Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Ала Петрушкевіч: „У вершы ўцякаю і сёння”

Ала Петрушкевіч

Сяброўка Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат філалагічных навук Ала Петрушкевіч жыве ў Гародні. Родам яна з Карэліччыны. Са школьных гадоў займаецца літаратурай. Асноўныя напрамкі яе творчай дзейнасці, акрамя паэзіі і прозы, гэта – гэта беларуская літаратура нашаніўскай пары, літаратура Гарадзеншчыны, творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа. Пра ўсё…

Леанід Дранько-Майсюк: „Люблю мастацтва зразумелае і нязвыклае…”

Леанід Дранько-Майсюк каля партрэта жонкі і сваёй кнігі Фота Джона Кунстадтэра

Беларускі паэт і даследчык роднай літаратуры Леанід Дранько-Майсюк родам з Давыд-Гарадка, што на Століншчыне. Пасля сярэдняй школы вучыўся ў Маскве, дзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Вярнуўся ў Мінск і з ласкі Міхала Дубянецкага пачаў працаваць у выдавецтве „Мастацкая літаратура”, рэдагаваць кнігі іншых аўтараў….

Леанід Лаўрэш: „Хачу рэалізаваць раней задуманае…”

Леанід Лаўрэш

Леанід Лаўрэш жыве ў Лідзе. Па прафесіі ён інжынер, але гісторыю і краязнаўства Леанід у сто разоў любіць больш, чым сваю прафесію. І амаль увесь вольны час займаецца гістарычнымі і архіўнымі даследаваннямі, а таксама гістарычным краязнаўствам. Напісаў дзесяткі артыкулаў, выдаў шмат кніг па гісторыі лідскай…

Міхась Зізюк: „Кніга для мяне – гэта святое…”

Каложа, 2019 г., разам з жонкаю Аленаю

Калі сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Зізюк з Навагрудка паспявае пісаць свае кнігі – цяжка сказаць. Ён займаецца прадпрымальніцкай і грамадскай дзейнасцю, шмат выступае перад чытачамі, наладжвае на Гарадзеншчыне розныя мерапрыемствы, сустрэчы. І піша добрыя кнігі для дарослых і юных чытачоў. Пра ўсе ягоныя жыццёвыя…

Я прывык рабіць усё сам…

Станіслаў Суднік

Унікальны чалавек жыве ў Лідзе. Гэта пісьменнік і журналіст, культуролаг і грамадскі дзеяч Станіслаў Суднік. Той самы спадар Суднік, які некалі ў Казахстане выдаваў беларускамоўную газету „Рокаш”. Той самы Суднік, які выдаў „Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік” і „Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8 тысяч слоў разам…

Галоўнае, каб дапісаць тое, што распачата…

Янка Трацяк

Жыве ў Гародні вельмі цікавы і таленавіты чалавек, кандыдат культуралогіі, навуковец, публіцыст, празаік, парадыст Янка Трацяк. Ён друкаваўся ў „Пагоні”, „ЛіМе”, „Ніве”, „Полымі”, „Arche”, зборніку „Колькі ў небе зор” (Смаргоншчына літаратурная, 2009 г.). Аўтар навуковай манаграфіі „Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі” (2013), зборніка…

„Я люблю родную мову”

Бард Сяргей Чарняк заўсёды з гітарай (Фота з архіва Сяргея Чарняка)

Бардам з Ліды Сяргей Чарняк больш за ўсё любіць спяваць пад гітару, чым адказваць на пытанні журналістаў. Яго лёс і жыццё менавіта ў песнях і выступленнях. Тым не менш для „Czasopisu” ён трохі распавёў пра сябе і творчасць. Сяргей, калі ты ўпершыню ў рукі ўзяў…

„Мы самі з’яўляемся стваральнікамі свайго жыцця”

Таццяна Грыневіч (Фота Сяргея Чыгрына)

Беларускай спявачцы, барду, музыканту, педагогу Таццяне Грыневіч даўно пара даць званне заслужанай дзяячкі Рэспублікі Беларусь. Ці нават ганаровае званне – народная артыстка Беларусі. Яна варта гэтага даўно. І хоць сёння званняў такіх у кіраўніцтва дзяржавы беларуска не заслужыла, тым не менш – Таццяна Грыневіч, сапраўды,…

Беларускіх слухачоў радуе мая шчырасць

З беларускім бардам, паэтам, літаратуразнаўцам і краязнаўцам Андрэем Мельнікавым пазнаёміўся я даўно. Нават і не памятаю, дзе і пры якіх абставінах. У 2007 годзе ён разам з творчай інтэлігенцыяй прымаў удзел у Сынковіцкай царкве на Зэльвеншчыне ў свяце духоўнай паэзіі, а потым мы разам адзначалі…

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (82) – 5.07.1943 г. у Менску падчас выбуху міны загінуў Іван Кушнер, праваслаўны сьвятар, адзін з удзельнікаў Усебеларускага Царкоўнага Сабору (30.08.– 2.09.1942 г.) у Менску, на якім абвешчана была аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Нарадзіўся ў 1908 г. у Лужках на Глыбоччыне, у 1930 г. закончыў Віленскую Духоўную Праваслаўную Сэмінарыю, у 1935 г. абараніў магістэрскую працу на багаслоўскім факультэце Варшаўскага Унівэрсытэту. З 1934 г. быў настаяцелем праваслаўнага прыхода ў Ятвеску на Гродзеншчыне, з 1941 г. у Менску ў Аляксандра-Неўскай царкве на Вайсковых могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com