Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Святыня ў Сталовічах

У Беларусі знайшлі мошчы каталіцкага святога, які жыў у ІV стагоддзі. Знаходка была зроблена пробашчам парафіі Сэрца Езуса ў вёсцы Сталовічы а. Янушам Фештэрам. Святар выпадкова знайшоў рэліквію ў шафе, дзе захоўваліся іншыя рэчы да богаслужэнняў, – паведамляе рэгіянальны партал bar24.by.

У 17 стагоддзі Радзівілы заснавалі ў Сталовічах камандорыю (філіял) Мальтыйскага ордэну. Магчыма, рэліквія была прывезена на тэрыторыю Беларусі з Італіі адным з прадстаўнікоў знакамітага княжаскага роду, або гэта зрабіў хтосьці з рыцараў-манахаў. Калі Сталовічы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, камандорыя была зачынена, а касцёл, які належаў манахам, быў пазней перададзены праваслаўнай царкве. Верагодна, мошчы ў гэты перыяд захоўваліся ў мясцовых жыхароў, а калі ў мястэчку ў 1911 годзе пабудавалі новы касцёл, былі перададзены туды.

Ксёндз Януш сцвярджае, што да 2022 года рэлікварый стаяў у металічнай шафе, дзе захоўваюць розныя рэчы, што выкарыстоўваюцца падчас богаслужэнняў. Адмыслова рэлікварыем ніхто не цікавіўся.

Паводле слоў святара, ён быў незаўважны, прыкрыты іншымі рэліквіямі. Калі ксёндз правяраў маёмасць у шафе, то дастаў рэлікварый і прачытаў, што на ім напісана, а потым пачаў пошукі інфармацыі ў Інтэрнэце.

Даведаўшыся, што захоўвае ў сабе рэлікварый, святар вельмі здзівіўся, бо дагэтуль было вядома, што мошчы гэтага святога захоўваюцца толькі ў горадзе Ольбія ў Сардыніі.

У гонар Святога Сімпліцыя ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сталовічах 15 мая прайшла ўрачыстая Імша. Перад гэтым айцец Януш напісаў святарам у Ольбію, каб даведацца, як яны адзначаюць гэтае свята, каб прытрымлівацца традыцыям. Падчас Імшы святар раздаў вернікам капулетас (copulettas) – італьянскія маленькія салодкія пірожныя, якія пякуцца звычайна з цеста, цукру, грэцкіх арэхаў і апельсінавай цэдры.

Варта дадаць, што святы Сімпліцый – першы меркаваны біскуп Ольбіі. Каталіцкім касцёлам ён шануецца як святы, пакутнік.

Сімпліцыя замучылі 15 мая 304 года ў часы праўлення рымскага імператара Дыёклетыяна. Паводле мясцовай легенды, частка яго цела была выкінута ў мора каля вострава Тавалара. Рыбакі сцвярджалі, што там бачылі бесперапыннае бурленне вады. Сёння мошчы святога захоўваюцца ў горадзе Ольбія ў базіліцы св. Сімпліцыя. Пад алтаром у рэлікварыі знаходзіцца ступня мучаніка, якую перадалі храму ў 1630 годзе.

Сяргей Александровіч

Фота: Каталіцкі веснік

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com