэдыт, але замуж так і не выйшла, жыве для сябе.

Да дому і ў лепшыя часы завітвала яна вельмі рэдка, а пасля здарэнняў апошніх гадоў дык увогуле перастала прылятаць. Маўляла, самалёты прамыя зараз не лятаюць, цяжка дабірацца. Ды й, шчыра кажучы, сям’ёй і вясковымі сваякамі не надта яна цікавілася.

І вось здаецца за шмат гадоў з’явілася ўрэшце прычына і магчымасць, каб сустрэцца і паразмаўляць. Але кожны раз, як сваячка да яе тэлефанавала і запрашала ў госці, Ірка аднеквалася, спасылаючыся на тэрміновыя справы з помнікам, хатай, потым казала, што трэба да дактороў пайсці, бо дома танней, чым у Італіі. І так цэлы месяц, аж да моманту, калі ёй патрэбна было вяртацца ў Італію. У дзень, калі трэба было ехаць у аэрапорт, яна не патэлефанавала, а толькі напісала дваюраднай сястры ў мэсэнджэры, што яе і яе блізкіх кахае і моцна ўсіх абдымае, а таксама дзякуе за дапамогу. Тая не адказала нічога, бо пакрыўдзілася вельмі, не разумеючы, чаму Ірка так з ёй абышлася. Хіба ў грашах за пахаванне пытанне было? Але ж не, бо яшчэ падчас першай размовы казала Ірцы, што арганізоўвала ўсё, бо чула абавязак, і не трэба ніякіх грошай вяртаць. 

Што Іркі ў той месяц у галаве тварылася, пра што яна думала і чаму з сястрой не ўбачылася, ведае бадай толькі яна сама. Можа проста ў гэтым краю яе нічога не трымае. Ці прыляціць яна яшчэ калі-небудзь – цяжкае пытанне.

Сяргей Александровіч

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com