Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Імя Каліноўскага, як заслужанага ў гісторыі Беларусі – абароненае

Праф. Алег Латышонак расказвае пра Кастуся Каліноўскага Фота Радыё Рацыя
Праф. Алег Латышонак расказвае пра Кастуся Каліноўскага
Фота Радыё Рацыя

Стараюся сачыць за мерапрыемствамі і сустрэчамі, якія істотныя для нашай грамадскасці. Аднак прапусціў дыскусію, якая ў канцы лютага адбылася ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Прысвечана яна была Кастусю Каліноўскаму, пра якога шмат гаварылася ў сувязі з перапахаваннем у Вільні знойдзеных яго парэшткаў. Гэта дыскусія, як думаю, была паслядоўнасцю майго артыкула з лютаўскага нумара, у якім я насуперак галоўнага рэдактара „Przegldu Prawosawnego” апраўдаў правадыра Студзеньскага паўстання 1863 г. як асобу вельмі важную ў гісторыі Беларусі і не так варожую для праваслаўя, як прадстаўляе гэта царкоўнае асяроддзе.

Удзельнікі сустрэчы ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку Фота Радыё Рацыя
Удзельнікі сустрэчы ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку
Фота Радыё Рацыя

Пра сустрэчу ў Цэнтры праваслаўнай культуры чамусьці аднак не інфармавалася, звестак што мае яна адбыцца не было ні ў Інтэрнеце, ні ў іншых медыях. На гэта ў фейсбуку звярнулі ўвагу таксама іншыя, якія прыйшлі, але даведаліся пра яе пост-фактум. Гледзячы на прысутных удзельнікаў і слухачоў можна мець уражанне, што сустрэча была рэжысэраванай. Апрача Яўгена Чыквіна, найбольшага апанента Каліноўскага, былі там яшчэ прадстаўнікі панславянскага таварыства „Русь” са старшынёй праф. Анатолем Адзіевічам. Як прэлегент быў запрошаны праф. Алег Латышонак, старшыня Беларускага гістарычныга таварыства. Пэўна таму, што і ён раней даволі скептычна адносіўся да Кастуся Каліноўскага як беларускага на той час патрыёта, лічыўшы яго толькі народнікам – бунтаўшчыком. Але і Латышнак памяняў свой погляд, калі ўсвядоміў сабе, што „ніхто на чужой мове не напісаў бы вершаў і апошняга ліста да каханай”.  Бо ў „Лістах з-пад шыбеніцы” Кастусь праявіў сапраўдную беларускую душу.

Дарэчы, пасля майго артыкула былі пахвальныя водгукі чытачоў, што добра я адказаў Чыквіну, а ён „няхай пашукае сабе іншых ворагаў”.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (90) – 16.04.1935 г. у Данейках Наваградзкага ваяводзтва (зараз  Баранавіцкі р-н) нар. Анатоль Клышка, аўтар „Буквара”. Віншуем!
  • (85) – 16.04.1940 г. у Яраслаўі памёр Адам Багдановіч (нар. 20.03.1862 г. у Халапенічах каля Крупак), беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнавец, бацька Максіма Багдановіча.
  • (42) – 16.04.1983 г. беларускае студэнцкае асяроддзе ў Варшаве ў рамках Згуртаваньня Польскіх Студэнтаў (ZSP) стварыла Раду Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці. Першым старшынёй быў Ян Гаворка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis