Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Буйная канферэнцыя дэмакратычных сілаў

Узор пашпарту Новай Беларусі Фота арганізатараў
Узор пашпарту Новай Беларусі
Фота арганізатараў

6 жніўня ў Варшаве офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада супольна правялі канферэнцыю „Новая Беларусь 2023”. Прысутнічала на ёй амаль 300 удзельнікаў ад звыш ста арганізацый, партый ды ініцыятыў. Канферэнцыя пачалася хвілінай маўчання ў памяць пра загінулых за свабоду Беларусі. 

Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні заявіла м.інш., што „наша задача – вырваць Беларусь з расійскай арбіты”. Лідарка дэмсілаў пэўны час не магла прысутнічаць у зале з увагі на пагрозу яе бяспецы, вестку пра якую атрымала польская паліцыя.

Удзельнікам быў прэзентаваны пашпарт Новай Беларусі. Такі альтэрнатыўны дакумент з Пагоняй на вокладцы, нацыянальнымі гістарычнымі сімваламі, пісаны лацінкай, будзе пацвярджаць беларускае грамадзянства. Пасля дэмакратычных перамен ёсць намер выдаваць яго ўсім грамадзянам Беларусі.

Пакуль пашпарт будзе выдаваць Пераходны кабінет. Пасля прэзентацыі на платформе „Голас” тыдзень часу праводзілася апытанне адносна зацікаўлення такім дакументам, з якім можна будзе падарожнічаць у іншыя краіны ў Еўропе. Паводле вынікаў ёсць аграмаднае зацікаўленне, каб яго атрымаць. Такое жаданне выказала толькі за гэты кароткі час больш за 57 тыс. асоб.

Дэлегаты ад Каардынацыйнай рады не прадоўжылі паўнамоцтваў прадстаўніку Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку Аляксандру Азараву. У яго падтрымку было 11 галасоў, супраць – 35, а 30 удзельнікаў устрымалася. У аб’яднанні сілавікоў супраць дыктатуры „Байпол”, якое ўзначальваў падпалкоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Азараў, раней адбыўся раскол. Прычынай стала тое, што арганізацыя засталася без фінансавання заходнімі донарамі пасля таго, як супольна з украінскай разведкай правяла атаку на расійскі ваенны самалёт у Мачулішчах пад Мінскам.

У выніку канфлікта арганізацыя былых сілавікоў падзялілася. Юрыдычную назву BYPOL і план „Перамога” захаваў фонд Аляксандра Азарава. Нязгодныя з ім асобы заснавалі новую арганізацыю пад назвай BELPOL. Яе каманда паспяхова прайшла праверку на паліграфе, у чым раней адмаўлялася Азараву, што і стала нібыта прычынай расколу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (258) – 25 верасьня 1765 г. у Гузаве (зараз Мазавецкае ваяв.) нарадзіўся Міхал Клеофаc Агінскі – дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар (памёр 15.10.1833 г. у Флярэнцыі (Італія), дзе пахаваны ў пантэоне Санта Кручэ).
  • (175) – 25.09.1848 г. у Магілёве нар. Вацлаў Федаровіч, краязнавец, калекцыянер, юрыст, член-карэспандэнт Кракаўскай АУ. З 1884 г. жыў у Віцебску, працаваў намесьнікам старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісыі. Пісаў артыкулы па гісторыі краю ў „Витебские губернские ведомости”. Памёр 11.01.1911 г. у Рызе, пахаваны ў Віцебску на могілках касьцёла сьв. Варвары.
  • (148) – 25 верасьня 1875 г. у в. Асаўцы Кобрыньскага павету нарадзіўся Сяргей Паўловіч, настаўнік, нацыянальны дзеяч. У 1925-1928 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі. Адзін з кіраўнікоў Таварыства Беларускай Школы. За беларускую, патрыятычную дзейнасьць пазбаўлены правоў навучаньня. Актыўна выступаў супраць палянізацыі беларускага насельніцтва. Між іншым быў рэдактарам дзіцячага царкоўна-культурнага часопіса „Снапок” (у 1937-1939 гадах), аўтарам школьных падручнікаў ды дапаможнікаў на беларускай мове. Памёр 16.09.1940 г. у Вільні, пахаваны на праваслаўных Свята Ефрасіньнеўскіх могілках.
  • (110) – 25.09.1913 г. у в. Нобель Пінскага павета нар. Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменьнік. У 1936 г. закончыў літаратурны факультэт Мінскага пэдагагічнага Інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1936 г. рэпрэсаваны, 10 гадоў быў у лагеры. У  1946 – 1949 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе на Случчыне. Пасьля паўторна арыштаваны і сасланы на вечнае пасяленьне ў Новасібірскую вобласьць. Пасьля рэабілітацыі ў 1955 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў на радыё, у часопісах „Бярозка”, „Вясёлка”. Першы верш надрукаваў у 1926 г. У 1973 і 1983 гг. выдаваліся яго „Выбраныя творы” ў 2 тамах. Памёр 11.12.2002 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.
  • (109) – 25.09.1914 г. у Зэльве Гродзенскага пав. нар. Аўген Смаршчок, праваслаўны сьвятар, старшыня Саюза Беларусаў у Бэльгіі. Рукапаложаны ў сан сьвятара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у 1950 г., быў адным з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бэльгіі. Памёр 25.09.1984 г. у Грэверы каля Лювэну ў Бэльгіі.
  • (102) – 25-28.09.1921 г. у Празе адбылася Першая Усебеларуская Канфэрэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў з Заходняй Беларусі, Латвіі, Летувы, Нямеччыны, Чэха-Славакіі. Прысутныя падтрымалі прынцып поўнай незалежнасьці ды непадзельнасьці Беларусі. Між іншым удзельнікі сходу сьцьвердзілі, што лічаць ворагамі беларускага народу кожнага хто прызнае Рыжскі мірны трактат, які падзяліў беларускія землі між Расею і Польшчу. Прысутная на канфэрэнцыя была беларуская дзеячка родам з падбеластоцкіх Агароднічак Вера Маслоўская (Матэйчук).
  • (85) – 25.09.1938 г. у Краснасельскім каля Ваўкавыска нар. Вячаслаў Целеш, мастак і беларускі дзеяч у Латвіі. Жыве ў Рызе. Віншуем!
  • (58) – 25.09.1965 г. у Гільдэсгайм у Нямеччыне памёр Міхась Маскалік (нар. 18.03.1903 г. у Гарадзеі), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, беларускі хадэцкі дзеяч.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis