Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Хто ўздыме сцяг?

6 лютага гэта быў асаблівы дзень для народа саамаў (па-польску Lapończyków) па ўсёй Еўропе. Гэты дзень афіцыйна ўстаноўлены як Нацыянальны дзень Лапландыі (Laponii). Гэта гістарычная краіна распаложана цяпер у межах Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі і Расіі. Хаця саамы ніколі не выбіліся на дзяржаўнасць, то маюць сваю нацыянальную свядомасць.

Нацыянальны дзень Лапландыі быў устаноўлены ў 1992 годзе на 15-й канферэнцыі саамаў у горадзе Хельсінкі. Тады была прынята рэзалюцыя, каб адзначаць яго кожны год 6 лютага ў памяць першага з’езду саамаў, які прайшоў 6 лютага 1917 года ў метадысцкай царкве ў Тронхейм у Нарвегіі. Гэта быў вялікі агульны кангрэс, на якім сустрэліся ўпершыню каля 150 саамаў з Нарвегіі і Швецыі, занепакоеных лёсам сваёй нацыі. Было адзначана, што іх культура і месца жыцця знаходзіцца пад пагрозай. У выніку кангрэсу пачалі яны аб’ядноўвацца ў свае арганізацыі, сталі выходзіць іх розныя часопісы.

 

6 лютага 2019. Узняцце сцягу Лапландыі перад Музеем саамаў і Цэнтрам прыроды паўночнай Лапландыі ў горадзе Інары ў Фінляндыі (фота з: Ville-Riiko Fofonof Yle)
6 лютага 2019. Узняцце сцягу Лапландыі перад Музеем саамаў і Цэнтрам прыроды паўночнай Лапландыі ў горадзе Інары ў Фінляндыі
(фота з: Ville-Riiko Fofonof Yle)

Падчас таго кангрэсу былі разгледжаны чатыры асноўныя пытанні: выпас аленяў, заканадаўства, адукацыя і арганізацыйныя пытанні. Акрамя таго былі лекцыі па туберкулёзе, паказ слайдаў афіцэра пастуха аленяў на тэму «лапландцаў і аленяў у Нарвегіі» і гістарычная лекцыя пра напад на саамаў у Дальбс’ен у 1811 годзе. Іншым важным пытаннем на сустрэчы была неабходнасць у асобнай школе (па-за сістэмай адукацыі на нарвежскай мове), у якой вучылі б сваіх дзяцей і дазволілі б ім пісаць на сваёй роднай мове.

Ад многіх гадоў прынята, што 6 лютага ў свой Нацыянальны дзень кожны з саамаў павінен узняць сцяг Лапландыі і адспяваць нацыянальны гімн на сваёй мове. Першы раз адзначаўся Дзень Лапландыі ў 1993 годзе, абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. З тых часоў гэтае свята стала вельмі папулярным. У краінах, дзе жыве карэнны народ Лапландыі, праходзяць шматлікія святкаванні. Напрыклад, у Нарвегіі ў гэты дзень на будынках гарадской адміністрацыі вывешваюцца нарвежскія і лапландскія сцягі. На асаблівую ўвагу заслугоўваюць урачыстасці ў сталіцы Нарвегіі Осла, дзе званы на самай высокай вежы Гарадской рады іграюць нацыянальны гімн саамаў, калі ўздымаюцца сцягі.

2019 год Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый абвешчаны як Год моў карэнных народаў (International Year of Indigenous Languages – IY2019). Гэта мае звяртаць увагу усяго свету на неабходнасць аховы і распаўсюджвання моў карэнных народаў і падкрэсліць іх важнасць для сацыяльнага, эканамічнага і палітычнага развіцця грамадстваў, а таксама для ўмацавання міру і грамадскай згоды і паразумення.

Як напісана ў дэкларацыі ААН, „карэнныя мовы для мясцовых супольнасцяў з’яўляюцца выразам іх самабытнасці і культурнай разнастайнасці, запісам свайго ўласнага ўнікальнага ладу мыслення і ўспрымання свету, а таксама інструментам не толькі камунікацыі, сацыяльнай інтэграцыя і адукацыі, але і перадачы ведаў, традыцый і гісторыі абшчыны. Мова з’яўляецца таксама інструментам барацьбы за правы чалавека – што асабліва важна для невялікіх мясцовых абшчын. Таму з’яўляецца істотным элементам і ўмовай іх устойлівага развіцця. Мовы карэнных народаў па-ранейшаму з’яўляюцца асновай культурнай разнастайнасці, таму іх знікненне аказвае разбуральнае ўздзеянне не толькі на мясцовую культуру, але і на культурнае багацце ўсяго свету, і, такім чынам, жыццё кожнага з нас. Тут і зараз!”.

Набліжаецца наш беларускі нацыянальны дзень – Дзень волі 25 Сакавіка. Будзе гэта 101-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. А чаму б і беларусы Падляшша, як тыя саамы, не маглі б у гэты дзень узняць свой нацыянальны сцяг? Ну і на мерапрыемствах і канцэртах на роднай мове адзначыць таксама „2019 Год моў карэнных народаў”.

Дарыюш Жукоўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis