Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Дбаць пра сваё здароўе – канстытуцыйны абавязак

20 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб правядзенні 27 лютага рэспубліканскага рэферэндума аб зменах у канстытуцыі дзяржавы. Будзе ў ім толькі адно пытанне: „Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?”.

Напомнім, што праект вышэйшага закону дзяржавы падрыхтавала ў мінулым годзе падпарадкаваная Лукашэнку канстытуцыйная камісія. 27 снежня дакумент быў вынесены на кансультацыі ў грамадства.

Новы варыянт канстытуцыі ўводзіць іншую чымсьці дагэтуль мадэль улады ў дзяржаве, але не мяняе асноўнага – Беларусь застаецца прэзідэнцкай краінай. Аднак частку цяперашніх паўнамоцтваў прэзідэнта мае мець новы орган – Усебеларускі народны сход. Будзе ён налічваць 1200 членаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін. Прэзідэнт можа адначасова яго ўзначальваць, што забяспечвае надалей вялікія яго паўнамоцтвы.

Апрача ўвядзення новага органу праект папраўдзе ўносіць толькі касметычныя змены і дробныя праўкі. У грамадскіх кансультацыях, якія праходзілі на „плашчадках” ва ўсёй краіне, абмяркоўвалася гэта даволі агульна. Усё было рэжысеравана і адбывалася пад поўным кантролем улады, якая дзеля гэтага арганізавала сходы ў фабрыках і ўстановах.

Кансультацыі ўнеслі да праекту няшмат новых запісаў. Дададзена было напрыклад, што „грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць абавязак дбаць пра сваё здароўе”. Але ці будуць кагосьці судзіць, калі гэтага загаду не выканае? Бо за нарушэнне канстытуцыі пагражае кара…

Як сказаў старшыня камісіі, які складаў Лукашэнку справаздачу з кансультацый, людзі быццам уносілі свае прапановы. Разыходзілася ім пра новую рэдакцыю некаторых запісаў, каб пакласці большы акцэнт на такія справы, як сацыяльныя гарантыі для грамадства, павага для дзяржаўнай сімволікі ці захаванне гістарычнай памяці пра айчынную вайну 1941-45 г.г.

Былі праўкі, якія камісія адкінула. Датычылі яны ўвядзення ў краіне парламенцкай сістэмы, скарочанага тыдня працы ці надання статусу дзяржаўнай мовы для беларускай як адзінай.

Выглядае на тое, што цяперашняя ўлада на чале з Лукашэнкам не думае папраўдзе нічога мяняць. Гэта толькі штучная прапагандысцкая аперацыя, каб паказаць свету, што нібыта Беларусь адыходзіць ад аўтарытарызму.

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя беларускія дэмакратычныя лідары заявілі, што Лукашэнка не ёсць легітымным прэзідэнтам, таму распісанае ім рэферэндум таксама не можа быць легітымным. Не заклікалі аднак да яго байкоту, што было б для людзей рызыкоўным, але заахвоцілі аддаваць няважныя галасы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com