Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Адгалоска

Гэта быў герой, які змагаўся за Беларусь у безнадзейных умовах

Управа Беларускага камітэта ў Беластоку, 1941
Управа Беларускага камітэта ў Беластоку, 1941

Пасьля сустрэчы са мной у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку ў сакавіцкім нумары «Czasopisa» у «Дзённіку рэдактара» напісана з яе кароткая справаздача (с. 4-5). Юрка Хмялеўскі піша ў ёй пра нейкі ліст, які быццам бы с.п. Анатоль Адзіевіч прыслаў у рэдакцыю пасьля публікацыі ў «Czasopisіе» майго артыкула пра Хведара Ільляшэвіча «Za Biaorusi wiata nie widzia» («Czasopis» 1999, № 3, с. 16-20). Хачу адзначыць, што пра такі ліст я асабіста ніколі не чула, і чаму я як аўтар артыкулa даведваюся пра гэта з «Дзённіка рэдактара» 24 гады пасьля гэтага факту?

Я хацела б адказаць на закід, што Х. Ільляшэвіч быў ваенным злачынцам, бо ім насамрэч не быў. Дзіўлюся, што тады рэдактар не апублікаваў гэтага ліста, не даў шансы на палеміку і на абарону добрага імя гэтага дзеяча. Думаю, што не толькі я адказала б на ліст, але і іншыя, якія памяталі Х. Ільляшэвіча і яшчэ тады жылі. Калі праз год у «Ніве» я напісала артыкул «Рэабілітацыя Хведара Ільяшэвіча» (№ 13, 26.03.2000 г., с. 5) пад уражаньнем цыкла паклёпніцкіх артыкулаў Аляксандра Амільяновіча ў штотыднёвіку за 1964 г., адазвалася Алена Анішэўская. У адгалосках 16 красавіка 2000 г. («Ніва», № 16, с. 4) яна, якая асабіста ведала Х. Ільляшэвіча, пісала: «Магу сказаць з поўнай адказнасцю, што Хведар Ільяшэвіч і некаторыя іншыя дзеячы нічога супольнага з фашызмам не мелі. Не здзейснілі яны ніякай здрады ў адносінах да беларусаў і польскага насельніцтва».

Магу сказаць, што я асабіста ніколі не чула ад с.п. А. Адзіевіча «пра варожы падыход» да маіх навуковых зацікаўленьняў. Нават мне ніхто пра тое не казаў. Таму лічу, што пра тое не ведала таксама цяперашняе кіраўніцтва таварыства «Русь».

Калі ідзе пра ініцыятара сустрэчы, дык асабіста дзякую Пятру Юшчуку, які даведаўшыся пра кнігу, вырашыў зрабіць яе прэзентацыю. Ніхто іншы такой прапановы з беларускага асяродзьдзя не склаў, ні Асацыяцыя беларускіх журналістаў, ні рэдакцыя «Czasopisa», ні Беларускае гістарычнае таварыства, якое было выдаўцом кнігі ў 2021 г. Для мяне прэзентацыя кнігі ў Цэнтры праваслаўнай культуры была вялікім гонарам, паколькі мой герой быў праваслаўным. Гэта таксама ў пэўнай ступені (сімвалічна) рэабілітацыя і прызнаньне яго ў праваслаўным асяродзьдзі.

На сустрэчу запрашала таварыства «Русь» у асобе Пятра Юшчука, які арганізаваў таксама кнігі на сустрэчу і скромны пачастунак. Дапамагала яму мая ўніверсітэцкая сяброўка Гражына Харытанюк-Міхей. Я ім вельмі ўдзячная за арганізацыю сустрэчы па нашай даўняй знаёмасьці. Я асабіста запрасіла частку маёй сям’і, з якой сустрэлася на гадавіне сьмерці майго дзядзькі, мамінага брата. Да маіх хросных Антаніны і Паўла пазваніла таксама асабіста, бо хацела вельмі, каб яны былі – яны шмат у маім жыцьці паўплывалі на тое, кім я ёсьць зараз, а пасьля сьмерці маіх бацькоў, яны мне іх замяняюць. Шкадую вельмі, што не было маёй найбліжэйшай сям’і, якая ў Гданьску, а тыя, што ў Беластоку і на Беласточчыне, не змаглі быць па розных прычынах. Рэкламу сустрэчы зрабіла Радыё Рацыя. Інфармацыя была таксама ў «Przegldzie Prawoslawnym» і ў Фейсбуку.

Сама я была здзіўлена і ўрэшце задаволена, што прыйшло так шмат людзей, сярод якіх не ўсіх я ведала. Але прытым асабліва усьцешыла мяне прысутнасьць Алеся Капуцкага з Маладзечна, які пра сустрэчу пачуў па Радыё Рацыя, маёй сяброўкі з пачатковай школы Гражыны Шапель, сяброўкі са студэнцкіх часоў Веславы Ставіньскай ды маіх настаўнікаў з Баброўнік і з Міхалова Ірэны і Юзэфа Пшыложыньскіх, ну і, вядома, сяброў з Беластока. Думаю, што прыцягальным аказаўся сам герой сустрэчы – Хведар Ільляшэвіч, пра якога ўрэшце варта пачаць гаварыць як пра выдатнага паэта і празаіка, гісторыка ды ўрэшце змагара за Беларусь. Для мяне як дасьледчыка навейшай беларускай гісторыі няма «неадназначнай тэматыкі», ёсьць за тое недасьледаваныя праблемы, якія ў меру магчымасьцяў стараюся аб’ектыўна распрацоўваць і даносіць да нашага асяродзьдзя, бо яно павінна ведаць сваю гісторыю, такой, якой яна была.

Не ведаю, адкуль заўвага рэдактара «Czasopisa», што я «няшмат месца прысьвяціла складанасцям акупацыяйнага перыяду героя». Калі ўзяць прапорцыі, дык гэта амаль 1/3 тэксту пра Х. Ільляшэвіча, хаця гэта раптам толькі пяць гадоў яго жыцьця. Пры тым мне здавалася, што я на сустрэчы дастаткова паясьніла сэнс загалоўку «Za Biaorusi wiata nie widzia», а наконт дзейнасьці Х. Ільляшэвіча падчас нямецкай акупацыі адсылаю да кнігі, у якой я выкарыстала ўсе даступныя матэрыялы.

Магу з поўным перакананьнем сказаць, што для мяне Хведар Ільляшэвіч гэта вельмі трагічная асоба, герой, які змагаўся за Беларусь у безнадзейных умовах міжваеннай Польшчы, ІІ сусьветнай вайны і на эміграцыі ў Нямеччыне.

Лена Глагоўская

 

P.S. У тэксьце «30 lat w sidach bezpieki» (с. 25) Юрка Хмялеўскі напісаў, што „Pewne biaoruskie tradycje narodowe w Krynkach jednak istniay”, але якія яны былі, піша няшмат. Таму варта згадаць дзеячаў такіх, як: настаўніца Насьця Кішкель, якая недзе пахавана на тых самых могілках, што і Сакрат Яновіч, Лукаш Дзекуць-Малей, які быў камісарам акругі Крынкі-Лунна ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі, які арганізаваў у Крынках беларускую школу, Вінцэнт Астроўскі – удзельнік Усебеларускага з’езду у Менску ў сьнежні 1917 г., які ў міжваенны час быў адвакатам у Вільні. Дарэчы пра беларускую нацыянальную традыцыю ў Крынках і ваколіцы сьведчаць шматлікія карэспандэнцыі ў беларускай прэсе, многія з іх публікаваліся ў «Czasopisіе» у цыкле «Калісь пісалі».

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (263) – 6.05.1761 г. у в. Ясенцы, Лідзкага павету нар. Станіслаў Юндзіл, адзін зь першых дасьледчыкаў флёры й фаўны ў Беларусі.
  • (222) – 6.05.1802 г. у Дварцы каля Кобрына нар. Станіслаў Горскі (пам. 3.05.1864 г.), прыродазнавец, мэдык, пэдагог. Выкладаў ва ўнівэрсытэце, а потым у мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. Як адзін з першых апісаў расьліннасьць Белавежскай пушчы.
  • (180) – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.
  • (120) – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.
  • (119) – 6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім
  • (98) – 6.05.1926 г. памёр у Вільні Казімір Сваяк (кс. Кастанты Стэповіч), сьвятар, грамадзка-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.02.1890 г. у в. Барані Сьвянцянскага павету). Пахаваны ў Вільні на Росах.
  • (90) – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis