Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Успаміны пра калегу і сябра

19 студзеня 2023 г.

10 гадоў таму пайшоў з жыцця наш сябра Юры Гумянюк Радыё Рацыя
10 гадоў таму пайшоў з жыцця наш сябра Юры Гумянюк
Радыё Рацыя

Сёння мінула дзесяць гадоў ад заўчаснай трагічнай смерці Юрыя Гуменюка, гарадзенскага супрацоўніка „Часопіса”. Ён упаў з дзявятага паверху інтэрнату непадалёк свайго дому, у якім жыў з матуляй. Паводле афіцыйнай версіі было гэта самагубства. Па сёння яго смерць даволі загадкавая. Бо ніхто не заўважыў, нават маці, што тады было з ім штосьці не так. Яму было толькі 44 гады, меў шмат розных планаў, хацеў скласці наступны зборнік вершаў.

Першы свой тэкст для „Часопіса” Юры даслаў у 2002 г. Ужо дакладна не памятаю, як трапіў ён у наш штомесячнік. Хутчэй за ўсё праз гародзенскую пісьменніцу Дануту Бічэль-Загнетаву (1 студзеня скончыла 85 гадоў) і яе сябра Алеся Чобата, нашага тады пастаяннага супрацоўніка. Як рэдактар я адразу заўважыў, што будзе добрым аўтарам. Пісаў практычна беспамылкова, прыходзілася толькі выпраўляць часам русізмы. Але змест заўсёды быў важны і цікавы. У фельетонах пісаў пра актуальныя падзеі ў Гродне і Беларусі, а ў іншых артыкулах найчасцей пра адраджэнскае асяроддзе як Таварыства вольных літаратараў, якога быў сябрам. Памятаецца яшчэ яго сямейны аповед у некалькіх частках „Прывід даўніх Крэсаў”. Аднак не закідваў ён нас, як цяперашнія аўтары з Беларусі, артыкуламі толькі пра мінулае. Што праўда ў тыя часы не было так жорсткай сітуацыі ў краіне як цяпер, рэжым даваў людзям больш свабоды.

Гумянюк меў даволі акуратную адукацыю. Скончыў аддзяленне паланістыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатра лялек. Як журналіст і публіцыст праявіў актыўнасць на старонках незалежнай газеты „Пагоня”. Быў таксама паэтам, пісаў неграфаманскія вершы. Пакінуў некалькі зборнікаў паэзіі. Беларускія рок-гурты і паасобныя выканаўцы на яго тэксты стварылі каля дзвюх дзясяткаў песень.

Юры Гумянюк у „Часопісе” публікаваўся амаль восем гадоў, да 2009 г. Памятаю як амаль кожны месяц прыязджаў у Беласток і заходзіў да мяне ў рэдакцыю, каб узяць ганарар. Заўсёды мы даволі доўга з сабой размаўлялі. Гутарыць з ім было надта цікава і прыемна. Толькі крыху дзіўным было для мяне, калі ён ганарыўся, што „працуе за мяжою”…

Запамяталася яшчэ яго экстравагантнасць. Прыходзіў да мяне заўсёды элегантна апрануты, у капелюшы на галаве. Зімою у чорным паліто і з доўгім белым шалікам пад шыяй. У нас рэдка хто звяртаў асаблівую ўвагу на адзенне. Толькі нядаўна гэта памянялася, бо на горадзе ці нават у гіпермаркетах бачу надта шмат асоб прыстойна апранутых. Я нешта такое даўно заўважыў у Беларусі. Там для мяне гэта савецкая манера, калі ў кватэры можаш мець бардак, але выйсці з дому можна толькі акуратна апранутым.

З цёзкам сустракаліся мы таксама, калі я ездзіў у Гродна. Быў у яго доме, бачыў кабінет з кніжкамі, шыкоўныя печы з белай кафлі і акварыум з каляровымі рыбкамі. У гэтым будынку адчуваўся яшчэ несавецкі даваенны дух.

Дзякуючы „Часопісу” Гумянюк пасябраваў наогул з нашым беларускім асяроддзем у Беластоку. З часам наведваў таксама рэдакцыю „Нівы”, як паэт удзельнічаў у літаратурных „Бязмежжах”. На канец перастаў дасылаць нам свае тэксты. Пачаў займацца радыёжурналістыкай, супрацоўнічаў з Радыё Рацыя, а пасля з Беларускай службай Польскага радыё ў Варшаве.

Паходзіў з праваслаўнай сям’і, у якой былі таксама католікі. У родным доме адпяваў яго ўніяцкі святар, а пахавалі на камунальных могілках.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com