Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Вартасць новага погляду на класіку

14 лістапада 2023 г.

Кадр з навейшай экранізацыі „Знахара” З матэрыялаў для прэсы
Кадр з навейшай экранізацыі „Знахара”
З матэрыялаў для прэсы

На сайце Netflix паглядзеў я фільм „Знахар” – новую экранізацыю вядомага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча. З’явіўся ён у канцы верасня і з месца пачаў біць рэкорды праглядаў не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Ужо праз тыдзень заняў другое месца ў рэйтынгу самых папулярных неангламоўных фільмаў на Netflix з 11,9 млн. праглядаў.

Я аднак не спяшаў яго глядзець. Чытаў толькі рэцэнзіі і дыскусіі ў Інтэрнэце. Аказваецца, новая версія кранальнай да слёз гісторыі пра лекара Рафала Вільчура многім спадабалася. Аднак цяжка яе параўноўваць з экранізацыяй Ежы Гофмана з 1981 г., якую добра ведае ўся Польшча, паколькі безупынна паказваюць гэты фільм у тэлебачанні. Усе яго ўжо ведаюць на памяць.

Гэта два розныя фільмы. Цяперашні з кніжкай Далэнгі-Мастовіча няшмат нават мае супольнага. Толькі крыху яе адлюстроўвае. Нават дзеянні адбываюцца не на Віленшчыне, але недзе на Мазоўшы.

У кніжцы дзеянні апісаныя ёсць у рэаліях даваеннай беларускай вёскі. Аўтар паходзіў з Беларусі, нарадзіўся ў Глыбокім на Віцебшчыне. Радалішкі, дзе ў млыне прымаў кніжны знахар Антон Касіба, перанёс на Віленшчыну.

Таму нам, беларусам з Беласточчыны, фільм з 1981 г. вельмі па душы. Першы раз аглянуў я яго адразу пасля прэм’еры ў кінатэатры „Pokój” па вуліцы Ліповай у Беластоку. Падчас паказу быў камплект гледачоў, білеты распрадаваліся загадзя. Найбольш запамятаўся момант з фільму, калі гаспадыня Соня (у гэтай ролі знакамітая Бажэна Дыкель) падымала з пліты каструлю з бульбянымі галушкамі аблітымі скваркамі і нясла іх на стол. Гледачы прастагналі, усім у роце пацякла сліна.

У тым фільме было вельмі шмат свойскіх нам абразкоў. Часткова здымалі яго ў Бельску. Як дублёрка выступіла ў ім вучаніца Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча. Здымачная група прыйшла ў школу і шукала дзяўчыны, якая адыграла б ролю Марысі, седзячы на матацыкле за графам Чыньскім. Відаць акторка Анна Дымна гэтага пабаялася. 

У 2016 г. у Бельску мясцовымі аматарамі быў зняты паўпрафесійны фільм „Пасткі”(„Wnyki”). Прыдуманы як працяг „Знахара” выйшаў настолькі слабым, што ніводзін з тэлеканалаў не схацеў яго паказаць. Было толькі некалькі студыйных паказаў у Бельску. Памятаю, што бюджэт гэтага фільму складаў пару соцень тысяч злотых або і менш. Нічога дзіўнага, што за такія малыя грошы не ўдалося зрабіць фільму на адпаведным узроўні. Хаця сама думка мела сэнс.

Калісь адшукаў я гэтую кніжку Далэнгі-Мастовіча. Хацеў яе прачытаць, каб параўнаць з фільмам і знайсці мабыць эпізоды, якія ў ім не знайшліся. На жаль, дайшоў толькі да дваццатай старонкі. Кніжка „Знахар”, хаця змяшчае інтрыгуючую гісторыю, ёсць вельмі слабая – напісана ўбогай мовай, абсалютна без літаратурных амбіцый.

Дарэчы, Далэнга-Мастовіч спачатку напісаў яе толькі як сцэнарый фільму. І толькі, калі тэкст быў адхілены прадзюсарам, аўтар ператварыў яго ў раман. Напісаў яго ў 1937 г. Гэта была яго трэцяя кніжка. Перад тым напісаў „Кар’еру Нікадэма Дызмы”, якая прынесла яму славу. Першая экранізацыя „Знахара” была знята яшчэ ў 1937 г. Фільм меў поспех, таму аўтар хутка напісаў як працяг кніжку „Прафесар Вільчур”, якая таксама яшчэ да вайны была экранізаваная.

Гледзячы версію на Netflix мне не падабалася афарбоўка ў ім міжваеннай рэчаіснасці. Людзі не жылі тады так чыста і прыгожа, як гэта паказалі аўтары фільму. 

Чамусьці наогул у польскіх фільмах пра міжваенны час рэдка калі можна пабачыць паўсюдную тады нэндзу. Пераважна паказваюць у іх шляхецкія двары, палацы ці прыгожыя касцёлы. Рэжысёры і сцэнарысты быццам саромяцца прадстаўляць у фільмах тадышні галадаючы народ, процьму жабракоў. Мужыкоў у вёсках ці пралетарыят у гарадах звычайна паказваюць не ў лахманах і босых, але элегантна апранутых нават у будзённы дзень. Так менавіта выглядаюць героі ў навейшай экранізацыі „Знахара”.

Толькі што ўсё гэта фальсіфікацыя. Да таго створана пры дапамозе штучнага інтэлекту. Дарэчы, так як і будынкі, краявіды і ўвесь фон. У фільме Гофмана ўсё было праўдзівей нягледзячы на непраўдападобную на самой справе гісторыю, якая была знята. Але там прынамсі акцёры намагаюцца гаварыць аўтэнтычна, а не сучаснай пальшчызнай як у новай версіі. 

Хаця Далэнга-Мастовіч не быў выбітным пісьменнікам, але ў сваёй кніжцы трымаўся рэальнасці. Пішучы па-польску не забываў, што млынар Пракоп і яго праваслаўная сям’я на штодзень гавораць па-беларуску. Так як і народ у наваколлі, які шукаў паратунку ў знахара.

У новай экранізацыі кніжкі ўнесена на столькі шмат змяненняў сюжэту, што можна было яшчэ дабавіць некалькі новых гісторый і выпусціць фільм пад новай назвай. Бо не такі ён благі. Асабліва на фоне іншых цяперашніх польскіх фільмаў. На жаль, не выклікае такіх эмоцый, як папярэдняя пастаноўка, і не так моцна 

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (184) – 21.05.1841 г. у Парыжы памёр Юльян Урсын Нямцэвіч (нар. 16.02.1758 г. у Скоках пад Бярэсьцем), удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі ў 1794 г. і лістападаўскага паўстаньня 1830-1831 гг., паэт, пісьменьнік, мэмуарыст.
  • (156) – 21.05.1869 г. у Сцепанаване (Армэнія) нар. Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст. Закончыў музычнае вучылішча ў Тбілісі (1892), Пецярбургскую АМ. (1899). Настаўнічаў і кіраваў харамі ў Вільні, Мсьціславе, Магілёве, з 1935 г. – у Менску.
  • (131) – 21.05.1894 у Старым Крыўцы каля Навазыбкава нар. Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР. У гг. 1927 – 1937 быў старшынёй Савета Народных Камісараў БССР і членам Прэзыдыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. 14.06.1937 г.
  • (127) – 21.05.1898 г. нар. ў Лэнчыцы Кастусь Кіслы (бацька паходзіў з-пад Слоніма), выдатны беларускі музык, кампазітар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў. З 1932 г. па 1944 г. жыў у Беластоку. Арганізатар і дырыжор школьнага хору пры саборы сьв. Мікалая. Таксама вёў беларускі хор у Беластоку да 1939 г. Арыштаваны саветамі ў 1939 годзе. У 1941 г. уцёк зь няволі. Да 1943 г. кіраваў папулярным Ансамблем Песьні й Танца ў Беластоку. З 1944 г. на эміграцыі. У  1953-1956 гг. (пасьля сьмерці Міколы Равенскага) кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лювэне (Бельгія). З 1956 г. кіраўнік беларускіх сьвецкіх і царкоўных хораў у Кліўлендзе (ЗША). Кампанаваў царкоўную музыку, аўтар музычнага зборніка „Вялікдзень”. Памёр 8.01.1980 г. у Беластоку, Пахaваны на праваслаўных могілках у Беластоку-Выгодзе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com