Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У суботу перад Вялікаднем

Фота Касцёл у Мядзведзі чах Ляхавіцкі раён. Фота ілюстрацыйнае
Фота Касцёл у Мядзведзі чах Ляхавіцкі раён. Фота ілюстрацыйнае

Праваслаўных і католікаў у вёсцы заўсёды было прыкладна пароўну. Можа, тых першых, трохі больш. Гэта тыповая сітуацыя для захаду Беларусі, а бліжэй да польскай мяжы ёсць паселішчы, дзе жывуць амаль адны католікі. Гісторыя, пра якую ніжэй пойдзе гутарка, таксама тыповая. Нават калі касцёл у гэтым апавяданні замяніць на царкву, сэнс застанецца той самы. Амаль сорак гадоў прайшло з таго моманту, калі людзям ужо не перашкаджаюць ісці ў храм. Але ці сталі яны за гэты час бліжэйымі да Бога? Калісьці цэрквы ды касцёлы ператваралі ў зернясховішчы ды склады, потым зноў адчынілі і дазволілі там маліцца. Але ці аднавілася ў людзях вера ці, хутчэй, традыцыі? Тое яшчэ пытанне!

Факт у тым, што на працягу ўсяго года на нядзельных імшах у касцёле прысутнічаюць адны і тыя ж асобы. Часцей за ўсё гэта кабеты ў сталым узросце. Яны ж прыбіраюць ці упрыгожваюць храм да святаў. Можна ўбачыць маладых бацькоў з дзецьмі, якія прыязджаюць у вёску, каб наведаць блізкіх. А ў будні дзень добра калі пару чалавек будзе ў храме. Мужчыны дык увогуле вельмі рэдка прыходзяць, найчасцей, калі жонкі прымушаюць іх разам ісці.

Затое на вялікія святы, на Божае Нараджэнне ці на Вялікдзень, касцёл заўсёды амаль поўны, можна ўбачыць нават тых, хто прыходзіць адзін раз ці двойчы ў год. На Вербніцу таксама шмат народу, хаця ксёндз вельмі лагодна нагадвае, што галінкі вярбы ўсяго толькі сімвал і не ачысцяць чалавека ад грахоў.

Вось і ў гэты цёплы сакавіцкі вечар перад Вялікаднем на імшы людзей было шмат. Каля старой цаглянай брамы касцёла стаяла некалькі дзясяткаў аўтамабіляў, ды верныя пешшу падыходзілі ды падыходзілі.

Апошнімі прыйшлі два мясцовыя мужыкі. У абодвух кошыкі, у якіх, натуральна, яйкі, соль ды печыва. Хутчэй за ўсё, жонкі скіравалі пасвяціць у касцёле, каб раніцай у нядзелю разгавецца, а самі засталіся дома гатаваць прысмакі на святочны абед.

Спыніліся абодва каля касцельнай брамы. Адзін намагаўся запаліць цыгарэту, але вясновы вецер гасіў запалкі адну за адной.

– Гэта табе знак, Пятро, – засмяяўся ягоны сябар, – заканчвай ужо курыць, яно здароўю толькі шкодзіць!

Пятро крыва ўсміхнуўся, але ўпарта працягваў марнаваць запалкі, пакуль урэшце сіні тытунёвы дымок не ўзняўся ў паветра. Вецер адразу пагнаў яго далей на захад.

Пакуль Пятро курыў, сябры размаўлялі пра розныя вясковыя справы, свае агароды, калгасны трактар, пагутарылі таксама пра жонак.

Ну, кідай хутчэй, пайшлі, бо ксёндз ужо прыехаў, імша вось-вось пачнецца! – загадаў Пятру кампаньён.

Той кінуў і затаптаў акурак, некалькі разоў глыбока выдыхнуў, каб не вельмі моцна пахла ад яго махоркай і мужыкі спешна пайшлі ў касцёл.

Святочная імша працягвалася доўга, парафіяне, незалежна ад таго, наколькі часта наведвалі касцёл, ішлі да споведзі, прымалі камунію, а голас святара адбіваўся рэхам у старых сценах храма. І на душы неяк вельмі добра было, бо шмат машын стаяла каля брамы, храм быў поўны. Гэта значыць, што вёска яшчэ жывая.

Сяргей Александровіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (116) – 26.05.1909 г. у Рызе нар. Часлаў Ханяўка, грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію і агранамічны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. У час нямецкай акупацыі дзейнічаў у варшаўскім Беларускім Нацыянальным Камітэце. З
  • (99) – 26.05.1926 г. пачало дзейнічаць у БССР Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне „Узвышша”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com