Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Чаго беларускія пратэсты навучылі палякаў?

Часам здаецца, што рэвалюцыя – справа заразная. У Беларусі ўжо больш за сто дзён ідзе крывавае змаганне за волю і дэмакратыю. У кастрычніку палякі таксама пачалі актыўна выходзіць на вуліцы, нягледзячы на каранцін, каб адстаяць права жанчын рабіць аборты. Прычыны падаюцца вельмі розныя. Але метады, якімі змагаюцца пратэстоўцы за сваю праўду, – падобныя.

Шматтысячныя дэманстрацыі

Шматтысячныя дэманстрацыі захлынулі Польшчу ў сярэдзіне кастрычніка, калі Вярхоўны суд з падачы кіруючай партыі Prawo i Sprawіedliwość, прызнаў незаконным правядзенне абортаў, калі існуе пагроза жыццю плода. Ініцыятары магчыма меркавалі, што пандэмія змусіць людзей застацца дома. Але яны наадварот куды больш моцна раззлаваліся, што быў абраны такі час, і на вуліцы выходзіла некалькі дзясяткаў тысячаў людзей.

У Беларусі дэманстрацыі таксама вельмі шматлюдныя. Напрыклад, у Менску нядзельныя акцыі (не штотыдзень, але даволі часта) збіраюць па 100-200 тысячаў удзельнікаў. Неблагі вынік для краіны, дзе за вулічны пратэст можна атрымаць крымінальную справу.

Палякі не адстаюць ад беларусаў. Нягледзячы на сур’ёзную пагрозу здароўю, у Варшаве выходзіць на вуліцы некалькі дзясяткаў тысячаў людзей. Нават у маленькіх гарадах Strajk Kobiet збірае даволі сур’ёзныя натоўпы.

Крэатыў

Беларускі пратэст вылучаецца сваёй крэатыўнасцю. Выглядае, што нацыя, якая знаходзілася пад каўпаком дыктатуры і не магла рэалізаваць увесь свой творчы патэнцыял, нібыта абудзілася. Не ведаю, ці магчыма спыніць гэтую хвалю: дваравых канцэртаў, стварэння сцягоў раёнаў, штодзённыя вельмі вытанчаныя формы пратэсту.

Але галоўны рухавік беларускага пратэсту – ягонае вынаходніцтва. Беларусы малююць лепшыя плакаты: «Страляць у беларусаў можа толькі купідон!», «Я адзіны лох выйшаў бясплатна», «Як табе спіцца ўначы, Саша» (у інтэрнэце ўжо нават створаныя онлайн-галерэі!), рэпетыруюць цудоўныя крычалкі, у якіх парадзіруюць і высмейваюць словы Лукашэнкі.

На ўзбраенне гумар узялі і палякі. Тысячы людзей выходзілі на вуліцы з плакатамі, напрыклад, «У мефедрона лепшы склад, чым у нашага ўраду», «Вольныя каноплі і вольныя маткі». Прыемна бачыць, як беларускія практыкі дапамагаюць палякам адстаяць свае правы.

Бастуюць усе

У Беларусі забастоўка стала вельмі важнай часткаю рэвалюцыі. Супрацоўнікі самых буйных і самых багатых прадпрыемстваў не працуюць. Каб не карміць рэжым Лукашэнкі, каб паказаць сваю нязгоду ягонымі злачынным рашэнням і наблізіць ягоны канец. Страйкуюць з пераменным поспехам, але бастуюць.

Палякі таксама вырашылі ўздзейнічаць на ўрад эканамічна. 28 кастрычніка прайшла агульнакраінная забастоўка: шматлікія ўстановы, вучэльні ды асобныя рабочыя адмовіліся працаваць.

Перакрываюцца дарогі (як у Беларусі!), пратэстоўцы крычаць, што больш не хочуць такога кіраўніцтва (як у Беларусі!), забастоўкі ідуць з пераменным поспехам (як у Беларусі!).

Брутальнасць паліцыі

Але і польскі ўрад карыстаецца не самымі гуманнымі практыкамі беларусаў. Напрыклад, у першыя дні пратэстаў дэманстрантаў у Варшаве разагналі слезацечным газам. Маўляў, яны заміналі спаць кату Качыньскага. Праваабаронцы фіксавалі выпадкі адвольных затрыманняў пратэстоўцаў падчас і пасля дэманстрацыяў. Што ж, фармальны повад сапраўды ёсць – зараз на вуліцах нельга збірацца кампаніяй больш за 5 чалавек.

У суполках пратэстоўцы пішуць нумары адвакатаў і пішуць, як паводзіць сябе ў пастарунку. Вельмі нагадвае беларускую рэчаіснасць.

Таксама ў Варшаве назіралася адключэнне інтэрнэту.

«Я прыехала з Менску… у Менск!» – жартавала мая сяброўка, калі не здолела падлучыцца да сеткі.

Але варта адзначыць, што польскія разгоны пратэстаў адрозніваюцца сваімі мэтамі. Беларускія АМАПаўцы намагаюцца разагнаць проста таму што яны могуць. Таму што ім падабаецца збіваць і калечыць людзей. Польская ж паліцыя перадусім памятае пра ўсе неабходныя захады і трымае мяжу.

Магчыма таму вулічная актыўнасць у краіне з хоць неяк працуючымі інстытуцыямі хутчэй спрацавала. Урад PiS адступае. Рашэнне аб забароне абортаў будзе адкліканае. Спадзяюся, што і беларускі ўрад скарыцца.

Ксенія Тарасевіч

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (241) – 10.10.1783 г. памёр Людвік Грынцэвіч (нар. 29.01.1717 г.), архітэктар, прадстаўнік віленскага барока. Праектаваў касьцёл аўгусьцінцаў у Валынцы каля Верхнедзьвінска, касьцёл дамініканцаў у Друі, дамініканскі кляштар у Несьвіжы. 
  • (228) – 10.10.1796 г. у Барсукаўцах Ушацкага пав. Падольскай губ. нар. Міхал Без-Карніловіч (пам. 19.01.1862 г. у Пецярбургу), выдатны беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф. Апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі (даказаў між іншым паходжaньне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў). Стварыў карту Беласточчыны. Пахаваны на Ваўкавыскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.
  • (107) – 7-10.10.1917 г. у Маскве адбыўся Першы Усерасійскі Зьезд бежанцаў-беларусаў, скліканы па ініцыятыве Беларускай Народнай Грамады.
  • (86) – 10.10.1938 г. у лягэрнай бальніцы ў п. Княж-Пагост (Комі АССР) памёр Адам Бабарэка (нар. 14.10.1899 г. у в. Слабада-Кучынка каля Копыля), беларускі пісьменнік і крытык. У 1927 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі і ў БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны, засуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Друкаваўся з 1919 г., быў адным з арганізатараў літаратурных аб'яд’аньняў „Маладняк” і „Узвышша”.
  • (85) – 10.10.1939 г. перадача Літве Вільні і часткі былога Віленскага ваяводзтва (якія пасьля 17.09.1939 г. далучаны былі да БССР) на аснове дагавору паміж СССР і Літвой.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis