Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Абазналіся… бывае

17 снежня 2023 г.

У Фейсбуку распаўсюдзіў я цудаўнае фота з даваенных Крынак, якое паставіў Томэк Вісьнеўскі, які гадамі займаецца даследаваннем і папулярызацыяй жыдоўскай перадусім тэматыкі. Напісаў ён, што фота прадстаўляе Юзэфа дэ Вірыёна, апошняга ўласніка маёнтку ў Крынках. Для мяне было гэта сенсацыйнае адкрыццё. Калі пабачыў элегантнага маладога мужчыну на крынскім рынку, апранутага паводле тадышняй варшаўскай моды, адразу падзяліўся фота ў некалькіх месцах. Усюды выклікала яно эйфарыю каментароў і падабайкаў.

Гэта стала таксама для мяне нагодай распавесці пра тое, як „Вір’яна” запамяталі жыхары майго Паўднёвага Вострава. Мой бацька расказываў, што яго бачыў. „Вір’ян” у Крынках бываў рэдка, пражываў, працаваў і гуляў у Варшаве. Яго маёнтак за даўгі часткова пераняў віленскі банк. На спрыяльных умовах распрадаваў ён поле пад Рахавікам. Два гектары купіў між іншым мой сусед і далёкі сваяк у Востраве, таксама Хмялеўскі. Людзі ў вёсцы адразу празвалі яго – „Панічык”…

Хутка аказалася, што фота прадстаўляе, на жаль, іншага чалавека. Памылку выправіла Цэцылія Бах-Шчавінская з Крынак, вядомая даследчыца мясцовай гісторыі.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (153) – 4.06.1872 г. у Варшaве памёр Станіслаў Манюшка (нар. 5.05.1819 г. у фальварку Убель на Меншчыне), кампазытар, дырыжор і пэдагог, аўтар вядомых опэр „Галька”, „Страшны двор”. Пачатковую адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Менску. З 1840 г. быў арганістам і дырыжорам у Вільні, у 1858-1872 гг. – дырыжорам і дырэктарам опэрнага тэатру, прафэсарам Музычнага Інстытуту ў Варшаве. У творчасьці выкарыстоўваў беларускі фальклёр.
  • (73) – 4.06.1952 г. у Чыкага (ЗША) пам. Язэп Варонка (нар. 16.04.1891 г. у Кузьніцы Сакольскага пав.), беларускі палітычны дзеяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня БНР, старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі ў 1918 г., міністр беларускіх спраў у Літве да красавіка 1920 г., у 1923 г. выехаў у ЗША (Чыкага), дзе дзейнічаў у беларускіх арганізацыях.
  • (39) – 4.06.1986 г. у Маскве памерла Канстанцыя Буйло (Калечыц), беларуская «нашаніўская» паэтка. Нарадзілася ў Вільні 2(14).01.1893 г. Аўтарка гімну «Люблю наш край». У 1989 г. яе прах быў перанесены ў Вішнева, дзе на магіле пастаўлены помнік.
  • (36) – 4.06.1989 г. у Польшчы адбыліся першыя, часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Удзельнічалі ў ім таксама беларускія кандыдаты: Сакрат Яновіч як кандыдат у Сэнат набраў 22,4 тыс. галасоў, а Яўген Мірановіч як кандыдат у Сойм набраў 14,4 тыс. галасоў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com