Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    10. Abława na kamunistaŭ (3)

    Abławu ŭ Harkawiczach Niemcy zarhanizawali ŭ nacze. Akrużyli wiosku i ludziej zahnali ŭ szkołu. Śpiarsza zrabili pieratrus-rewizju ŭ 27-mi chatach. Chadzili z sołtysam, jaki wioŭ ich na padworki i kazaŭ, chto tam żywie...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • OMELAN

    Sud’ba czołowi͡͡ecza slipaja. Dyt’iatko jak rodytsia, to uże w den’ roduw w niebianskuj tietradi sud’bu jomu zapysujut. Tropinku żytia aż do smerti. I dorożka taja nawet’ jak pokruczona, powychrowana, to niezminna...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Чым запомніўся 2018 г.?

Адыйшоў у нябыт 2018 год. Ён для беларусаў, як і для ўсіх людзей свету, быў розным: і светлым, і радасным, і цяжкім, і трагічным. Беларусам сёння няпроста жыць, праблем хапае ў кожнай сям’і. Няпроста сёння жывецца і творчым людзям, якія, найперш, звязаныя з літаратурай. Але літаратура дапамагае ім жыць, не дае сумаваць і скардзіцца. Бо творчыя людзі жывуць літаратурай – ствараюцца новыя творы, выдаюцца кнігі… Якім для вас быў 2018 год? Чым ён вас парадаваў і засумаваў? І якім ён для вас запомніцца? Такія пытанні напярэдадні Новага 2019 года я задаў папулярным сёння ў Беларусі людзям – беларускай паэтцы іспанскага паходжання, даследчыцы-славістцы Анхеле Эспіноса-Руіз, празаіку і журналісту з горада Івацэвічы Берасцейскай вобласці Валерыю Гапееву, дырэктару мінскага выдавецтва „Кнігазбор” Генадзю Вінярскаму. Вось іх адказы.

Анхела Эспіноса Руіз:

Анхела Эспіноса Руіз
(Фота Сяргея Сыгрына)

– Гледзячы назад, на тое, як 2018 год павітаў мяне, я не магу сказаць, што гэта быў проста „добрым” ці „дрэнным” годам. Цяжка падбіраць патрэбныя для яго прыметнікі. Хіба што дарэчна будзе сказаць, што 2018 быў складаным, неадназначным для мяне годам. Даволі цяжкім, але не без вынікаў. Даволі павольным і, у нечым, нават пакутным, але каштоўным менавіта тым досведам, які я атрымала цягам яго.

Я пачала 2018 год у Мадрыдзе – вучылася на першым годзе аспірантуры ва Універсітэце Камплутэнсе. Сталіца Іспаніі была для мяне новым горадам, куды я пераехала пасля двух (шчаслівых, хоць і нялёгкіх) гадоў магістратуры ў Варшаве. Мушу прызнацца, што ў Мадрыдзе мне было сумна і самотна: я была адзінай аспіранткай у інтэрнаце, дзе я жыла (астатнія былі ўсе значна маладзейшымі за мяне студэнтамі, праз што адчувалася пэўная дыстанцыя з людзьмі), я практычна не мела сяброў і знаёмых, і мне было цяжка адаптавацца да новага жыцця, хаця старанняў было нямала. Я актыўна запісвалася ў клубы і гурткі (літаратурныя і культурныя сустрэчы, паўпрафесійны хор, моўныя курсы), хадзіла на мерапрыемствы (мастацкія выставы, паказы замежнага кіно), кантактавала з мадрыдскай беларускай дыяспарай і знаёмілася з цікавымі людзьмі розных узростаў, краін і прафесій, у тым ліку са слаўным іспанскім літаратарам Херманам Санчэсам Эспэса, альбо з новым консулам пасольства РБ у Мадрыдзе. Нягледзячы на гэта, фармат аспірантуры пакідаў мне нямала вольнага часу, і я часта задумвалася пра сваю адзіноту, няўзнак дапускала сябе да дэпрэсіі.

Мае поспехі ва ўніверсітэце таксама былі, на мой густ, павольнымі, рэдкімі і недастатковымі. Я змагалася з пастаянным адчуваннем, што нічога канкрэтнага не дасягаю: тое-сёе чытаю да дысертацыі, развіваю сваю тэму; тут кангрэс, там канферэнцыя, але ўсяго мала. Цяжка быць адзіным спецыялістам у галіне беларускай літаратуры на ўвесь універсітэт, бо нават кіраўнік быў вымушаны падвучыць беларускую мову, чытаць асноўныя творы і крыніцы, каб хоць як-ніяк дапамагаць пісаць сваю працу. Зноў, я адчувала, што я адна.

У першай палове года вершы пісаліся з цяжкасцю, і многія з іх былі банальнымі. Было мала магчымасцяў граць на піяніна, і вывучэнне моў таксама ішло марудна, хаця былі пэўныя поспехі з японскай мовай. Пачала рыхтаваць зборнік да друку, пераважна з вершамі за 2017 год, але працэс літаратурных публікацый сам па сабе няхуткі, часта ўзнікаюць тэхнічныя пытанні. Мой мастацкі пачатак, такім чынам, таксама быццам паміраў. Да таго ж, мая Беларусь, мае сябры, маё жыццё… Мне здавалася, што яны ўсе далёкія, недасяжныя ўспаміны глыбокага дзяцінства, якога не вярнуць назад. Я жыла, словамі геніяльнага паэта Уладзіміра Някляева, „нібыта музыка не тая”. Так, я імкнулася хоць як-небудзь танцаваць, не спыняцца і не здавацца, але мне падавалася, што я не трапляю па нотах і не рухаюся ў такт жыццёвых мелодый.

Паверце, не ўсё так дэпрэсіўна, як да гэтага моманту. Па-першае, мой добры сябар прыязджаў з Беларусі да мяне, хай і на кароткі час, у сакавіку, і мы нават схадзілі на футбол разам. Я яму вельмі ўдзячная, бо я зразумела тады, што сябры мяне любяць і не забываюць, нават калі я не поруч. Цудоўна было яшчэ вырвацца ў Варшаву на навуковую канферэнцыю – я ўбачыла свой альма-матэр, сваіх калегаў і сяброў, і мне адразу стала лягчэй на душы. Лета было неблагім – я была ў Малазе, побач з сям’ёй і морам, і вершы зноў пайшлі, як ручай. У верасні я вярнулася ў Варшаву, гэтым разам на трохмесячны навуковы стаж, які быў часткай маёй міжнароднай аспірантскай праграмы. У Польшчы ў мяне з’явілася магчымасць пасядзець у бібліятэках і адшукаць тыя матэрыялы, якіх акурат не хапала на пісанне паўнавартаснай дысертацыі па параўнальнай літаратуры. Да таго ж, абставіны склаліся гэтак, што я паспела і папрацаваць на кафедры беларусістыкі, замяняла некалькіх выкладчыкаў, калі хварэлі ці адсутнічалі, выкладала розныя прадметы (асабліва з галіны беларускай літаратуры – маёй улюбёнай). Я хадзіла на беларускія мерапрыемствы, канцэрты (я асабліва задаволеная, што зноў пабачыла неверагодны гурт Vuraj і чароўнага Змітра Вайцюшкевіча ўжывую), бачылася з сябрамі і знаёміліся з новымі, цікавымі людзьмі. Была яшчэ паездка ў Беласток, некалькі інтэрв’ю на „Радыё Рацыя” (у тым ліку з выдатным пісьменнікам Алесем Аркушам).

За апошнія тры месяцы года, я патрапіла ў Беларусь двойчы – дзякуй усяму старагрэцкаму пантэону за бязвізавы рэжым! На жаль, у гэтым годзе давялося пабываць толькі ў Мінску, але я ўсё адно дужа задаволеная гэтым. Беларусь – мая святыня. Гэта месца, дзе амаль заўжды пачуваюся добра, а калі і кепска – то ненадоўга. Удалося зладзіць некалькі літаратурных і культурных сустрэч: я чытала свае вершы і пераклады Максіма Багдановіча на журфаку БДУ, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у педагагічным універсітэце, і нават паўдзельнічала на сустрэчы „Беларускамоўных” у Арт-Сядзібе. У Мінску сустракалася з сябрамі, якіх бачу адносна рэдка, з калегамі-літаратарамі. Дарэчы, „прымусіла” сваёй чароўнасцю пару чалавек перайсці на беларускую мову ў побыце… Пашанцавала яшчэ, што змагла прысутнічаць на адкрыцці помніка Нілу Гілевічу на Кальварыйскіх могілках у Мінску. У Беларусі таксама давала некалькі інтэрв’ю розным СМІ – цудоўны літаратар і даследчык Міхась Скобла пагутарыў са мной, каб напісаць матэрыял для „Народнай волі”. Яшчэ патрапіла на радыёперадачу таленавітага пісьменніка Навума Гальпяровіча ў „Радыё Беларусь”, дзе журалісты нават бралі інтэрв’ю на іспанскай мове для іспанамоўнай рэдакцыі. Я паспела і запісацца на відэа-віншаванне, якое рыхтавалася да 7-годдзя Арт-Сядзібы.

Цяпер я зноў у сваім родным горадзе, у Малазе. Актыўна працую над сваёй кандыдацкай дысертацыяй, імкнуся адаптавацца зноў да нашага клімату, гучнасці і адкрытасці людзей, да таго, што я зноў жыву, хай часова, у бацькоўскім доме. Імкнуся насалоджвацца кожным днём, ужо з надзеяй (і амаль упэўненасцю), што наступны 2019 год будзе лепшым і цікавейшым.

Валерый Гапееў:

Валерый Гапееў
(Фота Сяргея Чыгрына)

– Неяк я пісаў крытычны водгук на нашумелы твор, дык мне збоку пасля падказалі: а няправільна ты  водгукі пішаш! Трэба напачатку пахваліць, а пасля ўжо пра невялікія недахопы казаць.

Ведаў бы хто, як мне, газетчыку, збрыдлі падобныя „водгукі”, калі доўга ідзе пра тое, „чаго мы дасягнулі”, а пасля такое любімае і такое махрова-саўковае: „Однако, несмотря на ряд принимаемых мер…”

Таму я пачынаю з дрэннага. Ва ўсім, заўсёды.

Каб пабачыць напачатку ўсе страхі да донцаў, а пасля можа ўдасца разгледзець сцежку да святла.

Памёр мой сябра, чалавек, які паказаў мне на яве, што значыць любіць радзіму, якой бывае апрадмечаная любоў (а яна толькі і можа існаваць апрадмечанай, увасобленай у справы). Алесь Зайка. Этнограф, пісьменнік, гісторык. Не дажыў да 70-і менш за месяц. Да гэтага часу не магу ўсвядоміць, і ўсё мроіцца, што ён жывы, і вось заўтра-пазаўтра загляне да мяне ў рэдакцыю – бо мы ж рыхтуем да выдання ягоную кнігу „Крыніцы і вытокі” – кнігу нарысаў з гісторыі і культуры нашага рэгіёну…

Памёр мой сябра Уладзіслаў Ахроменка. Чалавек, які навучыў мяне працаваць – планаваць і жорстка трымацца планаў, трымаць сваё слова ў першую чаргу перад самім сабой. Які паказаў, што Беларусі трэба самая розная літаратура, што на беларускай мове можна ствараць творы ва ўсіх жанрах!

Памёр мой сябра Анатоль Шушко. Паэт, чалавек незвычайнай дабрыні і светлай душы…

Такія вялікія страты..

Непрыемна ўразіла амаль што грызня сярод рознымі групоўкамі і асобнымі пісьменнікамі, крытыкамі пасля агучвання вынікаў прэміі Гедройца. Увогуле, наш літаратурны працэс ажыўляюць не столькі цікавыя падзеі, выхад новых кніг, колькі калялітаратурныя сваркі.

Пра прэмію Гедройца два словы яшчэ. Прыемна, што на гэты раз была добрая зала, выдатная арганізацыя… Непрыемна шкрабае той факт, што крамя прадстаўнікоў польскай амбасады, ніхто з беларускіх мужчын не з’яўляецца тут у добрым гарнітуры ў гальштуку (а тое, што апранаюць, хацелася б бачыць менш змятым). Прыкра бачыць на сцэне гэты шэры шэраг мужчын і сярод іх нашых жанчын у шыкоўных святочных строях, хоць не ўсе з іх, дарэчы, былі з Мінску. Хіба прэстыж прэміі не патрабуе нейкай асабістай адказнасці ад кожнага, хто сюды прыходзіць і каго запрашаюць на сцэну?

Што прыемнага і добрага.

Атрымаў Мядовую літаратурную прэмію – пуд мёду, заснаваную паэтам-пчаляром Міколам Папекам.

Кніга для падлеткаў „Мая мілая ведзьма” была ўганараваная прэміяй Цёткі.

Дапісаў раман „Пазл”, частка яго друкавалася ў часопісе „Дзеяслоў”. Раман у выдавецтве, дасць Бог – выйдзе хутка.

Напісаў адно вялікае апавяданне.

Пачаў пісаць невялікі прыгодніцкі раман.

Былі розныя сустрэчы з чытачамі, удзельнічаў у колькіх імпрэзах.

Заканчваю падрыхтоўку кнігі Алеся Зайкі да друку – рукапіс здадзім да канца 2018 года. Гэта работа заняла чатыры месяцы, бо ж фізічна мала часу прыпадае на кнігу (бо ж працую на сваёй рабоце), ды падбіралі здымкі – больш за дзве сотні штук. Гэта, бадай, галоўная мая справа году.

А яшчэ ў нашай Марачоўшчыне ля музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ўсталяваны помнік яму. Сапраўдная падзея, на якой пабылі і мае дзеці.

Што лічу асабліва пазітыўна адметным для нашага літаратурнага жыцця… Фінансаванне прэміі Гедройца ў гэты годзе адбылося дзякуючы беларускім спонсарам – калектывам і прыватным асобам. Не буду удакладняць, хто і колькі даў. Галоўнае: гэта адбылося. Як будзе далей, час пакажа, але асабіста для мяне гэты факт азначае вельмі многа. Прыемна і ёсць трошкі гонару за нашых людзей. І трошкі грэе думка: калі дае грошы бізнес на літаратуру, дык мо і літаратура нешта дае нашаму зняверанаму грамадству?

Генадзь Вінярскі:

Генадзь Вінярскі
(Фота Сяргея Чыгрына)

– Год расчараваў тым, што зышла ў іншы свет мая мама. і ўвогуле гэты свет у 2018 годзе пакінула шмат вельмі вядомых беларусаў, якія памерлі ў самым росквіце сіл і магчымасцяў. Гэта  – Алесь Ліпай, Анатоль Капскі, Міхал Анемпадыстаў, Аляксандр Кулінковіч, Уладзіслаў Ахроменка. У самавітым узросце – Васіль Якавенка, Барыс Кіт, Арсень Ліс, Міхась Мушынскі, Георгі Штыхаў ды многія іншыя таленавітыя беларусы. Таму мінулы год аказаўся годам заўчасных і непрадказальных страт.

Але былі і радасці. Найперш парадавала масавае святкаванне і адзначэнне 100-х угодкаў БНР у Беларусі і ва ўсім свеце.

Сяргей Чыгрын

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў лістападзе

    450 – 12.11.1572 г. у Заблудаве памёр Рыгор Хадкевіч, гетман Вялікага Княства Літоўскага, выдатны беларускі дзеяч, апякун супрасльскай лаўры, заснавальнік у Заблудаве першай на Падляшшы друкарні, а таксама манастыра, школы ды шпіталя. 305 – 20.11.1717 нар. Георгій (пам. 13.02.1795 г.), праваслаўны архіепіскап …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2022 Czasopis