Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

20 лістапада 2022 г.

Матфей Стырчуля і рэд. Андрэй Байгуз Фота з Фейсбука
Матфей Стырчуля і рэд. Андрэй Байгуз
Фота з Фейсбука

Ізноў у беластоцкай ў „Zmianie Klimatu”. Нядзельным вечарком адбыліся там дзве аўтарскія сустрэчы. Меў я ўрэшце нагоду асабіста пазнаёміцца з Матфеем Стырчулям, які супрацоўнічае звыш дзесяці гадоў з „Часопісам”. Гэта ён – як другі – прэзентаваў сваю дэбютную кніжку пра перасяканне межаў. Выйшла яна нядаўна ў выдавецтве „Paśny Buriat”. У кніжку ўвайшлі рэпартажы з Польшчы, Балканаў, Эфіёпіі, Усходняй Еўропы, Каўказу і Святой Зямлі. Большасць з іх была апублікаваная раней у „Часопісе”.

Сустрэчу вёў Андрэй Байгуз – журналіст Польскага Радыё Беласток. Яго бацькі родам з Паўночнага Вострава, што па-суседску з маёй роднай вёскай. Я не ведаў, што Матфей надта займальны расказчык. Ён распавёў пра свае падарожжы па Польшчы, усходняй і паўднёвай Еўропе, Азіі і Афрыцы. Яго выснова – межы хутка не знікнуць. Наадварот, шмат якія дзяржавы жорстка аддзяляюцца ад суседзяў высокімі і шчыльнымі мурамі. Польшча, Літва, Латвія, Украіна, Ізраіль ад Палестыны…

Аднёсся ён таксама да папярэдняй размовы сяброўкі з радыё Андрэя Байгуза, Дароты Сакалоўскай, з Войцехам Каранкевічам, які прэзентаваў сваю трэцюю кніжку „У гэтым садзе не збіраюць яблыкаў” пра паслядоўнасці пагромаў яўрэяў у Радзілаве, Шчучыне і Ядвабным. Матфей заўважыў, што на жудасныя злачынствы паўплывалі перадусім сімпатыі насельніцтва ломжынскага наваколля ў міжваенны час да польскай эндэцыі.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 24.09.1904 г. у Цяцерках на Браслаўшчыне нар. Мар'ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і мэмуарыст. Вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі і ў Радашкавіцкай Беларускай Гімназіі. У 1929 г. паступіў у Віленскі Унівэрсытэт, які закончыў у 1938 г. Быў дзеячам Беларускага Студэнцкага Саюзу, Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры, Беларускага Навуковага Таварыства; супрацоўнічаў з газэтай «Беларуская крыніца». Быў рэдактарам
  • (35) – 24.09.1988 г. на Ракавіцкіх могілках у Кракаве на адшуканай Алегам Латышонкам магіле Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага) урачыста быў адкрыты надмагільны помнік беларускаму паэту і нацыянальнаму дзеячу.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis