Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Бывай, мой Дзядзька Міхась…

21 чэрвеня 2023 г.

На праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку пахавалі сёння Міхася Хмялеўскага, вядомага беларускага дзеяча, майго земляка ды далёкага сваяка. Памёр два дні раней, праз тыдзень яму споўнілася б 98 гадоў. 

Міхась Хмялеўскі – легендарная асоба ў нашым асяроддзі. Вядомы быў найперш як журналіст „Нівы”, у якой працаваў з моманту заснавання тыднёвіка ў 1956 г. да выхаду на пенсію ў 1988 г. Быў актыўным дзеячам Беларускага грамадска-культурнага таварыства, у міжчасе таксама старшынёй арганізацыі.

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1925 г. у маім Паўднёвым Востраве каля Крынак. Быў з таго, што і я роду, які ў нашай вёсцы асеў на пачатку XIX ст. Калі пасля шматгадовых даследаванняў нядаўна разрысаваў я ўрэшце сваё радаслоўнае дрэва, атрымалася, што мы – вельмі далёкія сваякі. Тым не менш сямейныя карані дзядзькі Міхася выходзяць з майго панадворка, так як і ўсіх Хмялеўскіх з Вострава. У свой час быў гэта надта шматлюдны адзін з трох найболшых родаў у вёсцы.

Дзядзька Міхась як усё даваеннае сялянскае пакаленне беларусаў меў цяжкое дзяцінства і нелёгкую моладасць. Асабліва драматычныя хвіліны пражыў падчас нямецкай акупацыі, калі гітлераўцы ледзь яго не застрэлілі. Пасля вайны пайшоў вучыцца спачатку ў гімназію ў Беластоку, затым у Варшаву. Як выпускнік аддзялення журналістыкі Ленінградскага ўніверсітэта быў першым з нашай вёскі, хто набыў вышэйшую адукацыю.

Міхась Хмялеўскі (1925-2023) Фота Юркі Хмялеўскага (з 2013 г.)
Міхась Хмялеўскі (1925-2023)
Фота Юркі Хмялеўскага (з 2013 г.)

Дзядзьку Міхася я ведаў з самога дзяцінства. Ён калі толькі мог, наведваў сваіх бацькоў у Востраве. У палове сямідзесятых гадоў зрабіў мне здымак як выдатнага вучня нашай пачатковай школы і надрукаваў яго ў „Зорцы”. Гэтую памятку захоўваю да сёння.

Нашы шляхі сышліся на пачатку дзевяностых гадоў у „Ніве”. Дзяцька Міхась, хаця быў тады ўжо на пенсіі, надалей заходзіў у рэдакцыю, а па-суседску свой пакойчык меў тады „Часопіс”. У 1995 г. звярстаў я кніжку „І так бывала” з падборкай яго тэкстаў з „Нівы”.

Увесь час сустракаліся мы на фэстах БГКТ і штогадовых аглядах беларускай песні ў Беластоку. Апошні раз бачыліся бадай пяць гадоў таму.

Міхась Хмялеўскі ў адносінах да іншых заўсёды быў сардэчным і ветлівым. Свой дэвіз змясціў ва ўступе да кніжкі „І так бывала”:

Жыццё прыгожае. І трэба яго пражыць прыгожа, адкінуўшы зайздрасць, злосць, крывадушнасць, хлуслівасць, жорсткасць…

Светлая памяць…

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (129) – 22.06.1896 г. у фальварку Пестуны Новапагоскай воласьці нар. Браніслаў Туронак (пам. 19.09.1938 г. у Дукштах, там і пахаваны), беларускі нацыянальны дзеяч, лекар.
  • (118) – 22.06.1907 г. у Дынабургу нарадзілася Вольга Пракаповіч, мастачка. Вучылася на факультэце мастацтва Віленскага ўнівэрсытэта, праектавала вокладку часопіса „Калосьсе”. Паваенны лёс невядомы.
  • (84) – 22.06.1941 г. – пачатак нямецка-савецкай вайны.
  • (33) – 22.06.1992 г. у Лембарку на Памор'і памёр Аўген Бартуль (нар. 26.02.1908 г. у Пецярбурзе), дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюза (1927-1931), паэт і публіцыст. У 1931 г. закончыў права ў Віленскім унівэрытэце. З 1936 г. працаваў судзьдзёй у Ашмяне, Яшунах, а з 1937 г. у Лунінцы (з 1938 г. быў там кіраўніком Гродзкага суда).
  • (22) – 22.06.2003 г. у Бараўлянах на Меншчыне памёр Васіль Быкаў (нар. 19.06.1924 г. у Бычках на Віцебшчыне), выдатны беларускі пісьменьнік. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com