Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Здагадка

Вацік Асіповіч на пасадзе паэта

Ге­ор­гій Вал­ка­выц­кі ў 1956 годзе шу­каў су­пра­цоў­ні­каў но­вай „Ні­ве”. Меў ён… сла­басць да паэтаў. Мі­ко­ла Ма­тэй­чук на­мяк­нуў: „У Мі­ха­ло­ве жы­ве здоль­ны па­эт, але, ка­жуць, гэта… «Шэр­шань»”. Пад та­кім псеў­да­ні­мам вы­сту­паў быў у бе­ла­ру­ска­моў­най „Но­вай да­ро­зе”, якую з са­ка­ві­ка 1942 г. нем­цы вы­да­ва­лі ў Бе­ла­сто­ку, вель­мі вост­ры і па­пу­ляр­ны са­ты­рык. Яго­ныя тэк­сты па­да­ба­лі­ся бы­лі чы­та­чам.

Рэ­дак­тар Вал­ка­выц­кі пры­да­ваў вя­лі­кае зна­чэн­не гу­ма­ру і са­ты­ры ды яе пры­ця­галь­нас­ць так­са­ма для чыта­чоў но­ва­га бе­ла­ру­ска­га тыд­нё­ві­ка. Але ў рэ­дак­цыю Мі­ко­ла пры­вёў ма­ла­до­га, ка­ля трыц­ца­ці га­доў, хлоп­ца ў тэлеска­піч­ных аку­ля­рах. За­ха­піў ён з са­бою шмат вершаў, бы­лі ся­род іх і гу­ма­рыстычныя. З „Шэр­ш­нем”, казаў рэдактару не­зна­ё­мы, але ў яго­ныя Та­па­ля­ны заг­ля­даў быў на радзі­му жон­кі га­лоў­ны рэ­дак­тар „Но­вай да­ро­гі” Хве­дар Ілья­шэ­віч, і ў па­стуш­ка Ва­ці­ка выма­ніў вер­шык ды апублі­ка­ваў пас­ля ап­ра­цоў­кі ў сва­ёй га­зе­це. З-за та­го няш­час­на­га тво­ра пас­ля выз­ва­лен­ня та­па­лян­скі хло­пец – „Ма­лы „Шэр­шань” – тра­піў у ру­кі бе­ла­стоц­кай бяс­пе­кі яна і выбіла яму з галавы праз вочы пісанне ваенных вершыкаў. Але ж Ан­д­рэй Сош­ка (Вац­лаў-Уладыслаў Асіповіч) стаў на па­са­ду па­э­та ў „Ні­ве”. Без ін­шых аба­вяз­каў. У кра­са­ві­ку 1956 г. стар­та­ваў ён з пер­шай пад­бор­кай тэк­стаў, „Ага­фо­нам Аб­рот­кай”, вер­ша­ва­най руб­ры­кай для дзя­цей з ма­люн­ка­мі Юза­фа Ма­за­леў­ска­га ды са­ты­рыч­ны­мі вер­ша­мі, якія пад­піс­ваў „Ко­рань”. А з Крас­на­яр­ска­га краю прый­шлі вер­шы „Сі­бі­ра­ка” (1957), з’я­віў­ся і ён сам, па­жы­лы ча­ла­век, у доў­гай ску­ра­най кур­т­цы, і прад­ста­віў­ся: «Шэр­шань». Не ве­даў, дзе спы­ніц­ца. Абя­цаў Ге­ор­гію Вал­ка­выц­ка­му пі­саць у „Ні­ву”, але вый­шаў­шы з рэ­дак­цыі знік на­заў­сё­ды. А Вацлаў Асі­по­віч, на­па­ло­ха­ны каст­ра­мі ў Мі­ха­ло­ве ў час „каст­рыч­ні­ка”, ка­лі за­па­ла­лі на іх ра­зам з кні­га­мі кла­сі­каў мар­к­сіз­му-ле­ні­ніз­му так­са­ма кні­гі Ку­па­лы ды Ко­ла­са, вы­ра­шыў па­кі­нуць рэ­дак­цый­ны штат, а на­ват і пі­сан­не пад псеў­да­ні­мам, за­ча­піў­ся на пра­цу вах­цё­рам у вай­ско­вай клі­ні­цы.

Вацік (Вацлаў-Уладыслаў) Асіповіч нарадзіўся 11.07.1927 г. у Тапалянах. Дэбютаваў у „Ніве” (1956). Псеўданімы: Андрэй Сошка, Янка Мірны, Сяргей Кручок, Вінцук Грабовіч, Корань. Памёр у 2003 г. у Міхалове
Вацік (Вацлаў-Уладыслаў) Асіповіч нарадзіўся 11.07.1927 г. у Тапалянах. Дэбютаваў у „Ніве” (1956). Псеўданімы: Андрэй Сошка, Янка Мірны, Сяргей Кручок, Вінцук Грабовіч, Корань. Памёр у 2003 г. у Міхалове

– Ён жа, Вацік, і „Шэршань” быў, і „Малы”, да вайны верш апублікаваў яму Хведар Ільяшэвіч. Жонка Ільяшэвіча нас вучыла ў Тапалянах, я з іхнім Юркам вучыўся, ён быў у класе вышэй, хоць я крыху старэйшы, – казаў Мікла Краўчук, паэт з Патокі родам. Шкада, што ты не да мяне звярнулася ў справе Асіповіча, – яшчэ да яго смерці з ім сустрэлася б, пакуль ён цалкам не аслеп. Добры быў з яго паэт. Цяпер людзі кажуць, што сусед ягоную спадчыну прысабечыў, вершамі як сваімі хваліцца, тымі, што Вацік „Краўчукоў” па-польску напісаў.

Як Вац­лаў кі­нуў „Ні­ву”, так больш і не адаз­ваў­ся, казаў рэдактар, хаця ведаем, што тэксты яго яшчэ друкаваліся, аж да абняслаўляючага Хведара Ільяшэвіча ў 1965 годзе допісу Аляксандра Амільяновіча. Хоць „Ні­ву” чы­таў да кан­ца, па­куль не стра­ціў зро­ку. Бо сля­пым быў­шы, усё ха­цеў слу­хаць і га­ва­рыць „па-пра­ва­слаў­на­му”. Ці то „То­лё”, што ў цар­к­ве ў Бе­ла­сто­ку чы­тае Еван­гел­ле, пры­яз­джаў да яго на га­вэн­ды, ці Та­дзік Ра­сін­скі пры­бы­ваў, каб зноў ка­мусь­ці на­пі­саць якое пра­шэн­не ў суд ці са­мо­му паз­ма­гац­ца за мі­халоў­скую ачыш­чаль­ню… У но­вы дом, па­бу­да­ва­ны па ву­лі­цы Фаб­рыч­най у Мі­ха­ло­ве, саб­ра­ны з трох та­па­лян­скіх ста­до­лаў, пе­ра­нёс быў сваю вя­лі­кую біб­лі­я­тэ­ку, якую скла­да­лі ў пе­ра­важ­най боль­шас­ці бе­ла­ру­скія і ру­скія кніж­кі. У но­вы шы­коў­ны дом, які за­стаў­ся цяпер жон­чы­ным сва­я­кам. Ры­сек Фі­ліп­чук, па пра­фе­сіі ша­фёр, ра­зам з ма­ці і баць­кам Алёй­зым, ка­то­лі­кі, даг­ле­дзе­лі вуй­ка пас­ля смер­ці цёт­кі Ван­ды. Не ці­ка­ві­лі­ся за­над­та ягоны­мі лі­та­ра­тур­ны­мі спра­ва­мі. Ка­лі стра­ціў зрок, не мог ужо пі­саць, пры­но­сі­лі ўсё новыя плён­кі да шпу­ле­чнага маг­ні­та­фо­на – за­піс­ваў на ім свае роз­ду­мы. Меў яш­чэ на­дзею вяр­нуць са­бе зрок – ле­ка­ры да­ва­лі яму га­ран­тыю, што бу­дзе пры­нам­сі пе­рад са­бою ліст папе­ры ба­чыць ці та­лер­ку. На жаль, і гэ­та не ўда­ло­ся. Над­та ўраж­лі­вы ча­ла­век яш­чэ раз па­даў­ся ва ўнут­ра­ную эміг­ра­цыю, як та­ды, пас­ля „Ні­вы” і кра­ню­чай сэр­ца рас­п­ра­вы над кні­га­мі… І яго­ныя пісь­мё­ны на ка­нец амаль усе паг­лы­нуў агонь – ча­ты­ры ме­хі вер­шаў, лістоў і за­пі­саў, пас­ля ра­мон­ту но­вай ха­ты, ужо пас­ля яго­най смер­ці. „Ка­лі б мы ве­да­лі, што яго­ныя па­пе­ры па­ні пры­да­дуц­ца, – ка­жа мне жон­чын пля­мен­нік, – то за­ха­ва­лі б больш. Ад­но за­ста­лі­ся «збор­ніч­кі», якія ён склаў у 1946, 1962 і дзён­нік „Чор­ныя ка­лен­дары” ад 1974 го­да”.

Шу­ка­ла я сля­доў Вац­ла­ва Асі­по­ві­ча не так і доў­га, бо па­ру ме­ся­цаў, кры­ху кру­га­ля. Ве­да­ю­чы пра яго­ны кан­такт з Ілья­шэ­ві­ча­мі, тра­пі­ла ў Шчэ­цін. Знай­ш­ла ча­ла­ве­ка па­доб­на­га лё­су, з та­кім са­мым імем і проз­віш­чам, да­рэ­чы, так­са­ма 1927 го­да на­ра­джэн­ня. А Вац­лаў Асі­по­віч пі­саў быў у Шчэ­цін, але ту­ды ні­ко­лі не да­е­хаў. У бе­ла­стоц­кім заг­се ска­за­лі, што ў 1962 го­дзе вы­пі­саў­ся ён з Бе­ла­сто­ка ў Мі­ха­ло­ва і што быў пра­даў­цом. А пра­ца­ваў ён быў у кра­ме з мун­дзі­ра­мі для вой­ска і мі­лі­цыі, а пас­ля вах­цё­рам у клі­ні­цы па ву­лі­цы Цёп­лай у Бе­ла­сто­ку. „Ка­лі Ва­цік быў на вах­це, дык усе на­шы лю­дзі пры­хо­дзі­лі ў баль­ні­цу да сва­іх хво­рых у гос­ці ў лю­бы час, – ус­па­мі­нае Ні­на Ваз­неў­ская, жы­хар­ка Мі­ха­ло­ва, так­са­ма ўраджэн­ка Та­па­лян. – Уво­гу­ле доб­ры быў ча­ла­век, спа­кой­ны, раз­важ­лі­вы, ча­ла­веч­ны. Абое доб­рыя лю­дзі, і ён, і Ван­да, яна пра­ца­ва­ла ў дзі­ця­чым сад­ку. Меў дзве ся­стры, але гэ­та Ван­дзін брат з жон­каю ды іх дзе­ці апе­ка­ва­лі­ся імі. Спа­чат­ку за­не­маг­ла Ван­да, упа­ла, пас­ля хва­рэ­ла, па­ме­рла два га­ды да Ва­ці­ка. Аж мі­ла бы­ло гля­дзець, як Фі­ліп­чу­кі вя­лі дзядзь­ку ў кас­цёл, шчы­ра яму ва ўсім па­ма­га­лі. Вель­мі доб­рыя лю­дзі. Про­стыя…”

Са­праў­ды, ад­куль бы­ло ім ве­даць, што ка­мусь­ці спат­рэ­бяц­ца сот­ні за­пі­са­ных лі­сточ­каў-ка­ва­лач­каў ду­шы за­губ­ле­на­га ў жыц­ці ча­ла­ве­ка з вя­лі­кім па­чуц­цём гу­ма­ру і ра­ні­май душою, іх­ня­га сва­я­ка, доб­ра вя­до­ма­га звы­чай­на­га дзядзь­кі, да яко­га іш­лі лю­дзі за да­па­мо­гай –  юры­дыч­най і ін­шай? Ка­заў сва­яч­цы: „Вы яш­чэ на гэ­тым за­ро­бі­це шмат гро­шай!” За­сталі­ся ад­но „поль­скія” кні­жач­кі-на­тат­ні­кі, на­ват са зме­стам, як у сап­раў­д­най кні­зе – розду­мы „Кроп­лі”, „Зя­лё­ныя дум­кі”, „Га­ры­зон­ты”, тра­гіч­ныя дзён­ні­кі „Чор­ныя ка­лен­да­ры” – па-поль­ску на­пі­са­ныя, бо ад­но іх рас­чы­таць мог пля­мен­нік-кі­роў­ца; ка­лі што, ка­жа, то і іх здасць у ма­ку­ла­ту­ру ці спа­ліць, бо наш­то мае хто чу­жы іх чы­таць?! А я тры­маю ўсё тое ў ру­ках, як най­боль­шы скарб – не дар­ма Ге­ор­гій Вал­ка­выц­кі знай­шоў быў яго пры па­чат­ку „Ні­вы”, не дар­ма пасля за­га­даў мне: „Ідзі, знай­дзі Ан­д­рэя Сош­ку!” І знай­ш­ла яго­ныя „кроп­лі”, і яны зноў у „Ні­ве”. Перадам іх як памятку ў Майстэрню фільму і фатаграфіі, што таксама па вуліцы Фабрычнай у Міхалове, два дамы ад яго новай хаты са старых дылёў, у якой цяпер жывуць чужыя.

Мі­ра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – 12.11.1572 г. у Заблудаве памёр Рыгор Хадкевіч, гетман Вялікага Княства Літоўскага, выдатны беларускі дзеяч, апякун супрасльскай лаўры, заснавальнік у Заблудаве першай на Падляшшы друкарні, а таксама манастыра, школы ды шпіталя.
  • (405) – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага.
  • (401) – 12.11.1623 г. – бунт віцеблянаў супраць Берасьцейскай царкоўнай уніі і забойства уніяцкага архіепіскапа Ёзафата Кунцэвіча.
  • (201) – 12.11.1823 г. у Шыпілавічах Бабруйскага пав. нар. Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і публіцыст. Закончыў Пецябургскую Духоўную Акадэмію (1847). Настаўнічаў у Варшаве, з 1853 г. – у Пецярбурзе. Аўтар прац па этнаграфіі і беларускаму фальклёру і краязнаўству: „Беларускія народныя павер’і” (1846-1852), „Народныя прыказкі, з тлумачэньнем паходжаньня і значэньня іх” (1852), „Дасьледваньне пра ваўкалакаў” (1853), „Мазыршчына” (1859), „Беларускія прыказкі” (1853), „Падарожжа па Палесьсі і беларускім краі” (1853-1856, 1992). Памёр 29.10.1861 г. у Пецярбурзе. 
  • (139) – 12.11.1885 г. нар. Міхаіл Грамыка (пам. 1.07.1969 г.) геолаг, географ, пісьменьнік. Прасьледаваны савецкімі органамі бяспекі, з 1930 г. па 1953 г. на прымусовым пасяленьні ў Сібіры. Літаратурныя творы друкаваліся з 1907 г., аўтар выдадзенай у 1923 г. „Пачатковай геаграфіі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis