Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    14. „Janeczak”

    Za Niemca wielmi niŭdziacznym było być sołtysam wioski. Naznaczali ich akupanty, kab życielam pieradawali ŭsiakija zahady nimieckaj administracji i Gestapa. Sałtyse byli asabisto adkaznyja za wykonwannie hetych kamandaŭ. Pieradusim mieli abawiazak dapilnawać, kab haspadare addawali Niemcam nałożanyja na ich kantyhienty zboża, miasa ci małaka i...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

In memoriam

Быў выдатным перакладчыкам і нашым сябрам

Чэслаў Сэнюх (1930-2021) як госць беларускага трыялогу ў Лапічах у 2006 г. Фота Юркі Хмялеўскага
Чэслаў Сэнюх (1930-2021) як госць беларускага трыялогу ў Лапічах у 2006 г.
Фота Юркі Хмялеўскага

8 кастрычніка на 92-ім годзе жыцця памёр пад Варшавай Чэслаў Сэгнюх – заслужаны для беларускай культуры таленавіты літаратар, перакладчык і публіцыст. Нарадзіўся ён 9 ліпеня 1930 г. у мястэчку Любча на Наваградчыне. Вырас у сялянскай беларускай сям’і, дзе дома ўсе свабодна размаўлялі на беларускай і польскай мовах. Бацькі – Станіслаў і Стэфанія – пераехалі сюды, у родную ваколіцу маці, у 1920 г. з Кіева, уцякаючы ад бальшавікоў.

Чэслаў вучыўся ў беларускай сямігадовай школе ў Любчы. Калі ўвайшлі саветы, бацьку арыштавалі ў 1940 г. як „ворага народу”. Быў ён вывезены ў лагер пад Новасібірскам, дзе памёр у 1941 г. Падчас вайны Чэслаў належаў да Саюза беларускай моладзі.

У 1945 г. сям’я пераехала ў Польшчу. Спачатку затрымалася ў Беластоку, дзе ў 1950 г. Чэслаў скончыў ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста. Потым паехаў ён у Варшаву, дзе ў 1954 г. закончыў рускі інстытут філалагічнага факультэту Варшаўскага ўніверсітэту. На працу паступіў у польскую рэдакцыю радыё „Масква”. Быў там дыктарам і рэдактарам. Адначасова рэдагаваў рускамоўны дадатак да польскага штотыднёвіка „Przyjaźń” з урокамі польскай мовы для расійскіх чытачоў. Займаўся таксама перакладамі з усходнеславянскіх моў і працаваў яшчэ ў кінастудыі дакументальных фільмаў. Быў пэўны час галоўным рэдактарам часопіса „Tłumacz”, які выдавала таварыства польскіх перакладчыкаў. У 1971-1980 і 1982 гг. быў рэдактарам і дыктарам выпускаў Польскай фільмовай кронікі. Наканец працаваў яшчэ ў беларускай службе Польскага радыё.

Чэслаў Сэнюх дэбютаваў як аўтар вершаў і перакладчык у 1956 г. Яго творы былі публікаваныя м.інш. у „Шпільках” і „Беластоцкай газеце”. Пісаў таксама словы песень для польскіх і расійскіх кампазітараў.

Дасканала ведаўшы некалькі славянскіх моў як перакладчык самай важнай лічыў беларускую. На польскую мову пераклаў кнігі „Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча, „Аблава” Васіля Быкава, „Споведзь” Ларысы Геніюш, паэмы і вершы Янкі Купалы, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Някляева…

Чэслаў Сэнюх найбольш часу, бо дзесяць гадоў, прысвяціў перакладу „Новай зямлі” Якуба Коласа, які выдадзены быў у 2002 г. Лепш за яго ніхто гэтага не зрабіў бы. Ён сам вынік сваёй працы лічыў найбольшым аўтарскім дасягненнем.

Чэслаў Сэнюх застанецца ў нашай памяці як сардэчны сябра беларусаў на Беласточчыне. Публікаваўся ў «Ніве» і «Часопісе», супрацоўнічаў з Сакратам Яновічам, які запрашаў яго на трыялогі ў Лапічах, а пасля публікаваў ў Annus Albaruthenicus – Годзе беларускім.

Светлая памяць!

Юрка Хмялеўскі

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis