Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    17. Petelski vel Talkoŭski

    Pasiarod 20-cioch szucmanaŭ, jakija na paczatku nimieckaj akupacji służyli na pastarunku żandarmerii ŭ Krynkach, było czatyroch Petelskich, katolikaŭ z Kruszynianaŭ. Śled pa ich zachawaŭso ŭ dakumantach śledztwa, zawiedzienaha uboŭcami dziesiać let pa wajnie. Życiel Krynak, szawiec Szutkiewicz (abrablaŭ jon jaszcze 3,5 ha ziamli), jaki tedy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Nečysta siła, ničoho inšoho

    Ne znaju, što z siêtoho vyjde: musit, ničoho dobroho na samy kuneć, jak to naohuł byvaje z usiêm, što maje choť ščôpoť čohoś spôlnoho z nečystoju siłoju. Zakônčyvšy cykl rozkazuv „Ne može byti!”, ja vže dumała, što ničoho inšoho ne napišu, bo vsio, što chotiêła…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

13 красавіка 2023 г.

Сцяпан Копа (1945-2023) падчас фэсту ў Валілах-Двары ў Гарадоцкай гміне, 2014 г. Фота Юркі Хмялеўскага
Сцяпан Копа (1945-2023) падчас фэсту ў Валілах-Двары ў Гарадоцкай гміне, 2014 г.
Фота Юркі Хмялеўскага

Прыйшлося развітацца са Сцяпанам Копам. Над труною на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку сказаў я невялікую прамову. Пачаў з таго, што нашая падляшская зямля слаўная тым, што на свет выдае незвычайных таленавітых людзей. Безумоўна такім быў Сцяпан Копа. Ён як вядомы музыкант і фалькларыст пакінуў па сабе надта важны след у культуры і гісторыі тутэйшых беларусаў. Перад усім у выглядзе звыш дзесяці зборнікаў народных песень з розных куткоў рэгіёну. 

Народжаны ў 1945 г. у Малінніках у гміне Орля закончыў беларускі ліцэй у Бельску, а пасля навучанне музыкі ў Вышэйшай педагагічнай школе ў Кельцах. Працаваў настаўнікам у школах і з гармонікам у руках кіраваў беларускімі калектывамі на Беласточчыне. Звыш дваццаці гадоў, да выхаду на пенсію ў 2010 г., быў галоўным музычным інструктарам у Ваяводскім асяродку анімацыі культуры ў Беластоку.

Сцяпан Копа ад студэнцкіх гадоў спісваў ноты і словы народных песень жыхароў вёсак Беласточчыны. Меўшы вышэйшую адукацыю ўсведамляў сабе, якое гэта вялікае культурнае багацце і колькі ў ім жыццёвых мудрасцей ад простых людзей, недасяжных часам нават прафесарам. 

Памёр раптам у перадвелікодны Вялікі тыдзень у сваім доме ў Гараднянах, што каля Клеосіна пад Беластокам. Было яму 77 гадоў. У Юр’еўскай царкве на Новым горадзе на Св. літургіі і адпяванні апрача сям’і прысутнічалі суседзі, былыя супрацоўнікі і калегі. Прыехала таксама дэлегацыя з Гарадка на чале з войтам. Сцяпан Копа быў ганаровым грамадзянінам гэтай гміны. Першым і дагэтуль адзіным. Такое званне радныя прысвоілі яму яшчэ ў дзевяностых гадах. За тое м.інш. што 35 гадоў быў музычным кіраўніком калектыву „Расспяваны Гарадок”.

Пра гэта таксама я згадаў у сваёй надмагільнай прамове. Сказаў і пра сваё з ім сімпатычнае знаёмства і супрацоўніцтва як рэдактара, а ў свой час дырэктара Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку. Тады дапамог я Сцяпану выдаць зборнікі песень з Гарадоччыны і Сакольшчыны (у двух тамах). Дзеля гэтага трэба было мне авалодаць спецыяльнай камп’ютарнай праграмай для запісу нотаў.

Ён меў багаты хатні архіў з тысячамі фальклорных і народных песень запісаных ім на магнітафонных касетах. Зведаўшы пра тое, пару месяцаў таму скантактаваўся з ім фонд Тутака і супольна з даследчыцай беларускага фальклору Ірынай Мазюк з Мінска была пачата лічбавая апрацоўка гэтай унікальнай калекцыі. Песні запісаныя Сцяпанам Копам у 90-х гадах у ваколіцах Дубіч-Царкоўных сталі вывучаць удзельнікі арганізаваных фондам майстар-класаў для ўдзелу ў сёлетнім фестывалі „Сoнцаграй”. Такая ініцыятыва, каб зберагчы яго спадчыну, будзе працягвацца, што вельмі цешыць. Напэўна і ў небе самога калекцыянера, якому на развітанне ад „Часопіса” і „Нівы” занеслі мы з Мірай Лукшай вяночак з надпісам „Волату Беларускай Песні….”. 

У нашым асяроддзі ёсць прыгожы звычай развітвацца на могілках з сябрамі, чытаючы верш. Шмат такіх радкоў многія гады складаў незабыўны Віктар Швед. Чытаў іх над магіламі, пасля друкаваліся ў „Ніве”. Са Сцяпанам Копам мы таксама развіталіся вершам. Пры тым невыпадковым. Міра прачытала фрагменты перакладу на беларускую мову Алесем Барскім (памёр год раней, 1 красавіка) прыгожай рускай песні „Малінавы звон”. Сцяпан меў у гэтым свой уклад. Па просьбе Барскага зрабіў музычны запіс яго варыянту. Песню „Малінавы звон” па-беларуску можна пачуць на радыё ў выкананні Геніка Шэмета, спявае яе таксама Янка Карповіч з гарадоцкай капэлай „Хутар”. Вось некаторыя радкі:

Спявае малінавы звон –

Бярэ нашы сэрцы ў палон.

Таму пакланіся зямлі,

Дзе продкі адвечна жылі

Пад звон да хрышчэння няслі,

Пад звон да вянчання вялі.

На вечны спакой, вечны сон –

Вязлі пад малінавы звон.

 

Сцяпана Копу правёў таксама ў вечную ціш, вечны сон, любімы малінавы звон.

Ён пэўна у небе надалей іграе на гармоніку, а гэтую песню ды іншыя, якія гадамі запісваў, цяпер спяваюць яму анёлы.

Вечная памяць!

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў чэрвені

    995 – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (504) – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі.
  • (407) – пачатак дзейнасьці ў 1616 г. у Магілёве праваслаўнай брацкай друкарні, якая дзейнічала да 1773 г.
  • (104) – 5.06.1919 г. у Вільні быў надрукованы першы нумар „Беларускага жыцьця” пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.
  • (85) – 5.06.1938 г. расстраляны Юры Лістапад (нар. у красавіку 1897 г. у Варкавічах на Случчыне), кіраўнік беларускага руху на Случчыне, настаўнік.
  • (81) – 5.06.1942 г. у Ракаве нар. Вячаслаў Рагойша, літаратуразнавец і перакладчык, аўтар шэрагу манаграфіяў па тэорыі, практыцы і гісторыі беларускай літаратуры. Віншуем!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis