Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Прымацкая Бяседа ў Міхалове наступае на граблі папярэднікаў?

6 жніўня 2023 г.

Нягледзячы на палітычныя абставіны пасля некалькігадовага перапынку на сцэне „Прымацкай бяседы” зноў выступілі госці з Беларусі Фота Аляксандра Васілюка
Нягледзячы на палітычныя абставіны пасля некалькігадовага перапынку на сцэне „Прымацкай бяседы” зноў выступілі госці з Беларусі
Фота Аляксандра Васілюка

Субота, сярэдзіна лета. У рэгіёне мноства беларускіх імпрэзаў. Меншых і большых фэстаў і забаў з „нашымі” песнямі. У Міхалове „Прымацкая Бяседа”. У Інтэрнэце праслухаў размову у адным з беластоцкіх радыёвяшчанняў, у якой дырэктар міхалоўскага ГОКа запрашаў на „23. już edycję imprezy”. Хвілюня, добра памятаю, што першая „Прымацкая Бяседа” адбылася ў 2011 г. Пасля чатырох выпускаў наступных чатырох не было, толькі ў тым жа часе ладзіліся „Беларускія фольк-сустрэчы” і ўжо без „Прымакоў”. „Прымацкую Бяседу” аднавілі толькі ў 2020 г., калі, дарэчы, пачалася пандэмія і прыйшлося два разы арганізаваць яе без публікі, у онлайн-фармаце. Так што сёлета адбылася яна па-праўдзе восьмы раз.

Адкуль тады „23. edycjа”? Ясная справа, што арганізатары навязваюць да 2000 г., калі кіраўнік гурта „Прымакі” Юрка Астапчук як новы дырэктар Дому культуры ў Гарадку прыдумаў – супольна з БГКТ – „Сяброўскую бяседу”. Калі пасля дзевяці гадоў сышоў з гэтай пасады, імпрэза надалей адбывалася штогод два тыдні пасля „Басовішча” ў Барыку (апошнім часам ў амфітэатры над Зарэчанскім залівам).

Значыць маем штосьці накшталт сітуацыі з дзвюма фестывалямі царкоўнай музыкі на Беласточчыне, якіх арганізатары адклікаюцца да адных і тых жа вытокаў у 1982 г. На шчасце паміж Гарадком і Міхаловам няма такога як той расколу. На што тады аднолькавая нумарацыя абедзвюх „Бяседаў”?

Такая імпрэза 23 гады таму была задумана як штогадовая сяброўская сустрэча беларускіх калектываў з Беласточчыны і ансамбляў з Беларусі. У Гарадку такая формула ўтрымоўвалася доўга. У апошнюю суботу ліпеня звыш 15-ці гадоў у Барык прыязджала заўсёды 20-30 калектываў з усяго рэгіёну. Выступалі ў першым блоку праграмы. І хаця спявалі толькі па адной песні, працягвалася гэта да трох гадзін як марафон беларускіх народных спеваў. Пасля была канцэртная частка, затым агульная забава ад поўначы да ранку. З часам калектываў з рэгіёну меншала і меншала. Па дзвюх прычынах. Шмат якія наогул спынілі сваю дзейнасць, а для многіх іншых на бяседах так у Гарадку, як і ў Міхалове не хапала ўжо месца, паколькі арганізатары пачалі запрашаць амаль выключна эстрадныя, а не народныя гурты.

Па агульна вядомых прычынах ад трох гадоў у фэстах на Беласточчыне не выступаюць таксама калектывы з Беларусі. Здараюцца аднак выключэнні. Пасля перапынку звязанага з пандэміяй і сітуацыяй на польска-беларускай мяжы як першы адважыўся запрасіць выканаўцаў з Беларусі Дом культуры ў Дуброве-Беластоцкай. На пачатку ліпеня прыехалі сюды – праз Літву – дзеці з музычнай школы ў Мінску і тэатральнай студыі з сярэдняй школы з Мінскага раёну. Выступіў таксама хор дарослых адтуль і салісты з інструментамі. Музыкі выканалі вядомыя беларускія песні.

Арганізатары такога канцэрта патлумачылі, што гасцей з Беларусі запрасілі таксама па тое, каб на свае вочы пабачылі яны, якой хлуснёю ёсць прапаганда рэжыму ў Мінску. Што ў Польшчы ў крамах няма дэфіцыту ні солі, ні цукру, што можна без страху выказваць свае погляды.

Дуброўскія калектывы ўжо раней у рамках культурнага абмену супрацоўнічалі з ансамблямі з Мінска. Госці зноў запрасілі іх да сябе. Але, як сказаў дырэктар ГОКа, „паехаць туды ў цяперашняй сітуацыі было б неразумным”.

Нягледзячы на палітычныя абставіны пасля некалькігадовага перапынку госці з Беларусі выступілі таксама на сцэне сёлетняй „Прымацкай бяседы”. З Мінска прыехалі „Ігрыца”, „Гуляй, казак” ды добра вядомая на Беласточчыне „Купалінка”. Бургамістр Міхалова са сцэны сказаў, што пакуль будзе ён на гэтым пасту, не паддасца палітычнай плыні, і не спыніць кантактаў з Беларуссю. Але госці з Мінска прэзентавалі не толькі беларускую культуру, бо спявалі таксама па-руску. Да таго часам пад фанаграму, што ўжо паўсюднае і ў нас.

Што такое фанаграма? Агульна кажучы гэта playback – імітацыя інструментальнага а часта і вакальнага выступу выканаўцаў, якія на сцэне прысутнічаюць як статысты. Толькі вуснамі варушаць, калі спяваюць, а музыканты робяць выгляд, што іграюць. Гучыць зроблены раней запіс. Хаця вакал і музыка палепшана там адпаведнымі камп’ютарнымі праграмамі, то ўсё гэта штучнае. Існуюць прылады, якія падключаюцца да мікрафона, дзякуючы чаму голас выканаўцы карэктуецца нават падчас жывога выступу. Галасы спевакоў гучаць тады аднак ненатуральна, а часам нават гратэскава.

Таму, на жаль, вельмі рэдка ўжо можна пачуць у нас натуральную беларускую музыку, аўтэнтычныя песні, пабачыць традыцыйныя музычныя інструменты – гармонік, скрыпку, гітару, бубны…

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com