Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

„Бязмежжа – 2019”

Удзельнікі „Бязмежжа ‘2019”. Фота Паўла Грэся
Удзельнікі „Бязмежжа ‘2019”.
Фота Паўла Грэся

20-22 снежня ў аграсядзібе Bora-Zdrój у Ляўкове (Нараўчанская гміна) беларускія літаратары з Беларусі і Падляшша 22-гі раз сустрэліся на літаратурным семінары „Бязмежжа”. Удзельнікі абмяркоўвалі стан беларускай літаратуры, падвялі яе вынікі за мінулы год.

Беларускую літаратуру на Падляшшы прадстаўлялі м.інш. Надзея Артымовіч, Міхал Андрасюк, Міра Лукша, Ганна Кандрацюк, Юры Плютовіч, Віктар Стахвюк, Андрэй Сцепанюк, Кацярына Сянкевіч.

Войт Нараўчанскай гміны ў Гайнаўскім павеце Яраслаў Галубоўскі як гаспадар месца семінару віншуе Міхала Андрасюка, літаратара з Гайнаўчыны Фота Міры Лукшы
Войт Нараўчанскай гміны ў Гайнаўскім павеце Яраслаў Галубоўскі як гаспадар месца семінару віншуе Міхала Андрасюка, літаратара з Гайнаўчыны
Фота Міры Лукшы

На семінары пабывала багатая дэлегацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў з Мінска і Гродна. Прыехалі м.інш. Ціхан Чарнякевіч, Ілля Сін, Наталля Русецкая, Марына Шода, Алесь Камоцкі, Віктар Сазонаў, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Хільмановіч.

Падчас „Бязмежжа” прайшлі аўтарскія сустрэчы, прэзентаваліся новыя выданні (у тым ліку пераклады на беларускую мову польскай лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Вольгі Такарчук. У праграме былі таксама бардаўскія выступленні Алеся Камоцкага, Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Хільмановіча ды паказ дакументальнага фільма Міколы Ваўранюка „Канцэрт жыцця”.

Арганізатарамі семінара з’яўляюцца Беларускі саюз у Польшчы ды Саюз беларускіх пісьменнікаў з Мінска.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com