Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Інаўгурацыя Году Францыска Скарыны

„Малая дапаможная кніжыца” Фнранцішка Скарыны была выдадзена ў 1522 г.
„Малая дапаможная кніжыца” Фнранцішка Скарыны была выдадзена ў 1522 г.

20 студзеня ў Вільні, Варшаве, Празе, Мінску, Полацку і італьянскай Падуі прайшлі каталіцкія набажэнствы за беларускага першадрукара Францыска Скарыну. У такі спосаб было адзначана 500-годдзе выдання „Малой падарожнай кніжыцы” гэтага выдатнага гуманіста, які жыў у XV-XVI ст.ст. Яна была выдадзена ў 1522 г. у Вільні як першая рэлігійная кніга на беларускай мове. З гэтай нагоды ўлады Літвы абвесцілі гэты год Годам Францыска Скарыны.

Падчас імшы ў варшаўскай архікатэдры Яна Хрысціцеля былі прысутныя таксама прадстаўнікі цэркваў, аб’яднаных у Польскай экуменічнай радзе. У інтэнцыі славутага друкары маліліся беларусы з дыяспапры і меншасці ў Польшчы, прадстаўнікі польскіх устаноў і арганізацый, якія дапамагаюць беларускім дэмакратычным сілам.

Францыск Скарына з’яўляецца важнай гістарычнай постаццю ў фармаванні беларускай нацыянальнай свядомасці незалежна ад веравызнання. Асабліва паважае яго каталіцкая царква як першага перакладчыка Бібліі са стараславянскай на рускую (старабеларускую) мову.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    760 – Першыя пісаны зьвесткі (1263 г.) пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які размяшчаўся ў Лешчы (прадмесьці Пінска). 500 – У 1523 г. была надрукована ў Кракаве славутая паэма „Песьня пра зубра” аўтарства выдатнага беларускага паэта, выпускніка вучылішчаў Рэчы Паспалітай і …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (504) – 1519 г. беларускі новалацінскі паэт Мікола Гусоўскі пачаў складаць славутую паэму „Песьню пра зубра”.
  • (47) – 4.10.1976 г. У Ленкаўшчыне (Маладзечанскі р-н) памёр Юльян Сергіевіч (нар. 23.09.1910 г. у Юраўшчыне каля Маладэчна), беларускі паэт і настаўнік. Друкаваўся з 1922 г. у заходнебеларускіх выданьнях.
  • (42) – 4.10.1981 г. у Лёндане памёр кс. Часлаў Сіповіч (нар. 25.11.1914 г. у Дзедзінцы Браслаўскага пав.), ініцыятар і заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лёндане і Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis