Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Back to Belarus

Такую назву мае даволі цікавы блог у сацыяльнай сетцы Instagram, прысвечаны жыццю ў Беларусі ў дзевяностыя і на пачатку нулявых гадоў. У ім размешчаны здымкі, зробленыя як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі. На фота можна ўбачыць не толькі вядомых палітыкаў, спартсменаў, дзеячаў культуры, але і звычайных людзей – калгаснікаў, працаўнікоў заводаў, прадаўцоў з правінцыяльных магазінаў. Асобная частка матэрыялаў прысвечана знакавым падзеям у жыцці краіны. Словам, у блогу сабрана ўсё тое, чым жыло тагачаснае беларускае грамадства. 

Перад праглядам наведвальнікаў старонкі папярэджваюць, што змест можа выклікаць у іх пачуццё настальгіі. І, напэўна, гэта не жарт. Праглядаючы фотаздымкі гарадоў і вёсак, канцэртаў папулярных у тыя часы музыкаў, нават фрагменты незразумелай сучаснай моладзі рэкламы, той, чыё дзяцінства ці маладосць прайшло на рубяжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў, адразу пачне ўспамінаць самога сябе дваццацігадовай даўніны.

Юрась, стваральнік блога, нарадзіўся ў пачатку дзевяностых у невялікім горадзе пад Мінскам, а зараз жыве ў Літве і працуе ў сферы медыя. Хлопец кажа, што зусім крыху заспеў іншую Беларусь, але нічога не запамятаў. 

Свой праект жа вырашыў пачаць у лістападзе 2020 года, абмяркоўваючы з дзяўчынай, чаго не хапае ў інфармацыйным асяроддзі. Сапраўды, адзначае аўтар блога, па-за кантэкстам змест, што публікуецца, выглядае міла і навявае моцную настальгію, але ў кантэксце – гэта фота з дзяржавы, куды хацелася б вярнуцца ў іншых абставінах. 

Мая дзяўчына, – успамінае Юрась, – некаторы час мне дапамагала шукаць фатаграфіі, але з большага Back to Belarus з’яўляецца праектам аднаго чалавека, якому часам моцна дапамагаюць падпісчыкі, за што ім вялікі дзякуй.

Паводле аўтара, яго блог не мае камерцыйнага характару і ён ніколі не меў мэты зарабіць на сваім праекце грошы. Юрась кажа, што на за ўвесь час існавання Back to Belarus да яго толькі аднойчы звярнуліся з канкрэтнай прапановай аб рэкламе, ад якой давялося адмовіцца. А цяпер з улікам наяўнасці палітычнага кантэнту наўрад ці хтосьці з Беларусі захоча размяшчаць у яго рэкламу, – упэўнены блогер. 

Усе фота- і відэа-матэрыялы, што публікуе Юрась, прысвечаны даволі кароткаму перыяду. Хлопец прызнаецца, што мае да яго пэўныя сантыменты, бо ў тыя часы быў дзіцём.

– Я рос у правінцыі на расійскім тэлевізары і многае беларускае прайшло міма мяне, – дадае ён, – вось цяпер гэта наганяю і дзялюся з падпісчыкамі: паглядзіце, як гэта было крута. Ці памятаю я добра тыя часы, складана адказаць, штосьці памятаю, штосьці забылася.

Большасць здымкаў для блогу Юрась знаходзіць у Інтэрнэце. Але прызнаецца, што самы любімы яго кантэнт — карыстальніцкі, то бок дасланы падпісчыкамі. 

На пытанне, ці хацеў бы ён вярнуцца ў той перыяд, стваральнік Back to Belarus станоўча адказвае, што не хоча назад у мінулае: «Проста таму, што яно ўжо мінула. Можна сумаваць па тым, што было, па тых, хто быў, але вярнуць гэта ўсё нерэальна. Таму трэба жыць і радавацца сёння. Як было у Барадуліна: Жыві ў сягонняшнім дні, каб заўтрашні стаў тваім.

Сяргей Александровіч 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (138) – 30.11.1886 г. у Вільні нар. Юліяна Вітан-Дубейкоўская (дзявочае Мэнке), беларуская грамадзкая дзеячка. Зьвязана была зь беларускім нацыянальным рухам з 1915 г. Памерла 28.09.1969 г. у Нюрнбэргу ў Нямеччыне.
  • (117) – 30.11.1907 г. у в. Грэлікі Вілейскага павету нар. Мікалай Лапіцкі, царкоўны дзеяч, сьвятар з 1934 г. (пачаткова ў Ашмяне). Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 г., на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. З 1944 г. у эміграцыі, настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (ЗША). Памёр 8.08.1976 г., пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis