Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Абаронца незалежнасці Беларусі

24 студзеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Шклоўскі раён у Магілёўскай вобласці, сваю малую радзіму. Падчас сустрэчы з працоўным калектывам завода газетнай паперы ў Шклове як звычайна падчас такіх „гаспадарскіх” візітаў павучаў, наказваў і грымеў у справах прадпрыемства ды бягучай палітыкі дзяржавы.

– Калі ты вырабляеш табурэтку, – крычаў Лукашэнка на дырэктара завода, – імпартнай табурэткі ў краіне быць не павінна. – Так аднёсся да лішніх імпартных пакупак. Абурыўся таксама паводзінамі чэшскага інвестара, які не стрымаў дамовы, не інвестуючы ў абсталяванне для вырабу дэкаратыўнай паперы. Дырэктар запэўніў, што гэта будзе рэалізаванае. – Адказваеце за гэта „галавой”, разам з міністрам! – грымеў Лукашэнка.

Шмат увагі кіраўнік дзяржавы прысвяціў сваім перагаворам з Уладзімірам Пуціным па паглыбленню інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Прыгадаў словы расійскага прэзідэнта, які яму сказаў: „Хочаце мець такія цэны на газ як у нас –  уваходзьце ў склад Расіі”.

– Такога не можа быць, – нервова адказаў Лукашэнка. – Я не хачу быць апошнім прэзідэнтам Беларусі. Ганарова быць першым, але апошнім быць не хачу. У нас ёсць свая краіна, мы – суверэнныя і незалежныя. Мы сваім розумам і рукамі будуем сваю краіну. Я хачу, каб нашы дзеці жылі на гэтым кавалку зямлі ў міры і згодзе.

Пры тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусам расіяне не чужыя. – Гэта нашы людзі, – сказаў. – Праўда, ад іх мала што залежыць цяпер, – дадаў.

Фота  – кадр з тэлеканала CTV.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (129) – 22.06.1896 г. у фальварку Пестуны Новапагоскай воласьці нар. Браніслаў Туронак (пам. 19.09.1938 г. у Дукштах, там і пахаваны), беларускі нацыянальны дзеяч, лекар.
  • (118) – 22.06.1907 г. у Дынабургу нарадзілася Вольга Пракаповіч, мастачка. Вучылася на факультэце мастацтва Віленскага ўнівэрсытэта, праектавала вокладку часопіса „Калосьсе”. Паваенны лёс невядомы.
  • (84) – 22.06.1941 г. – пачатак нямецка-савецкай вайны.
  • (33) – 22.06.1992 г. у Лембарку на Памор'і памёр Аўген Бартуль (нар. 26.02.1908 г. у Пецярбурзе), дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюза (1927-1931), паэт і публіцыст. У 1931 г. закончыў права ў Віленскім унівэрытэце. З 1936 г. працаваў судзьдзёй у Ашмяне, Яшунах, а з 1937 г. у Лунінцы (з 1938 г. быў там кіраўніком Гродзкага суда).
  • (22) – 22.06.2003 г. у Бараўлянах на Меншчыне памёр Васіль Быкаў (нар. 19.06.1924 г. у Бычках на Віцебшчыне), выдатны беларускі пісьменьнік. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com