Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

„Я люблю родную мову”

Бардам з Ліды Сяргей Чарняк больш за ўсё любіць спяваць пад гітару, чым адказваць на пытанні журналістаў. Яго лёс і жыццё менавіта ў песнях і выступленнях. Тым не менш для „Czasopisu” ён трохі распавёў пра сябе і творчасць.

Бард Сяргей Чарняк заўсёды з гітарай (Фота з архіва Сяргея Чарняка)
Бард Сяргей Чарняк заўсёды з гітарай
(Фота з архіва Сяргея Чарняка)

Сяргей, калі ты ўпершыню ў рукі ўзяў гітару? І, наогул, хто цябе навучыў іграць на гітары?

– У васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя мы актыўна і з радасцю выконвалі песні на словы Сержука Сокалава-Воюша. У нас была такая гісторыка-культурная суполка „Рунь” у Лідзе, заснавана ў 1988 годзе. Тады і ўзяў сур’ёзна ў рукі гітару і пачаў спяваць па-беларуску. А потым аднойчы зямлячка Марыся Саўкевіч замовіла мне песню да юбілею Францішка Багушэвіча, яна працавала настаўніцай гісторыі ў СШ № 6 горада Ліды. Напісаў тры, адна – „Ахвяра” засталася ў рэпертуары. Таму Марысю лічу сваёй хрышчонай у бардаўскай песні.

А потым пісаліся новыя песні на словы беларускіх аўтараў. Так?

– Траціна песень напісана да розных літаратурных імпрэз. Да юбілеяў Янкі Купалы, Васіля Быкава, Станіслава Судніка, Хрысціны Лялько, да розных рэлігійных святаў – Крыжаўздвіжання, Вялікадня, Дзядоў і г.д. Болей за 10 песень – на словы лідскага паэта Станіслава Судніка.

З Паўлам Севярынцам (Фота з архіва Сяргея Чарняка)
З Паўлам Севярынцам (Фота з архіва Сяргея Чарняка)

Сяргей, ты жывеш у Лідзе. І мы, гарадзенцы, пра цябе больш ведаем, чым тыя, хто жыве ў іншых рэгіёнах Беларусі. Раскажы пра сябе асабіста больш: скуль ты родам, дзе вучыўся, чым займаешся цяпер?

Нарадзіўся я на Лідчыне. Бацька з вёскі Былінскія Лідскага раёна. Там большасць жыхароў была Чарнякамі. Маці мая родам з Расіі, з-пад Тарусы, прыгожай вёскі Аксініна на беразе ракі Таруска. Мама прыехала следам за сястрой па размеркаванні. Тут бацькі на Лідчыне і пазнаёміліся. Заўсёды мама падтрымлівала маю цікаўнасць да фатаграфіі, таму да сённяшніх дзён займаюся і фотасправай.

Ведаю, што ты шчыры прыхільнік і абаронца нашай роднай мовы. На тваю думку, што адбываецца з беларускай мовай сёння на прасторах Беларусі? Які лёс чакае нашу мову? Чаму сённяшняя ўлада не паважае сваёй дзяржаўнай мовы?

Каля мемарыяльнага каменя паўстанцам 1863 года (Фота з архіва Сяргея Чарняка)
Каля мемарыяльнага каменя паўстанцам 1863 года (Фота з архіва Сяргея Чарняка)

– Я люблю родную мову, і дзеля яе вандрую з гітарай (тоўсты, лысы, стары ў акулярах), каб гучала наша пявучае слова. Мова наша жывучая – не заглушылі яе цары, камуністы, акупанты. Марудна, але ўсё ж болей яна асядае ў нашым грамадстве. Няма ў нас іншага шляху, каб людзьмі звацца, як карыстацца роднай мовай. Але, найперш за ўсё мусяць ёю карыстацца нашы „слуги народа”, а мы ўжо потым. Але атрымліваецца наадварот. „Слуги” не дужа хочуць гэтага. Таму лёс мовы вырашаем мы.

А як выглядае сёння Лідчына ў адносінах да роднай мовы?

– У культурным асяроддзі Лідчыны родная мова гучыць, таксама ў нашых касцёлах, і сяды-тады ў праваслаўных цэрквах. Карыстаецца ёй і старшыня райвыканкама і яго памочнікі. У адукацыі больш складана, але маем ужо сем (з 1-га па 7-га класы) беларускія класы ў СШ № 16, ёсць мара мець гімназію цалкам беларускую. Памятаем часы, калі большасць дзетак нашых школ вучыліся на роднай мове.

На абароне Курапатаў (Фота з архіва Сяргея Чарняка)
На абароне Курапатаў (Фота з архіва Сяргея Чарняка)

Якія асабістыя планы ў цябе на гэты год? Пра што ты марыш і што хацелася б здзейсніць на ніве нацыянальнай культуры?

– 2019 год – год трыццацігоддзя ўтварэння БНФ „Адраджэнне” і ТБМ імя Францыска Скарыны. Ліда рыхтуецца да ўсталявання помніка Гедыміну восенню. Таму спраў і планаў шмат. Спадзяюся, што год будзе цікавым і карысным для мяне асабіста і для роднай культуры.

На свяце Нашага слова (Фота з архіва Сяргея Чарняка)
На свяце Нашага слова (Фота з архіва Сяргея Чарняка)

Гутарыў

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (160) – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.
  • (130) – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб'яднаньня "Маладняк", з 1929 г. –  аб'яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры
  • (100) – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!
  • (47) – 23.03.1978 г. у Менску памёр Рыгор Шырма (нар. 8(20).01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis