Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Калекцыя

Анна Салянка – сьвятло аднойдзенай зоркі

Анна Салянка аб’явілася зусім нечакана тры гады таму назад, дзякуючы праф. Міхайлу Селівачову з Кіева. Ён менавіта ўспомніў пра сваіх продкаў на старонках віленскага квартальніка „Znad Wilii”. Гэты кіеўскі мастацтвазнаўца аказаўся быць унукам адной з заснавальніц Горадзенскага гуртка беларускай моладзі. Хаця незашмат вядома пра яго бабулю і яе сям’ю, але затое захавалася багата здымкаў і негатываў, дакументаў і карэспандэнцыі.

І ўсё гэта цудам дайшло да нашага часу, дзякуючы перш наперш мужу Анны Салянкі – Аляксею Селівачову, які пасьля яе сьмерці з’ехаўшы ў 1918 г. з Вільні ў Харкаў, забраў з сабой усе гэтыя скарбы. Аднак яму, настаўніку па прафесіі, не было суджана доўгае жыццё – памёр на сухоты ў 1919 г. на 32 годзе жыцця. Але ў Харкаве пасьпеў пазнаёміцца і ажаніцца з настаўніцай Еўдакіяй Шулікай. Шчасьлівае жыцьцё не трывала доўга – аўдавеўшая настаўніца засталася з 5-гадовым сынам Аляксея Селівачова – Ромам і з яго багатай спадчынай. Выйшаўшы паўторна замуж за архітэктара Георгія Іконнікава, гадавала з ім прыёмнага сына і – што найважнейшае – захавала ўсе памяткі па сваім першым мужу. Яго унук Міхаіл, сын Рамана Селівачова, народжаны ў 1946 г., у прыёмнай бабулі Еўдакіі праводзіў канікулы і ўжо ў дзяцінстве інтрыгавалі яго скарбы на гарышчы, якія паступова перавозіў у Кіеў. І так стаў уладальнікам немалой сямейнай калекцыі, якая адкрывае таямніцы Гарадзенскага (а мабыць і Кузьніцкага) роду Салянкаў. Нажаль яго сямейныя веды пра род прадзедаў невялікія – не было каму іх перадаваць. На працягу стагоддзя зьніклі сьляды сям’і Салянкаў – бацькі Анны – Пятра, яе сястры Марыі, якая апекавалася яе дачкой Лёляй, і братоў: Іосіфа, Аляксандра і Уладзіміра. На сёньня пакуль сенсацыйнае вяртанне Анны Салянкі навязвае шмат пытанняў і загадак, мабыць нешта ўдасца яшчэ высьветліць. Напрыклад у віртуальнай прасторы Дзяржаўнага архіва ў Беластоку можна знайсьці выпіску з метрычнай кнігі, у якой зафіксаваны пад датай 30 мая 1911 г. шлюб Анны Салянкі з Алексеем Селівачовым.

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com