Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    17. Petelski vel Talkoŭski

    Pasiarod 20-cioch szucmanaŭ, jakija na paczatku nimieckaj akupacji służyli na pastarunku żandarmerii ŭ Krynkach, było czatyroch Petelskich, katolikaŭ z Kruszynianaŭ. Śled pa ich zachawaŭso ŭ dakumantach śledztwa, zawiedzienaha uboŭcami dziesiać let pa wajnie. Życiel Krynak, szawiec Szutkiewicz (abrablaŭ jon jaszcze 3,5 ha ziamli), jaki tedy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Nečysta siła, ničoho inšoho

    Ne znaju, što z siêtoho vyjde: musit, ničoho dobroho na samy kuneć, jak to naohuł byvaje z usiêm, što maje choť ščôpoť čohoś spôlnoho z nečystoju siłoju. Zakônčyvšy cykl rozkazuv „Ne može byti!”, ja vže dumała, što ničoho inšoho ne napišu, bo vsio, što chotiêła…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Чаго чакаеце ад Новага 2020 года?

Такое пытанне напярэдадні Новага года наш карэспандэнт задаў беларускім палітыкам Паўлу Севярынцу, Міколу Статкевічу, Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму. Вось што адказалі палітыкі „Сzasopisu”.

Павел Севярынец:

– Найперш чакаю, што ў 2020 годзе Беларусь застанецца незалежнай. Што для гэтага трэба зрабіць? Беларусам застаўся толькі адзін шлях – шлях малітвы і выхаду на Плошчу. Спадзяюся, народ прачнецца і не дасць прадаць краіну па частках ды „дарожных мапах”. А паколькі кіраўнік рэжыму, Алясандр Лукашэнка, сам прывёў Беларусь у гэтую пастку – хацелася б, каб і ён у 2020 годзе сышоў, і ў Беларусі быў бы новы прэзідэнт. Чакаю, што і падчас амерыканскіх прэзідэнцкіх выбараў левыя пракамуністычныя сілы не захопяць крэпасць вольнага свету. Для сябе – чакаю выхаду трох кнігаў – „Беларусалім. Сэрца святла”, „Ісус Хрыстос гаворыць па-беларуску” і „Алесь Чаркашын”. І малюся за дабраславенне для сваёй сям’і.

Мікола Статкевіч:

– Новага прэзідэнта Беларусі. А таксама адзінства апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і ўсіх неабыякавых беларусаў у змаганні за лепшую долю для сябе і сваёй краіны. Будзе адзінства – будзе і новы прэзідэнт!

Віталь Рымашэўскі:

– Чакаю ад новага 2020 года вызвалення Беларусі ад дыктатуры і захавання незалежнасці нашай краіны – Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Някляеў:

– Чакаю канца лукашызму.

Апытваў

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў чэрвені

    995 – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (504) – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі.
  • (407) – пачатак дзейнасьці ў 1616 г. у Магілёве праваслаўнай брацкай друкарні, якая дзейнічала да 1773 г.
  • (104) – 5.06.1919 г. у Вільні быў надрукованы першы нумар „Беларускага жыцьця” пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.
  • (85) – 5.06.1938 г. расстраляны Юры Лістапад (нар. у красавіку 1897 г. у Варкавічах на Случчыне), кіраўнік беларускага руху на Случчыне, настаўнік.
  • (81) – 5.06.1942 г. у Ракаве нар. Вячаслаў Рагойша, літаратуразнавец і перакладчык, аўтар шэрагу манаграфіяў па тэорыі, практыцы і гісторыі беларускай літаратуры. Віншуем!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis