Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Cztery miny na Niemcaŭ u Staroj Wilejcy letam 1943 r.

    Ściapanawa daczka kali staje pierad dźwiaryma rodnaj chaty, adrazu ŭspaminaje baćka, jakoho padstrelili bandyty na jaje waczach. Ja raskazaŭ, jak taja tragediu zastałasia ŭ pamiaci ludziej z wioski. Kali spomniŭ pra dochtara „Maroza”, starejszaja kabieta skazała imia i familju: Wacław Mróz. Praz paru miesiacaŭ u…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Наша архітэктура

Драўляныя дамы прыязныя чалавеку

У маёй роднай вёсцы Новае Ляўкова Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета яшчэ стаяць 43 драўляныя дамы. Яны найбольш прыязныя для чалавека. У іх свойскі клімат. Хаты найчасцей былі пабудаваны з тоўстых сасновых бярвёнаў (хто ж не любіць паху духмянага сасновага лесу). Пры іх будавалі ганачкі (яны як дэкаратыўная чаcтка хаты і як месца адпачынку пасля працы). Архітэктурная разьба выступала каля калонак, на падстрэшніку, шчыце, вятроўках. Гэтыя дэкаратыўныя элементы – працяг агульнага знешняга ўпрыгожання хаты.

Дамы мелі трохшыбавывя вокны ды маленькія 1-2 акенцы ў шчытах. Вокны ўпрыгожвалі пры дапамозе шалёўкі, ліштваў і аканіц. Знізу былі падаконнікі, па якіх сцякае з вакон вада. У пасляваенны перыяд дахі дамоў былі крыты цэмента-вапнавай шэрай або аранжавай керамічнай чарапіцай. Вуглы дамоў шалявалі гладкімі дошкамі і на іх набівалі арнамент, геаметрычныя фігуры, элементы раслін, кветкі або птушкі – усё ў суровай сіметрыі. Багацейшыя жыхары Новага Ляўкова куплялі на вуглы дэкарацыйныя драўляныя рэзьбы. Некаторыя дамы былі абабітыя шалёўкай. Зімой у ашаляваных хатах было куды цяплей унутры.

Зараз бацькоўскія дамы перанялі іх дзеці і яны перабудоўваюць іх па-свойму. Важна, што іх аднаўляюць. Інакш нічога бы не асталося. Гэтак сталася з дзевяцю хатамі. Яны зніклі бясследна. На месцы сядзіб можна сустрэць яшчэ старыя пладаносныя дрэвы (яблыні, слівы і грушы), кусцікі бэзу, язміну або чаромхі. А ёсць і так, што месцы колішняй сялянскай сядзібы зараслі кустамі, буйнай травой, палыном, лопухамі, крапівой ды ўсялякім іншым пустазеллем. 

Адзін з нядаўна адрамантаваных дамоў у Новым Ляўкове Фота Янкі Целушэцкага
Адзін з нядаўна адрамантаваных дамоў у Новым Ляўкове
Фота Янкі Целушэцкага

Гэтыя дамы з канца мінулага стагоддзя асталіся ў маёй памяці. Былі яны прыгожыя, некаторыя з ганачкамі. Вельмі арыгінальны быў ганачак пры хаце на скрыжаванні дарог. Знаходзіўся ён пры самай вуліцы. На ганачак мог зайсці кожны, каму з пешаходаў спатрэбілася крыху адпачыць з дарогі. Бывала тут збіралася моладзь пад вечар у святочныя дні. Пры хатах раслі высокія дрэвы: ліпы, бярозы, ясені, вязы і вербы. Восенню было асабліва калярова. Лісця нападае цэлыя гурбы. Калі дзьмуў вецер яно так ціхенька шапацела на галінах дрэў ды ішоўшаму пад нагамі.

Цяпер у маёй вёсцы над Баброўкай пустуе васямнаццаць драўляных дамоў, у тым ліку адна хата апусцелая пасля пажару. Апошнім часам памерлі чатырнаццаць старэйшых чалавек. Сяло пусцее і пусцее. Зімой жыццё ў вёсцы замірае. Становіцца пуста і глуха. Заміраюць панадворкі, бо на іх ужо няма кароў, коней, авечак ды хатняй птушкі. Ніхто не выходзіць на панадворак, няма мітусні як калісьці. Не прылятае нават дзікая птушка. 

Dom z okładki. Ten dom znajduje się w gminie Dubicze Cerkiewne i jest pięknym przykładem zachowania podlaskiej tradycyjnej architektury drewnianej i przystosowania jej do współczesnych standardów użytkowych. Jego właściciele – Paulina i Wojciech Siegieniowie trzy lata temu przewieźli zbudowany w 1948 r. budynek ze wsi Saki pod Bielskiem. Belki ścienne były w tak dobrym stanie, iż nie wymagały uszczelnienia. Dom został ocieplony z zewnątrz wełną skalną i obity nową szalówką w tradycyjnym układzie mocowania. Pomieszczenia wewnątrz zostały gustownie wykończone. Dom ogrzewany jest dwoma piecami kaflowymi. Fot. Paulina Siegień
Dom z okładki. Ten dom znajduje się w gminie Dubicze Cerkiewne i jest pięknym przykładem zachowania podlaskiej tradycyjnej architektury drewnianej i przystosowania jej do współczesnych standardów użytkowych. Jego właściciele – Paulina i Wojciech Siegieniowie trzy lata temu przewieźli zbudowany w 1948 r. budynek ze wsi Saki pod Bielskiem. Belki ścienne były w tak dobrym stanie, iż nie wymagały uszczelnienia. Dom został ocieplony z zewnątrz wełną skalną i obity nową szalówką w tradycyjnym układzie mocowania. Pomieszczenia wewnątrz zostały gustownie wykończone. Dom ogrzewany jest dwoma piecami kaflowymi.
Fot. Paulina Siegień

Зараз мне сняцца колішнія людныя прыгожыя драўляныя дамы ў Новым Ляўкове ды і ў суседніх вёсках. Успамінаю сваё дзяцінства і працу ў школе ў вёсцы Старое Ляўкова, у якой настаўнічаў. Памятаю старыя і ўсё ж прытульныя дамы, панадворкі і прыхатнія садочкі аднавяскоўцаў. Шмат з іх зараз няма ў нашым ціхім сяле. Адышлі ў нябыт таксама драўляныя лавачкі, якія стаялі пры хатах і каля платоў на вуліцы.

Я цяпер жыву ў даволі вялікай хаце маіх бацькоў. У ёй дзевяць вакон. Калі дом пабудавалі 90 гадоў таму, жылі ў ім дзве сям’і. Апрача ўсяго мелі дзве кухні. Потым старэйшы брат майго бацькі пабудаваў сабе прыгожую новую драўляную хату (накрыў яе аранжавай дахоўкай) на калёніі, дзе меў сваё поле і вялікае пасбішча, і туды пераехаў жыць з сямёй. З часам каля дому дзядзька развёў садочак. Раслі ў ім перш-наперш грушы, яблыні, вішні і слівы. Цяпер на калёніі няма ані следу па ягоных хаце, стадоле і хляве. Нічога не асталося з агароджы. Ужо тут растуць вечназялёныя сасонкі. 

Драўляны бацькоўскі дом, у якім жыве аўтар артыкула Фота Янкі Целушэцкага
Драўляны бацькоўскі дом, у якім жыве аўтар артыкула Фота Янкі Целушэцкага

Няма ўжо ў жывых маіх бацькоў. Я на пенсіі і прыехаў з горада, з Беластока ў Новае Ляўкова і тут дажываю. Зрабіў сякі-такі рамонт хаты, паставіў новую агароджу. Хаты не ашаляваў. Яна на колішні лад. Па архітэктуры нічым не розніцца ад іншых тутэйшых хат. Звонку сям-там блішчыць як бурштын смала на сценах з сасновага бярвення. У сваім драўляным доме і сваім асяроддзі я адчуваю сябе найлепей.

Янка Целушэцкi

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (374) – каля 1651 г. у Ляхавічах нарадзіўся Ілья Ф. Капіевіч, беларускі асьветнік і кнігавыдавец. Аўтар каля 20 падручнікаў, слоўнікаў, навучальных дапаможнікаў. Памёр 23.09.1714 г. у Маскве.
  • (364) – пачатак у красавіку 1661 г. антырасійскага паўстаньня ў Дзісьне, Себежы, Гомелі ды іншых беларускіх гарадах.
  • (132) – 6.04.1893 г. у в. Калодчына, Вілейскага павету нар. Язэп Гаўрылік (расстраляны савецкімі органамі  8.12.1937 г.), дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі. Адзін з заснавальнікаў у 1922 г. Беларускай Гімназіі ім. Ф. Скарыны ў Радашковічах, актыўны дзеяч Таварыства Беларускай Школы. У 1928 г. выбраны паслом у польскі сойм. У 1931 г. быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 г. абмяняны на палітычных вязьняў з СССР. Жыў у Менску. У верасьні 1933 г. быў арыштаваны. Вязень ГУЛАГу на Салавецкіх астравах ды будаўнічых лагероў Беламорска-Балтыйскага каналу.
  • (120) – 6.04.1905 г. у Кіеве памёр Іосіф Баранецкі (нар. у 1843 г. на Гродзеншчыне), прыродазнавец, пэдагог. Закончыў Беластоцкую гімназію і прыродазнаўчае аддзяленьне Пецярбургскага ўнівэрсытэту (1886), з 1873 г. прафэсар батанікі Кіеўскага ўнівэрсытэта, з 1903 г. – дэкан Фізыка-матэматычнага факультэта, аўтар „Курса батанікі для студэнтаў мэдыцынскіх факультэтаў” (1879).
  • (115) – 6.04.1910 г. у Пецярбурзе (род паходзіў зь вёскі Агароднікі на Наваградчыне) нар. Барыс Кіта (Кіт), выдатны фізык, канструктар амэрыканскай ракетнай тэхнікі. З 1972 г. жыў у Франкфурце-на-Майне ў Нямеччыне. Памёр 1.02.2018 г., пахаваны ў Вісбадэне.
  • (113) – 6.04.1912 г. у Пецярбурзе нар. Леанід Барысаглебскі, фізык, настаўнік. Выпускнік Наваградзкай Беларускай Гімназіі і Віленскага Унівэрсытэту. Член Беларускага Студэнцкага Саюзу. З 1944 г. быў выкладчыкам Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску, распрацаваў рэлятывістычную тэорыю элемэнтарнай часьціны. Памёр 28.01.2006 г. у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis