Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гісторыя

Белавежская пушча ў 1941 г. (ч. 2)

Заахвочвальныя мерапрыемствы па знішчэнню драпежнікаў зрабілі сваю справу, пагалоўе драпежных відаў жывёл значна паменшылася, а мядзведзь быў знішчаны цалкам.

Непланамернае і бессістэмнае вядзенне паляўнічай гаспадаркі часцяком прыводзіла да перанаселенасці пушчы дзікімі жывёламі, у сувязі з чым адчуваўся недахоп кармоў, узнікалі эпізаатычныя і інвазійныя захворванні, і ў выніку пагалоўе звяроў паменшылася. Не ратавалі гэтага арганізаваныя ў вялікай колькасці кармушкі (167) і кармавыя склады, пабудаваныя на тэрыторыі пушчы спецыяльна для падкормкі жывёл.

Уся кармавая расліннасць, якая пакрывае глебу, і галінкі драўняных парод, якія маглі дастаць капытныя жывёлы, у той перыяд былі імі з’едзены.

У рэзультаце названых прычын пагалоўе рэдкага і самага каштоўнага віду жывёл – зубра – у 1914 годзе значна скарацілася, складаючы 730 асобін.

Пры паўторным лесаўпарадкаванні, вырабленым у 1910 годзе, існуючыя кварталы разбіты былі на дзве часткі шляхам прарубкі дадатковых квартальных прасек, якія падзялялі двухвёрстныя кварталы напалову.

Адступленне царскай арміі ў 1915 годзе, у час першай вайны, якое суправаджалася высяленнем жыхароў і спальваннем населеных пунктаў, закранула таксама і пасёлак Белавежу. Большасць яго насельніцтва была эвакуіравана, а цэнтральная частка пасёлка (Стачок) спалена. На месцы пасёлка немцы арганізавалі лагеры, у якіх утрымліваліся ваеннапалонныя рускія і французы.

Натуральна, што імперыялістычная вайна (1915-1918) згубна адбілася на фауне Белавежскай пушчы. Асабліва моцна пацярпела пагалоўе зубра, большую частку якога вынішчылі, а тыя, што засталіся асобнікі вывезлі ў Нямеччыну. Да 1920 году ніводнага зубра ў Белавежскай пушчы не засталося. Такая ж доля ласёў і даніэляў (ланяў).

Якія захаваліся амаль у некранутым выглядзе лесу пушчы ў перыяд нямецкай акупацыі ў значнай ступені падвяргліся высечцы. Характэрна што для лепшай вывазкі і апрацоўкі лесаматэрыялаў, высечаных у пушчы, немцы, рукамі ваеннапалонных, пабудавалі на тэрыторыі пушчы звыш 300 кіламетраў вузкакалейных чыгуначных дарог, якія перасякаюць яе ва ўсіх кірунках, а таксама Гайнаўскі і Грудкоўскі тартачныя заводы.

Па Рыжскай мірнай дамовe 1921 года Белавежская пушча адышла да былой Польшчы.

Шляхецкі ўрад панскай Польшчы хутка ператварыў гістарычны запаведнік ў прыбытковае прадпрыемства, перадаў спачатку эксплуатацыю лясных масіваў пушчы англійскай канцэсіі, узамен вырабляючы узмоцненую рубку сваімі сіламі.

Гэтая драпежніцкая рубка не кранула толькі асобных, параўнальна невялікіх масіваў, дзякуючы гэтаму захаваны ў першабытным стане некалькі так званых «рэзерватаў» (запаведных участкаў), агульнай плошчай каля 7000 га, у тым ліку Паркавае лясніцтва, якое было арганізавана немцамі і называлася «Парк першабытнай  прыроды».

Паляванне ў Белавежскай пушчы польскі ўрад дазваляў толькі кіруючым колам Польшчы і, па іх запрашэнні, найбольш уплывовым асобам з польскай шляхты і высокапастаўленым прадстаўнікам іншых дзяржаў.

Пабывалі тут на паляванні ў свой час Герынг, Чыяна, Хорт і іншыя міністры розных большых і меншых дзяржаў. Кожнае такое паляванне польскі ўрад заўжды стараўся выкарыстоўваць у антысавецкіх мэтах.

За права стрэлу ў пушчы для асоб, якія не належаць да кіруючых колаў, бралася плата па таксі: за аленя 500-700 злотых, глушца – 50 злотых і т. д.

Няма чаго і казаць, што права на «выстрал» даставалася толькі багацеям.

Асноўным відам палявання, увесь час практыкаваным у пушчы як у перыяд валодання ёю царскай Расіяй, так і Польшчай, было паляванне з загоншчыкамі. Для гэтай мэты ў некалькіх навакольных кварталах загоншчыкі выганялі звера да цэнтра, дзе размяшчаліся паляўнічыя. За два-тры дні палявання забівалі да 50 дзікоў, да 20 аленяў і шмат іншых жывёл. Як правіла, пад стрэл заганяліся найбольш буйныя асобнікі. Да 1915 года адстрэльваўся таксама і зубр.

Паляванне суправаджалася вялікай цырымоніяй. Забітую дзічыну звазілі да палаца, раскладвалі шэрагамі або падвешвалі на спецыяльна пабудаваных перакладзінах, а ўвечары паляўнічыя слухалі гукі «памінальных маршаў», выкананых аркестрам трубачоў, пры святле «Юпітэра» любаваліся сваімі трафеямі.

У 1929 годзе былі ўвезены назад на сваю радзіму – у Белавежскую пушчу – закупленыя ў Германіі і Швецыі чатыры зубры, якія былі змешчаны ў так званы звярынец, які прадстаўляў сабой адгароджаны фундаментальным плотам участак лесу.

Рэвізіяй лесаўпарадкавання, праведзенай у 1930 годзе, стодзесяцінныя кварталы былі разбітыя на больш дробныя адзінкі – чвэрці квартала з пазначэннем іх літарамі A, B, C, D. Нумарацыя кварталаў захавана ранейшая.

У 1936 году Свіслацкая дача, па судзе патомкаў памешчыка Тышкевіча з польскім урадам, перайшла ва ўласнасць нашчадкаў Тышкевіча.

У гэтым жа годзе завезены з Білгарая і размешчаны ў асобным загоне некалькі хатніх конікаў з прызнакамі тарпанаў – дзікіх коней, калісьці  пражываючых у пушчы.

У цяперашні час Белавежская пушча, уключаючы і Свіслацкую дачу, аб’яўлена Беларускім Дзяржаўным запаведнікам з непасрэдным падпарадкаваннем яго Кіраўніцтву па запаведніках, заапарках і заасадах пры СНК БССР”.

Арганізаваны быў у пушчы Дзяржаўны савецкі запаведнік, у задачы якога ўвайшлі ахова, узбагачэнне і вывучэнне жывёльнага і расліннага свету. Годна завяршылася шматвяковая гісторыя гэтага выдатнага лесу.

Для шматлікіх турыстаў савецкая пушча будзе служыць як бы раскрытай кнігай, жывой лабараторыяй, у якой лёгка зразумець матэрыялістычныя асновы прыродазнаўства і шляхі вывучэння і асваення жывых прыродных багаццяў.

Белавежская пушча, як Дзяржаўны запаведнік, у адпаведнасці з Канстытуцыяй (асноўным законам) Саюза Сацыялістычных Рэспублік, з’яўляецца зараз не прыналежнасцю асобных асоб, а дзяржаўнай уласнасцю, значыць усенародным здабыткам.

Рэльеф і памер пушчы

Тэрыторыя Белавежскай пушчы размешчана на вышыні 150-170 м над узроўнем мора, займаючы водападзел басейнаў рэк Буга, Нёмана і Прыпяці.

Найбольшым узвышшам  з’яўляецца частка з мястэчкам Белавежа, адкуль накіроўваюцца лёгкія схілы ва ўсе бакі пушчы. Некаторыя пагоркі названыя «гарамі» (Крэмянёвая, Віскулі, Красько і іншыя), хоць самы высокі з іх не перавышае 194 м над узроўнем мора.

Усходні схіл пераходзіць у вялікія балоты – Дзікі Нікар, Вялікі Кут і т. п. Паўднёва-ўсходняя частка пушчы мае больш усхваляваны рэльеф. Аддзельныя пагоркі, злучаюцца і цягнуцца ад Белавежы да вёскі Хідры.

Паўднёва-заходні схіл паступова пераходзіць у раўніну, падзеленую ракой Лясная на дзве часткі.

 (працяг будзе)

(апрац. Лук)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis