Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Яну Сычэўскаму – вечная памяць

11 сакавіка 2023 г.

Сёння на праваслаўных могілках у Беластоку-Дайлідах пахавалі шматгадовага старшыню БГКТ Яна Сычэўскага. У беларускім асяроддзі аб’явіўся ён даволі позна, бо ў 1991 г., калі было яму ўжо звыш 50-ці гадоў. Пачаў тады прыходзіць з братам Мікалаем на Варшаўскую 11 на сустрэчы Клуба беларускай інтэлігенцыі, пакліканага…

Дзённік рэдактара

Гарадоцкаму «Хутару» – 20 гадоў!

25 лютага 2023 г.

Юбілейны канцэрт калектыву „Хутар” Фота Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку

Пабываў у Гарадку як пачэсны госць на юбілеі XX-годдзя калектыву „Хутар”. Атрымаў я афіцыйнае запрашэнне з гарадоцкага Дому культуры, паколькі свайго часу быў яго дырэктарам. Юбіляры – дагэтуль мае добрыя сябры. Асабліва цесны кантакт трымаю з галоўным музыкам, Янам Карповічам. Імпрэза прайшла паспяхова. У канцэртнай…

Дзённік рэдактара

Забытая, цяжкая, але важная старонка гісторыі

16 лютага 2023 г. 

На прэзентацыю кнігі Лены Глагоўскай прыйшло шмат асоб Фота Юркі Хмялеўскага

Сёння ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку Лена Глагоўская прэзентавала кніжку „За Беларуссю не бачыў свету. Слова пра Хведара Ілляшэвіча – беларускага паэта, гісторыка і дзеяча”. Сустрэчу арганізавала таварыства „Русь”. Калі прачытаў я ў Фейсбуку запрашэнне, падумаў, што гэта… правакацыя. Бо ўсё яшчэ добра помню…

Дзённік рэдактара

Угодкі Студзеньскага паўстання альбо Творчыя мары

З праф. Вячаславам Шведам у Варшаве Фота Ганны Кандрацюк-Свярубскай

23 студзеня 2023 г. Сімпатычная паездка ў Варшаву на інаўгурацыю ў Польшчы 160-ых угодкаў Студзеньскага паўстання. Выезд арганізаваў Генік Вапа, якому з Канцылярыі прэзідэнта даручылі сфармаваць дэлегацыю ад беларусаў Беласточчыны. Мяне ўключыў, бо дзесяць гадоў раней я надта прыслужыўся, каб прывярнуць і ўшанаваць у нас…

Дзённік рэдактара

Польшча ўрбанізуецца. А Падляшша?

2 студзеня 2023 г.

Сёння Крынкі – соннае мястэчка Фота Юркі Хмялеўскага

Стала вядома, што з 1-га студзеня ў Польшчы з’явілася пятнаццаць новых гарадоў. На гэты раз гарадскіх правоў не атрымала ні адна мясцовасць з Падляшша, не было тут такой ініцыятывы. Звычайна падымаюць яе мясцовыя самаўрады і самі жыхары, каб павысіць ранг свайго мястэчка – фармальна вёскі….

Дзённік рэдактара

Ад міфаў да фактаў пра «грыбоўскую секту»

24 снежня 2022 г.

У „Часопіс” напісаў адзінаццатую, апошнюю частку гісторыі пра „прарока” Ілью Клімовіча з суседняй з маім Востравам Грыбоўшчыны. Мог бы яе працягваць, бо засталося шмат нявыкарыстанага матэрыялу, а ўвесь час знаходжу новыя рэчы. З часам хочацца зрабіць з гэтага тоўстую кніжку. З такім менавіта намерам амаль…

Дзённік рэдактара

Успаміны пра калегу і сябра

19 студзеня 2023 г.

10 гадоў таму пайшоў з жыцця наш сябра Юры Гумянюк Радыё Рацыя

Сёння мінула дзесяць гадоў ад заўчаснай трагічнай смерці Юрыя Гуменюка, гарадзенскага супрацоўніка „Часопіса”. Ён упаў з дзявятага паверху інтэрнату непадалёк свайго дому, у якім жыў з матуляй. Паводле афіцыйнай версіі было гэта самагубства. Па сёння яго смерць даволі загадкавая. Бо ніхто не заўважыў, нават маці,…

Дзённік рэдактара

Лічу, што такая ўзнагарода мне належыцца

14 снежня 2022 г.

Сёння атрымаў я ўзнагароду Маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне культуры. Агулам было дзевяцярых лаўрэатаў, сярод якіх яшчэ чатырох з нашай меншасці. Праўда, у сваіх прамовах апрача мяне астатнія адкрыта да гэтага не прызнаваліся. Але ўсіх я асабіста добра ведаю менавіта з беларускага руху і нашых…

Дзённік рэдактара

Доўгачаканая развіртуалізацыя

20 лістапада 2022 г.

Матфей Стырчуля і рэд. Андрэй Байгуз Фота з Фейсбука

Ізноў у беластоцкай „Zmianie Klimatu” нядзельным вечарком адбыліся там дзве аўтарскія сустрэчы. Меў я ўрэшце нагоду асабіста пазнаёміцца з Матфеем Стырчулям, які супрацоўнічае звыш дзесяці гадоў з „Часопісам”. Гэта ён – як другі – прэзентаваў сваю дэбютную кніжку пра перасяканне межаў. Выйшла яна нядаўна ў…

Дзённік рэдактара

Вечная памяць белавежцу

16 лістапада 2022 г.

Ян Чыквін (1940-2022) быў рыцарам беларускай літаратуры ў Польшчы Фота Міры Лукшы

Сёння ў Бельску пахавалі Яна Чыквіна. Вядомы наш беларускі паэт, універсітэцкі прафесар, пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр 14 лістапада на 83-ім годзе жыцця. Нарадзіўся ён у Дубічах-Царкоўных, жыў у Беластоку, а пасля ў Бельску ў доме пабудаваным бацькамі, якія сюды пераехалі. Спачыў пры іх…

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com