Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    14. „Janeczak”

    Za Niemca wielmi niŭdziacznym było być sołtysam wioski. Naznaczali ich akupanty, kab życielam pieradawali ŭsiakija zahady nimieckaj administracji i Gestapa. Sałtyse byli asabisto adkaznyja za wykonwannie hetych kamandaŭ. Pieradusim mieli abawiazak dapilnawać, kab haspadare addawali Niemcam nałożanyja na ich kantyhienty zboża, miasa ci małaka i...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Аўтахтоны і дыяспара

„Давайце пазнаёмімся” – сустрэча беларусаў з’ехаўшых з-за мяжы і аўтахтонных з Падляшша Фота Радыё Рацыя
„Давайце пазнаёмімся” – сустрэча беларусаў з’ехаўшых з-за мяжы і аўтахтонных з Падляшша
Фота Радыё Рацыя

26 лістапада ў беластоцкім рэстаране Кавэлін адбылася інтэграцыйная сустрэча прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Беласточчыны і дыяспары з Беларусі. Прайшла яна пад лозунгам „Давайце пазнаёмімся” і была сарганізаваная з ініцыятывы фонду Беларусь 2020 дзякуючы фінансавай дапамозе пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Прынялі ў ёй удзел прадстаўнікі між іншым Радыё Рацыя, тыднёвіка Ніва, Беларускага аб’яднання студэнтаў і Беларускага гістарычнага таварыства, якія расказалі пра дзейнасць сваіх арганізацый беларусам, што нядаўна прыехалі ў Беласток. Сустрэча прайшла ў цёплай ды сардэчнай атмасферы.

Пасля ў Фейсбуку прысутны там былы член БАСу з горыччу выказаўся – па-польску, вядома – пра магчымасці супрацоўніцтва аўтахтонаў з дыяспарай. Напісаў, што нашы арганізацыі даўно ўжо страцілі свой патэнцыял і папраўдзе нічога канкрэтнага эмігрантам з Беларусі прапанаваць не могуць. На яго думку прыезджыя больш рэальна бачаць беларускую рэчаіснасць і яе перспектывы чымсьці меншаснае асяроддзе на Падляшшы.

Такое выказванне выклікала кароценькую дыскусію. Наша сяброўка пракаментавала, што галоўнай прычынай большай інтэграцыі дыяспары з меншасцю з’яўляецца мова. „Мне балюча ад таго, як яны шпараць па-расейску на мітынгах пад консульствам” – напісала.

Эмігрант, які ў Беластоку жыве ўжо дваццаць гадоў і з’ехаў з Беларусі не па палітычных, але эканамічных прычынах, адказаў, што „мова – важны і адметны чыннік тоеснасці, але ўсяго адзін з”.

Той жа былы БАСавец зрабіў яшчэ прыкрасць сваім цяпер наследнікам, якія разам з фондам Тутака плануюць падняць новыя ініцыятывы ў карысць беларускасці, пра што расказалі на сустрэчы. Тымчасам ён падсумаваў, што студэнты быццам не ведаюць што рабіць. У адказ хлопец з новай управы БАСу напісаў доўгі каментар, у якім пажаліўся на старэйшага сябра, што той замест падтрымаць цяперашнюю моладзь і даць свае парады, толькі крытыкуе.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis