Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фотаконкурс

Падляшша ў аб’ектыве

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

 

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

 

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

17 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы былі падведзены вынікі 19-га Агульнапольскага фотаконкурсу „Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава. Прыняло ў ім удзел 150 аўтараў з усяе Польшчы. Агулам прыслалі яны 405 фотаздымкаў, якія прадстаўляюць наш рэгіён. 

Дасланыя працы ацэньвалі прафесійныя фатографы, сябры памерлага дванаццаць гадоў таму незабыўнага Віктара Волкава. Гэта аўтарка фільмаў аб прыродзе Бажэна Валенцік, журналіст і падарожнік Тамаш Класоўскі, ляснік і кінарэжысёр Яраслаў Хыра і фотарэпарцёр Міхал Косць.

ІІ-ая ўзнагарода. „Канчаецца дзень” Фота Міхала Сасьніцкага з Завоі
ІІ-ая ўзнагарода. „Канчаецца дзень” Фота Міхала Сасьніцкага з Завоі

Як кожны год на конкурсных фотаздымках прадстаўлены былі архітэктура, прырода і людзі. На іх відаць таксама як мяняецца Падляшша. Штораз менш ужо традыцыйнага краявіду ды ідылічнай вясковасці як на займальных здымках Волкава. Ідзе новае, якое не такое прывабнае. Таму журы ацаняла конкурсныя працы перадусім з мастацкага боку, шукаючы ў іх нейкай глыбейшай думкі і рэфлексіі.

ІІІ-ая ўзнагарода. „Снежная зіма” Фота Яраслава Якубчака з Крынак
ІІІ-ая ўзнагарода. „Снежная зіма”
Фота Яраслава Якубчака з Крынак

– Гэта свята фатаграфіі, якое славіць наш Падляшскі рэгіён, – сказала старшыня журы Бажэна Валенцік праз відэа, паколькі не магла асабіста прысутнічаць ва ўрачыстасці. 

Вылучэнне. „На захад” Фота Максімільяна Пачкоўскага з Дзецьмірава
Вылучэнне. „На захад”
Фота Максімільяна Пачкоўскага з Дзецьмірава

Лаўрэатам першай прэміі ў конкурсе стаў Павел Баўтручук з Гайнаўкі за серыю фотаздымкаў – партрэтаў самотных жанчын. Другую прэмію атрымаў Міхал Сасьніцкі з Завоі каля Жыўца ў Бескідах, трэцюю – Яраслаў Якубчак з Крынак.

Вылучэнне (спецыяльная ўзнагарода). „Уладар павукоў”. Фота Кароля Залеўскага з Янава-Падляшскага
Вылучэнне (спецыяльная ўзнагарода). „Уладар павукоў”.
Фота Кароля Залеўскага з Янава-Падляшскага

Арганізатарам фотаконкурсу з’яўляецца беларускі музей у Гайнаўцы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, таксама горада Гайнаўка, Гайнаўскага павета ды іншых спонсараў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (87) – 22.10.1937 г. расстраляны Лукаш Калюга (Канстанцін Вашына), нар. 27.09.1909 г. у Скварцах каля Койданава, пісьменьнік.
  • (87) – 22.10.1937 г. расстраляны Флярыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (нар. 28.10.1884 г. у Менску). Закончыў драматычную школу ў Варшаве (1902), арганізаваў беларускія спектаклі і Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў 1917 г. У 20-ыя гг. быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам Беларускага Дзяржаўнага Тэатру (БДТ-1) у Менску. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на прымусовую працу на Беламорканал.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis